Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

info

info

Паважаныя жыхары Капыльшчыны!

20.10.2024
Прыміце шчырыя віншаванні з вялікім хрысціянскім святам — Уваскрэсеннем Хрыстовым. Праходзяць гады і тысячагоддзі, на змену адным пакаленням прыходзяць другія, але традыцыі гэтай светлай урачыстасці, усведамленне значэння Пасхальнай падзеі, яе непаўторнасці і глыбіні застаюцца нязменнымі. Няхай свята Светлага Уваскрэсення Хрыстова прынясе ў кожны дом спакой і радасць, а ў душах нашых усталююцца дабро і ўзаемаразуменне, спагада і мір. Сардэчнага ўсім цяпла, сямейнага дабрабыту, шчасця, моцы духоўнай і фізічнай. Няхай прамяністае святло любові і надзеі будзе верным спадарожнікам на вашым жыццёвым шляху. Раённы выканаўчы камітэт Раённы Савет дэпутатаў

Капыляне — у фінале

20.10.2024
На ФАКу адбыліся занальныя спаборніцтвы абласной спартакіяды дапрызыўнай і прызыўной моладзі па летнім мнагаборстве комплексу “Абаронца Айчыны”. Шэсць каманд з Дзяржынскага, Клецкага, Капыльскага, Нясвіжскага, Стаўбцоўскага і Уздзенскага раёнаў змагаліся за выхад у фінальную частку абласных спаборніцтваў. Пяці юнакам кожнай дружыны неабходна было паказаць лепшыя якасці будучых абаронцаў Айчыны – трапнасць, хуткасць і моц - у стральбе, плаванні, падцягванні, кіданні гранаты, бегу на 100 і 3000 метраў. У першы дзень юнакі выканалі тры віды праграмы. Капыляне былі другімі ў стральбе, набраўшы 177 ачкоў. А ў лідарах аказаліся юнакі з Уздзенскага раёна (192). Зусім слабыя вынікі для нашых землякоў прынесла падцягванне – толькі пятае месца. Не паправіла становішча і плаванне (трэці рэзультат). Па папярэдніх выніках першага дня спаборніцтваў найбольш ачкоў набралі мнагаборцы з дзяржынскай каманды (371), другі вынік  - у ўздзенцаў (366) і трэці – у капылян (345). Усяго на 24 ачкі адсталі ад трэцяй пазіцыі несвіжане. Няўдала стартавалі капыльскія мнагаборцы на наступны дзень. Набраўшы толькі 49 ачкоў на стомятроўцы, капыляне падзялілі 5-6 месца з клецкімі юнакамі. А вось на кіданні гранаты на нашых юнакоў было люба-дорага паглядзець: з пяці ўдзельнікаў усе паказалі вынік 40 і больш метраў. Асабліва ўдала тут выступіў Віталь Канончык. У трэцяй спробе ён кінуў гранату на 51,5 метра – лепшы сярод усіх юных мнагаборцаў. Гэты від крыху паправіў становішча нашай каманды, якая з чацвёртага перамясцілася на трэцяе месца. Апошні від праграмы – бег на 3000 метраў – істотна не паўплываў на становішча нашай каманды. Трэцяе месца засталося за ёй. А вось выдатнае выступленне несвіжан, якія да гэтага ішлі на чацвёртай пазіцыі, дазволіла ў агульнакамандным заліку падняцца на другі радок выніковага пратакола. Першы занялі ўздзенскія мнагаборцы. Першыя чатыры каманды (Уздзенскі, Нясвіжскі, Капыльскі, Дзяржынскі раёны), якія змагаліся ў Капылі, выйшлі ў фінал абласных спаборніцтваў. Яны пройдуць ў г. Барысаве 26 - 27 красавіка. Жадаем капылянам дастойнага выступлення, тым больш, што запас сіл у іх ёсць. Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара

У светлае свята i на душы светла

20.10.2024
Набліжаецца вялікае светлае свята – Вялікдзень. Да яго заўжды пачынаюць рыхтавацца загадзя, абавязкова з добрым настроем. Аднак самая значная падрыхтоўка адбываецца ў час апошняга Перадвелікоднага тыдня. На гэтым тыдні гатуюць усе традыцыйныя стравы святочнага стала. У першую чаргу фарбуюць яйкі, пякуць кулічы, робяць пасху, а таксама смажаць розныя мясныя далікатэсы. У чысты чацвер прынята фарбаваць яйкі. Зрабіць гэта можна пры дапамозе адвару звычайнага шалупіння цыбулі, маладога лісця бярозы, абрэзкаў розных тканін, якія ліняюць у гарачай вадзе. А можна набыць гатовыя фарбавальнікі і з іх дапамогай пафарбаваць яйкі ў розныя колеры. Усё вельмі проста, і вам добра знаёмыя гэтыя спосабы. Таму раскажам пра больш складаны з іх. Пісанка-васкаванка Яйкі (пажадана ад хатніх курэй – скарлупіна ў іх мацнейшая) вымыйце ў цёплай вадзе з мылам. Растапіце пчаліны воск (парафінавыя свечкі непрыгодныя), абмакніце ў яго шпільку ці забіты ў  палачку маленькі цвік і пастаўце на яйку кропку. З гэтых простых элементаў кампануйце розныя матывы: сонца, кветку, лісток, ланцужок і г.д. Затым апусціце яйкі ў фарбавальнік. Калі яны набудуць інтэнсіўны колер, дастаньце і пакладзіце іх на прасушку. Пасля гэтага – падагрэйце асцярожна над агнём і анучкай сатрыце васковы ўзор. Кавалачкам сала ці масла злёгку патрыце пісанку – і яна заблішчыць. Пасха простая Пратрыце праз сіта 2 кг тварагу, дадайце 400 г разынак, ванілін або карыцу, 10 яечных бялкоў, 100 г смятаны, 400 г цукру. Перамяшайце, перакладзіце ў сурвэтку, затым у форму, пакладзіце цяжар і пастаўце ў халоднае месца. Падрыхтавала Таццяна БОХАН

Рыхтавацца да летне-пашавага ўтрымання

20.10.2024
На раённым семінары з запрашэннем галоўных зоатэхнічных і ветэрынарных спецыялістаў сельгаспрад-прыемстваў, які праходзіў на базе ААТ “Прагрэс-2010” і “Душава”, размова ішла пра навядзенне парадку на прыфермскіх тэрыторыях і гатоўнасці да пераходу на летне-пашавае ўтрыманне дойнага статка. Як паведаміў першы намеснік начальніка ўпраўлення райсельгасхарчу Віталь Ракевіч, летась ужо 17 красавіка каровы выйшлі на азімае жыта, сёлета такой магчымасці пакуль няма. Аднак трэба быць гатовымі да таго, што пераменлівае веснавое надвор’е хутка запросіць жывёлаводаў у поле. Таму неабходна тэрмінова выгарадзіць скотапрагоны, набыць і праверыць электрапастухі, пафарбаваць бочкі для водапаення жывёлы. Такая задача была пастаўлена і перад кіраўнікамі сельгаспрадпрыемстваў на нарадзе, якая ў гэты дзень адбылася ў зале пасяджэнняў райвыканкама. Маргарыта САКОВІЧ

Каб каровы не былі галоднымі

20.10.2024
Як паведамілі ў райсельгасхарчы, некаторыя сельгаспрадпрыемствы адчуваюць недахоп грубых кармоў. Таму было прынята рашэнне аб арганізацыі дастаўкі сіласу і сенажу з тых гаспадарак, дзе яны ў дастатку. Так на дапамогу РСУП “Бабоўня” прыйшлі ААТ “Старыца-Агра” і “Скабін”, РСУП “С “Прамень” — ДП “Грозава-агра” і ф-л “Лакнея”, ААТ “Праснакі” — ДП “Грозава-агра”, ААТ “Малінава” — ААТ “Семежава” і “Ціміразеўскі”. Маргарыта САКОВІЧ
Страница 897 из 1058