Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

info

info

«Мая спадчына»

20.10.2024
Так называецца выстава вядомага беларускага мастака-жывапісца Алеся Філіповіча, якая пачала сваю работу ў ДУ “Капыльскі раённы краязнаўчы музей”. У яе адкрыцці прынялі ўдзел выхаванцы раённых дзіцячай школы мастацтваў, Цэнтра дзіцячай творчасці і іх педагогі. На суд гледачоў мастак прадставіў больш за два дзясяткі жывапісных твораў, якія натхнёны любоўю да роднай зямлі, прыгажосцю беларускай прыроды, веліччу архітэктурных помнікаў, рытмамі сучасных гарадоў. Алесь Філіповіч нарадзіўся ў 1959 годзе ў сталіцы нашай рэспублікі. Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча імя А. Глебава, потым – Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў. Выставачная дзейнасць Алеся Міхайлавіча пачалася яшчэ ў 1982 годзе на першай усесаюзнай выставе маладых мастакоў. Пасля яго карціны пабывалі ў Літве, Польшчы, Германіі, Францыі, Італіі, Расіі. Многія з іх знайшлі месца ў прыватных калекцыях Беларусі, Амерыкі, Канады, Англіі, Украіны, Германіі, Літвы. Напрыклад, партрэт Ніла Гілевіча ўпрыгожвае Беларускі нацыянальны Гудзевіцкі музей. Радуюць наведвальнікаў Нацыянальнай бібліятэкі і тры краявіды, напісаныя Філіповічам. У 2003—2004 гадах у Мінску прайшлі персанальныя выставы мастака, прысвечаныя 450-годдзю рэфармацыі на Беларусі. У 2003 годзе ён таксама прымаў удзел у выставе ў горадзе Альбэрабэлла (Італія). Пейзаж – асноўны жанр у творчасці Алеся Філіповіча. Ён добра вядомы ў прафесійных мастацкіх колах і як партрэтыст. Героі яго партрэтаў – людзі-сучаснікі, у якіх аўтар раскрывае ўнутраны свет, тонкі псіхалагічны настрой, што дазваляе ўтрымліваць светаадчуванне розных культурных эпох, а таксама захоўваць вобразы для будучых пакаленняў. Практычна ўсе свае творы Філіповіч стварае на ўжо гатовым каляровым палатне. Менавіта таму яму ўласцівы вастрыня, свежасць імгненнага ўражання і святасць разумення колеру. Мастак тут выступае не проста ў ролі пабочнага назіральніка, які суха і метадычна канстатуе факт прыгажосці навакольнага асяроддзя, але ён тонка адчувае прыроду, яе характар і настрой, спрабуе злавіць і перадаць яе дзіўныя нюансы, унесці ў пейзаж свае асабістыя адносіны і эмоцыі, што, у першую чаргу, перадаецца наведвальнікам выставы. Асабліва пранізлівыя і чуллівыя сельскія пейзажы мастака. У асноўным гэта блізкія і родныя яго сэрцу мясціны. Каляровыя ніці таленту, якія звязалі паміж сабой столькі краін, цягнуцца ў невялікую вёсачку на Уздзеншчыне – Куль, якая і стала цэнтрам натхнення. Сюды, у бацькоўскую хату, пераехаў Алесь Філіповіч з сям’ёй з Мінска. У заключэнні самапрэзентацыі дырэктар раённага краязнаўчага музея Валянціна Шуракова падарыла мастаку кнігу “Памяць. Капыльскі раён” і вытканую сурвэтку ад раённага Цэнтра ткацтва (здымак). Жадаючыя пазнаёміцца з творчасцю Алеся Філіпо- віча могуць наведаць выставу мастака, якая будзе працаваць на Капыльшчыне на працягу месяца. Запланавана і правядзенне майстар-класа, падчас якога капыляне яшчэ раз акунуцца ў самабытную творчасць Алеся Філіповіча, што закранае адвечныя ісціны, даючы магчымасць адчуць кроўнасць сваіх каранёў і гарманічна ўспрымаць навакольны свет. Таццяна БОХАН Фота аўтара

18 мая - Міжнародны дзень музеяў

20.10.2024
18 мая работнікі музеяў на ўсёй планеце адзначаюць сваё прафесійнае свята. Упершыню гэты дзень пачалі святкаваць у 1977 годзе. Менавіта ў гэтым годзе на пасяджэнні Міжнароднага савета музеяў прынялі рашэнне аб устанаўленні Міжнароднага дня музеяў. Ужо на наступны год яго адзначылі больш за 150 краін свету. Музеі - гэта наша гісторыя, гэта тыя месцы, дзе захоўваюцца самыя каштоўныя рэчы, якія калі-небудзь вынайшаў і стварыў чалавек. Таму музеі павінны быць бліжэй да грамадства і поўнасцю для яго адкрытымі.

Дарогамі вызвалення (CMigrator copy 3)

20.10.2024
Адаму Савельевічу Бохану, як і Малевічу, пашчасціла вызваляць родную Беларусь. Яго франтавая дарога прайшла праз Уздзенскі раён, а потым Пясочнае і родны Скабін. Незабыўнай была сустрэча з роднымі і аднавяскоўцамі. Ад Масквы да Берліна — такі ратны шлях хлебароба. Мікалай Пятровіч Татур з вёскі Садкі таксама гнаў з Радзімы фашыстаў. Вызваляў Мінск, Баранавічы, Слонім. Іосіф Міхайлавіч Лук’янчык удзельнічаў у вызваленні Грозава, Капыля і першым уступіў у родную вёску Лоцвіны. Кавалерыст пайшоў далей гнаць ворага. Воіны 148-га гвардзейскага палка, якім камандаваў падпалкоўнік Сіненка, раніцай падышлі да мястэчка Цімкавічы. Фашысты чакалі гвардзейцаў, маючы вялікія сілы, танкі і самаходныя гарматы. Увесь дзень ішоў бой, але назаўтра, 3 ліпеня, фашысты былі выбіты з Цімкавіч. Кузьма Чорны пра гэта з хваляваннем пісаў у сваім дзённіку: “Сёння ноччу ў зводцы паведамлялі, што ўзялі Цімкавічы, Жавалкі, Вялікую Раёўку…” Гвардзейцы Пліева вялі жорсткія баі каля Яўсеевіч, разграмілі там гітлераўцаў.  2 ліпеня 1944 года ў 16 гадзін авалодалі мястэчкам Бабоўня. Але рух нашых войск замару- джваўся, бо партызаны, каб знішчыць ворага, зрабілі шмат завалаў на дарогах. Атрымалася наадварот. Давялося сапёрам аднаўляць разбураныя масты, разбіраць завалы і здымаць супрацьтанкавыя і супрацьпяхотныя міны. Прыпыняліся тэхніка, салдаты, конніца, а паветраныя піраты, скарыстаўшы выпадак, бамбілі скапленні вызваліцеляў. Тыя неслі вялікія страты. Капыль быў вызвалены 1 ліпеня, а назаўтра два палкі немцаў з 12 цяжкімі танкамі пайшлі на ўзвод старшага лейтэнанта Чэкмянёва. У гэты надзвычай цяжкі момант афіцэр аддае загад артылерыстам “адсекчы” нямецкую пяхоту ад “Тыграў”. Меткім агнём гарматныя разлікі білі па аўтаматчыках і падбілі таксама некалькі танкаў. Але гітлераўцы вырашылі любой цаной задушыць гвардзейцаў Чэкмянёва і абрушылі на іх знішчальны агонь з гармат і мінамётаў. Ворагу здавалася, што гэты шквал снарадаў і мін зруйнаваў усё жывое. Аўтаматчыкі ва ўвесь рост пайшлі наперад, але сустрэлі адпор нашых салдат. Невялікая група воінаў падбіла 4 танкі, знішчыла 250 гітлераўскіх салдат і афіцэраў. Пасмяротна Рыгор Анатольевіч Чэкмянёў быў удастоены звання Героя Савецкага Саюза. Яшчэ адзін паядынак з танкамі і варожай сілай адбыўся каля Кудзінавіч 3 ліпеня. З Капыля разам з кавалерыстамі Пліева выехала ў бок Нясвіжа першая супрацьтанкавая батарэя 318-га палка капітана Патапава. Але ад калоны, з-за няспраўнасці аўтамашыны, адарваліся. Каля кудзінавіцкага лесу прытаіўся ў засадзе нямецкі танк, які вывеў са строю гарматы і падпаліў аўтамашыну. Цяжка параніла Патапава і забіла старшага лейтэнанта Івашчанку. Салдаты тым часам выцягвалі з-пад машыны параненых і хутчэй стараліся зняць з кузава скрынкі са снарадамі. Камандаванне ўжо не батарэі, а гарматы прыняў на сябе лейтэнант Мікалай Лешчанка. Пад яго началам было ўсяго шэсць артылерыстаў. Пяць варожых танкаў падбіў Лешчанка. Дзясяткі гітлераўцаў знайшлі магілу каля Кудзінавіч. Лешчанка за гэты подзвіг быў удастоены звання Героя Савецкага Саюза. Ордэны атрымалі і байцы-артылерысты. Іван ІГНАТЧЫК

«Фермы павінны мець прыстойны выгляд»

20.10.2024
Пад такой назвай у №28 ад 16 красавіка быў надрукаваны матэрыял, напісаны пасля сумеснага рэйду супрацоўнікаў раённай ветслужбы і рэдакцыі газеты “Слава працы”. Падчас яго былі наведаны некалькі сельгаспрадпрыемстваў раёна і праверана, наколькі добрасумленна ў іх аднесліся да даручэння навесці парадак на прыфермскіх тэрыторыях. Крытыка гучала ў адрас КСУП “Грозава-агра”. Матэрыял быў дасланы на рэагаванне. Рэдакцыя атрымала адказ за подпісам дырэктара прад- прыемства А. В. Рыбака, у якім паведамляецца, што: “…рэшткі саломы і кармоў з бурпалёў на ўсіх фермах гаспадаркі прыбраны, прыфермскія ўчасткі заараны і засеяны. На МТФ “Папоўцы” ачышчаны сянажныя траншэі, на МТФ “Грозава” — гнаясховішча. Дырэктар А. В. Рыбак.”

В. А. Ракевіч: «Прычын для зніжэння надояў малака — няма!»

20.10.2024
Пераход на летне-пашавае ўтрыманне звычайна звязваецца са значным павышэннем прадукцыйнасці дойных статкаў. Нездарма гэты перыяд называюць — час вялікага малака. Аднак, паводле інфармацыі дыспетчарскай упраўлення райсельгасхарчу, атрымліваецца, што сітуацыя ў сельгаспрадпрыемствах раёна не самая лепшая. Па каментарыі мы звярнуліся да першага намесніка начальніка ўпраўлення райсельгасхарчу Віталя РАКЕВІЧА. — Віталь Аляксандравіч, ахарактарызуйце, калі ласка, сітуацыю, якая складваецца ў гаспадарках раёна па вытворчасці малака? — На жаль, хваліцца няма чым. У сярэднім па раёне мы нават не выходзім на мінулагоднія паказчыкі: на 16 мая атрымалі па 13 кг 480 грамаў ад кожнай каровы, а гэта на 700 грамаў менш, чым летась. Мінусуюць да ўзроўню мінулага года практычна ўсе гаспадаркі, за выключэннем, бадай-што, пяці. Гэта ААТ “Капыльскае”, дзе пераўзышлі паказчык мінулага года на 1 кг 100 г, ААТ “Суворава-Агра” — на 900 г, ААТ “П-з “Дусаеўшчына” — на 500 г, ЗАТ “Жыліхава” і МАУП “Доктаравічы” — на 100 г больш. Найбольшае адставанне дапусцілі ў ААТ “Скабін”: нягледзячы на тое, што ў раённай зводцы па надоі малака ад кожнай каровы гэта гаспадарка займае трэцяе месца, тут адтрымалі на 3 кг 900 г малака менш, чым летась. Вельмі няпростая сітуацыя ў ААТ “Мажа-Агра”, дзе “мінус” складае 3 кг 100 г, значнае адставанне дапусціла і ДП “С “Лясное” — 2 кг 100 г. У астатніх “мінус” вагаецца ад 100 г да 2 кг. — Аднак, напэўна, ёсць і тыя гаспадаркі, каго хацелася б успомніць добрым словам? — Так, самай рэзультатыўнай на сёння з’яўляецца работа жывёлаводаў ААТ “Семежава” — сярэдні надой ад каровы 16 кг 800 г, у ААТ “Старыца-Агра” — 16 кг 700 г, і, як я ўжо гаварыў вышэй, на трэцім месцы ААТ “Скабін” з рэзультатам 16 кг 600 г. Яшчэ на адным моманце хацелася б спыніцца: за 16 дзён мая на 2 т 310 кг “дабавілі” ў РСУП “Бабоўня”, на 1 т 725 кг — у ААТ “Суворава-Агра”, на 1 т 666 кг — у ААТ “Праснакі”. Тым не менш, ёсць і такія, хто літаральна топчуцца на месцы. Так, напрыклад, у ААТ “Піянер-Агра” прыбаўка за першую палову месяца склала аж… 5 кг, у філіяле “В. Раёўка” наогул у гэтай графе стаіць “нуль”, толькі на 70 кг больш надаілі ў ДП “С “Лясное”, на 158 кг — у ААТ “Капыльскае”, на 170 кг — у ААТ “П-з “Дусаеўшчына”, на 270 кг — у МАУП “Доктаравічы”. — І чым тлумачацца такія рэзультаты? — Я лічу, што прычын для зніжэння малака — няма. Ва ўсякім разе, ніякія тлумачэнні спецыялістаў не прымаюцца. Сёння на пашу выйшлі ўсе 104 гурты дойнага статка, у тым ліку 88 выпасваецца кругласутачна, 16 знаходзяцца ў летніх лагерах. Каровы ходзяць па шматгадовых травах, многія статкі — на шматкампанентных пашах. У гаспадарках яшчэ ёсць набытыя праз Капыльскі МСЗ бялковыя дабаўкі, з Клецкага камбікормавага завода завозяцца канцэнтраты. Уся справа ў тым, што дрэнна людзі працуюць. Не выконваюцца элементарныя патрабаванні тэхналогіі выпашвання. Да прыкладу, у ААТ “Мажа-Агра” да нядаўняга часу адзін статак пасвіўся на няўдобіцы (а побач — добрая шматкампанентная паша), у РСУП “С “Прамень” была зафіксавана сітуацыя, калі на пашы адсутнічала бочка з вадой (яна ў адзіноце стаяла на іншым полі). Ёсць і парушэнні распарадку дня. У тым жа ААТ “Мажа-Агра” пры двухразовым даенні першая дойка пачынаецца ў 8 раніцы і каровы тры гадзіны стаяць у лагеры, атрымліваючы толькі канцэнтраты, на другую дойку гоняць ужо ў 18 гадзін. Атрымліваецца перапынак паміж даеннямі 10 гадзін, а павінен быць не менш за 12. — Якая ж задача ставіцца перад жывёлаводамі? — Перш за ўсё неабходна выйсці на мінулагодні паказчык, а для гэтага неабходна штодня “дабаўляць” не менш за 150 г малака ад кожнай каровы. Задача няпростая, але выканаць яе можна, было б толькі жаданне і адказныя адносіны да справы кожнага на сваім месцы. — Месяц таму быў аб’яўлены месячнік па навядзенні парадку на прыфермскіх тэрыторыях. Якія яго вынікі? — Трэба сказаць, што большасць сельгаспрадпрыемстваў адказна аднесліся да выканання пастаўленай задачы. Аднак, знайшліся і такія, каму нашы рэкамендыцыі не ўказ. Практычна ні на адной ферме так і няма належнага парадку ў ААТ “Мажа-Агра”, нямала заўваг можна выказаць у адрас ААТ “Малінава” (дарэчы, гэта адзіная ў раёне гаспадарка, дзе ўдой ад адной каровы не дасягае 10 кг, а менавіта — 8,6 кг), ААТ “П-з “Дусаеў- шчына”, РСУП “С “Прамень” і некаторых іншых. У бліжэйшы час сельгаспрадпрыемствы павінны распачынаць і пабелку жывёлагадоўчых памяшканняў (пакуль гэтай справай займаюцца толькі ў ф-ле “Лакнея” і СГФ “Кры- ніца”). — Дзякуй за размову. Гутарыла Маргарыта САКОВІЧ
Страница 873 из 1058