Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

info

info

Погиб на пожаре

06.07.2025
11 мая 2011 года в 14.04 на Центр оперативного управления Копыльского РОЧС поступило сообщение о пожаре в жилом доме в д. Долгое Тимковичского сельского Совета. По прибытии подразделений МЧС к месту вызова наблюдалось сильное задымление в домовладении. В результате пожара повреждены лишь постельные принадлежности в жилой комнате, однако этого хватило, чтобы проживавший в доме мужчина, 1963 года рождения, скончался. Предварительная причина пожара – не- осторожное обращение с огнем при курении погибшим. Вадим МОРДАСЕВИЧ, инженер ИГПН Копыльского РОЧС, лейтенант внутренней службы

Спявалi мiлiцыянеры

06.07.2025
Яшчэ ў красавіку ў раённым Цэнтры культуры адбыўся занальны агляд-конкурс мастацкай самадзейнасці, у якім прынялі ўдзел супрацоўнікі Капыльскага, Старадарожскага, Салігорскага, Любанскага раённых аддзелаў унутраных спраў. Кожны з іх прадставіў на суд журы па пяць нумароў. Добрыя вакальныя даныя дэманстравалі ўсе спевакі. Гэта і не дзіўна – песні ваенна-патрыятычнай тэматыкі, якія будуць прызнаны лепшымі (спачатку ў занальным конкурсе, а пасля – у фінале вобласці), стануць нумарамі святочнага канцэрта, які адбудзецца ў Мінску. Што тычыцца капыльскіх вакалістаў, то журы адзначыла ўсе прадстаўленыя кампазіцыі. Асабліва запомніліся песня “Забыты полк”, якую спявала трыа мужчын, і раманс з кінастужкі “Жестокий романс” у выкананні Ірыны Савіцкай. У пачатку мая прыйшла прыемная навіна — падведзены вынікі ўжо абласнога агляду-конкурсу мастацкай самадзейнасці, згодна з якімі праграма выступлення капыльскіх міліцыянераў прызнана лепшай. Сяргей ЛАЗОЎСКІ НА ЗДЫМКУ:  фінальная песня капылян. Фота аўтара

“Серабро” рэспублiканскага першынства

06.07.2025
[caption id="attachment_9984" align="alignleft" width="300" caption="Андрэй Лабко"][/caption] Пасля перамогі ў першынстве Мінскай вобласці па гандболе каманда юнакоў 1999 – 2000 г. н. дзяржустановы “ДЮСШ агульнай фізічнай падрыхтоўкі Капыльскага райкама прафсаюза работнікаў АПК” вяла барацьбу супраць мацнейшых дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ з Гомеля, Мінска, Брэста, Магілёва і Слуцка. У выніку чатырохдзённых гандбольных баталій наша дружына ў складзе Андрэя Лабко, Аляксандра Татура, Дзмітрыя Лазоўскага, Паўла Сінкевіча, Улада Мацюша, Максіма Паклонскага, Кірыла Маляўкі, Улада Сліжэўскага, Вадзіма Некраша, Кірыла Матуса (гімназія №1), Мацвея Матусевіча (СШ №2) і Сяргея Котава (Семежаўская СШ) заняла другое месца, прапусціўшы наперад толькі суседзяў са Слуцка. Між іншым, лепшым бамбардзірам і разыгрываючым першынства рэспублікі пры- знаны ігрок капыльскай зборнай Андрэй Лабко. [caption id="attachment_9980" align="aligncenter" width="443" caption="Капыльская гандбольная каманда"][/caption]

Сяргей ЛАЗОЎСКІ

Услышьте зов о помощи!

06.07.2025
Парализованному молодому человеку нужна операция на спинном мозге. 21 января 2007 года в результате дорожно-транспортного происшествия 23-летний Сергей Денисенко получил травму спинного мозга. С тех пор все время проводит на кровати или в инвалидной коляске. Так проходит его жизнь свыше четырех лет. За все это время к Сереже так и не вернулась чувствительность ног. Но сдаваться Сергей не собирается: «Я долго искал, где мне могут помочь, — рассказывает он. — Оказалось, что за такие тяжелые случаи берутся специалисты в Германии. Теперь живу надеждой на операцию, которая сможет поставить меня на ноги и вернуть к полноценной жизни. Стоимость операции — 35 тысяч евро». Сергей верит, что найдутся добрые люди, которые смогут оказать ему посильную  помощь. Ведь только все вместе мы сможем победить тяжелый недуг. Благотворительные счета открыты в центре банковских услуг №609 г. Копыль, ул. Партизанская, 3а, УНП 600038498, МФО 153001523: — белорусские рубли — транзитный счет №3819382102782 на благотворительный счет №000004 в центре банковских услуг № 609; — евро — транзитный счет №3819382102795 на благотворительный счет №000004 в центре банковских услуг № 609; — доллары США — транзитный счет №3819382102795 на благотворительный счет №000007 в центре банковских услуг № 609. Назначение платежа: на имя Денисенко Галины Васильевны для сбора средств для лечения Денисенко Сергея Викторовича. Телефоны для связи: (8-01719) 50-3-68 (домашний), (8-029) 572-52-99. Маргарита САКОВИЧ

Сёлета, у сакавіку, наша зямлячка Леаніда Іванаўна Падвойская была прынята ў Саюз пісьменнікаў Беларусі

06.07.2025
Нарадзілася яна 17 мая 1957 года ў в. Навасёлкі Пацейкаўскага сельсавета ў звычайнай вясковай сям’і. Бацькі пераехалі жыць у в. Душава. Бацька Іван Адамавіч Галаўня працаваў усё жыццё ў мясцовым калгасе фуражырам, брыгадзірам паляводчай брыгады. Мама Яніна Іосіфаўна – загадчыцай швейнай майстэрні. Пасля заканчэння Пацейкаўскай сярэдняй школы ў 1974 годзе Леаніда паступае ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт на юрыдычны факультэт. Закончыўшы БДУ, працавала старшым і галоўным юрысконсультам ва ўпраўленні сельскай гаспадаркі і харчавання Капыльскага, затым Дзяржынскага райвыканкамаў, прававым інспектарам Мінскага абкама прафсаюзаў работнікаў сельскай гаспадаркі па Дзяржынскім раёне. У 1992 годзе ёй прапанавалі перайсці працаваць натарыусам. Падвойская прыняла гэтую прапанову і хутка дасягнула вялікіх поспехаў на новай пасадзе: яе абралі старшынёй савета натарыусаў Мінскай вобласці. А калі ўзнікла пытанне аб пераездзе ў Мінск, Міністэрства юстыцыі працаўладкавала на пасаду загадчыцы філіяла №1 першай дзяржаўнай гарадской натарыяльнай канторай, у якой яна працуе і цяпер. Асабісты ўклад Леаніды Іванаўны ў справы філіяла адзначыла Міністэрства юстыцыі. Нядаўна ёй уручылі знак “За адзнаку” І ступені. Па юрыдычнай сцяжынцы пайшлі і дзеці – сын Аляксей і дачка Таццяна. Свой першы творчы вопыт Леаніда Іванаўна набыла на прафесійнай ніве: у калектыве сааўтараў прыняла ўдзел у падрыхтоўцы дапаможніка для работнікаў сельвыканкамаў па ўдасканальванні імі натарыяльных дзеянняў. А далей ужо вопыт быў выключна літаратурным. Дэбютны раман Л. Падвойскай “Максим” цыкла “Предтечи зверя” – удала дазіраваны кактэйль фантастыкі, фэнтазі, дэтэктыва, баявіка і містыкі. А яшчэ – гэта светлая, добрая казка. Чытачу, як і галоўнаму герою, сумаваць не прыйдзецца. Галоўны герой рамана Максім – учарашні школьнік, у якога нечакана праявіліся неверагодныя здольнасці… Герою рамана ўдавалася камандаваць кветкамі, а таксама вылечваць калек, смяротна хворых людзей. Аб гэтым і многім іншым можна даведацца, прачытаўшы кнігу “Максим”, якая выйшла ў свет у 2010 годзе. Пасля прачытання апошняй старонкі ў душы застаецца штосьці цёплае, з дзяцінства, калі вера ў чыстае, добрае, светлае не ўспрымаецца як атрыбут з казкі. А чаму цыкл раманаў з такой інтрыгуючай назвай “Предтечи зверя”, вы, паважаныя чытачы, зможаце даведацца ў наступных кнігах, над якімі працуе аўтар у цяперашні час. Уладзіслава ЕРМАЛІНСКАЯ, бібліятэкар Навасёлкаўскай сельскай бібліятэкі
Страница 877 из 1058