Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

15

Вясна — час клопатны

20.04.2011
Гаспадаркі ўжо актыўна распачынаюць сеяць цукровыя буракі. Першыя гектары салодкага караняплода запісалі ў свой актыў і аграрыі ААТ «Ціміразеўскі». Усяго земляробам гэтай сельскагаспадарчай арганізацыі неабходна правесці работу на плошчы 650 га. У дзень наведвання гаспадаркі (панядзелак, 18 красавіка) непадалёку ад вёскі Бучаціна салодкія караняплоды  сеялі двума агрэгатамі дакладнага высеву «Унікорн». Гэтая дванаццацірадковая сеялка за адну запраўку здольна пакрываць да 8-8,5 га. — Цяпер сяўба цукровых буракоў вя-дзецца на 56-гектарным полі, — тлумачыць тонкасці сяўбы галоўны аграном Віталь Платун. — Пасля гэтага тут жа, праз дарогу — яшчэ 180 га. Не першы год на імпартнай тэхніцы старанна працуюць механізатары Анатоль Шпак і Віктар Корзун (на здымку). Падрыхтоўку глебы на МТЗ-3022 з агрэгатам АКШ-7,2 вядзе Сяргей Саніковіч. Дзякуючы таму, што вільготныя ўчасткі палёў падсохлі, рыхтаваць іх стала значна лягчэй. Сеялі нямецкім насеннем, якое атрымалі на Слуцкім цукровым камбінаце. Па картах аграхімічнага абследавання выбралі такія палі, дзе рэакцыя глебавага асяроддзя (так званы pH) была нейтральнай альбо блізкай да нейтральнай. Таксама вызначаліся з выбарам угоддзяў, улічваючы папярэднікі. Вядома, найбольш аптымальныя — азімыя збожжавыя культуры, паколькі пад іх была ўнесена арганіка. Таксама пад сяўбу цукровых буракоў унеслі комплексныя мінеральныя ўгнаенні, якія ўтрымліваюць азот, фосфар і калій. Ужо пасля правядзём хімпраполку супраць пустазелля. Выконваючы тэхналагічныя прыёмы, у гаспадарцы плануюць атрымаць не менш за 400 ц/га салодкай прадукцыі. Гэта дазволіць выканаць план па здачы цукровых буракоў, які складае крыху больш за 24 тысячы тон. Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей