Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

29

Спявалi мiлiцыянеры

16.05.2011
Яшчэ ў красавіку ў раённым Цэнтры культуры адбыўся занальны агляд-конкурс мастацкай самадзейнасці, у якім прынялі ўдзел супрацоўнікі Капыльскага, Старадарожскага, Салігорскага, Любанскага раённых аддзелаў унутраных спраў. Кожны з іх прадставіў на суд журы па пяць нумароў. Добрыя вакальныя даныя дэманстравалі ўсе спевакі. Гэта і не дзіўна – песні ваенна-патрыятычнай тэматыкі, якія будуць прызнаны лепшымі (спачатку ў занальным конкурсе, а пасля – у фінале вобласці), стануць нумарамі святочнага канцэрта, які адбудзецца ў Мінску. Што тычыцца капыльскіх вакалістаў, то журы адзначыла ўсе прадстаўленыя кампазіцыі. Асабліва запомніліся песня “Забыты полк”, якую спявала трыа мужчын, і раманс з кінастужкі “Жестокий романс” у выкананні Ірыны Савіцкай. У пачатку мая прыйшла прыемная навіна — падведзены вынікі ўжо абласнога агляду-конкурсу мастацкай самадзейнасці, згодна з якімі праграма выступлення капыльскіх міліцыянераў прызнана лепшай. Сяргей ЛАЗОЎСКІ НА ЗДЫМКУ:  фінальная песня капылян. Фота аўтара

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей