Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

47

“Серабро” рэспублiканскага першынства

16.05.2011
[caption id="attachment_9984" align="alignleft" width="300" caption="Андрэй Лабко"][/caption] Пасля перамогі ў першынстве Мінскай вобласці па гандболе каманда юнакоў 1999 – 2000 г. н. дзяржустановы “ДЮСШ агульнай фізічнай падрыхтоўкі Капыльскага райкама прафсаюза работнікаў АПК” вяла барацьбу супраць мацнейшых дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ з Гомеля, Мінска, Брэста, Магілёва і Слуцка. У выніку чатырохдзённых гандбольных баталій наша дружына ў складзе Андрэя Лабко, Аляксандра Татура, Дзмітрыя Лазоўскага, Паўла Сінкевіча, Улада Мацюша, Максіма Паклонскага, Кірыла Маляўкі, Улада Сліжэўскага, Вадзіма Некраша, Кірыла Матуса (гімназія №1), Мацвея Матусевіча (СШ №2) і Сяргея Котава (Семежаўская СШ) заняла другое месца, прапусціўшы наперад толькі суседзяў са Слуцка. Між іншым, лепшым бамбардзірам і разыгрываючым першынства рэспублікі пры- знаны ігрок капыльскай зборнай Андрэй Лабко. [caption id="attachment_9980" align="aligncenter" width="443" caption="Капыльская гандбольная каманда"][/caption]

Сяргей ЛАЗОЎСКІ

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей