Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

37

У светлае свята i на душы светла

21.04.2011
Набліжаецца вялікае светлае свята – Вялікдзень. Да яго заўжды пачынаюць рыхтавацца загадзя, абавязкова з добрым настроем. Аднак самая значная падрыхтоўка адбываецца ў час апошняга Перадвелікоднага тыдня. На гэтым тыдні гатуюць усе традыцыйныя стравы святочнага стала. У першую чаргу фарбуюць яйкі, пякуць кулічы, робяць пасху, а таксама смажаць розныя мясныя далікатэсы. У чысты чацвер прынята фарбаваць яйкі. Зрабіць гэта можна пры дапамозе адвару звычайнага шалупіння цыбулі, маладога лісця бярозы, абрэзкаў розных тканін, якія ліняюць у гарачай вадзе. А можна набыць гатовыя фарбавальнікі і з іх дапамогай пафарбаваць яйкі ў розныя колеры. Усё вельмі проста, і вам добра знаёмыя гэтыя спосабы. Таму раскажам пра больш складаны з іх. Пісанка-васкаванка Яйкі (пажадана ад хатніх курэй – скарлупіна ў іх мацнейшая) вымыйце ў цёплай вадзе з мылам. Растапіце пчаліны воск (парафінавыя свечкі непрыгодныя), абмакніце ў яго шпільку ці забіты ў  палачку маленькі цвік і пастаўце на яйку кропку. З гэтых простых элементаў кампануйце розныя матывы: сонца, кветку, лісток, ланцужок і г.д. Затым апусціце яйкі ў фарбавальнік. Калі яны набудуць інтэнсіўны колер, дастаньце і пакладзіце іх на прасушку. Пасля гэтага – падагрэйце асцярожна над агнём і анучкай сатрыце васковы ўзор. Кавалачкам сала ці масла злёгку патрыце пісанку – і яна заблішчыць. Пасха простая Пратрыце праз сіта 2 кг тварагу, дадайце 400 г разынак, ванілін або карыцу, 10 яечных бялкоў, 100 г смятаны, 400 г цукру. Перамяшайце, перакладзіце ў сурвэтку, затым у форму, пакладзіце цяжар і пастаўце ў халоднае месца. Падрыхтавала Таццяна БОХАН

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей