Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

info

info

У Капылі прайшло «Капыльскае кальцо”

20.10.2024
У нядзелю, 15 мая, на фізкультурна-аздараўленчым комплексе адбылося традыцыйнае спартыўнае свята –лёгкаатлетычны прабег “Капыльскае кальцо”. Ён з’яўляецца адным са старэйшых прабегаў у Беларусі і бярэ пачатак у 1989 годзе. Тады на дыстанцыю 20 кіламетраў выйшлі 108 спартсменаў. У мінулым у наш горад прыязджалі бегуны з Расіі, Украіны, Літвы, Польшчы, а таксама з усіх рэгіёнаў Беларусі. Пастаяннымі ўдзельнікамі штогод былі клубы аматараў бегу жодзінская “Бадзёрасць”, маладзечанскі “Рэгіён”, барысаўскі “Алімп”, салігорскі “Калабок”, мінскія “Аматар”, “Няміга”, “Атлант”, “Вікторыя”, ”Мэта-42” і шмат іншых. На капыльскіх трасах стартавалі многія выдатныя спартсмены, такія як Алена Цухло, Паліна Грыгарэнка, Уладзімір Шашмурын, Ніна і Сяргей Ковалі. Іх імёны вядомыя далёка за межамі Беларусі. Нельга не ўзгадаць нашых землякоў Рыгора Нікалаеню і Дзмітрыя Булу, якія неаднаразова станавіліся пераможцамі “Капыльскага кальца”. Сёлета лёгкаатлетычны прабег, прысвечаны Дню работнікаў фізічнай культуры і спорту, ужо дваццаць трэці раз сабраў пад свае сцягі аматараў бегу з усёй краіны і нават блізкага замежжа. Удзель- нікаў свята віталі намеснік старшыні райвыканкама Ала Раеўская, начальнік аддзела фізкультуры, спорту і турызму райвыканкама Віктар Васілеўскі. Старшыня мінскага клуба аматараў бегу “Аматар” Вольга Сірэнка ўспомніла Віктара Новіка, які, на жаль, рана пайшоў з жыцця. У многім дзякуючы яго намаганням з’явіўся такі цудоўны прабег.  Галоўны суддзя спаборніцтваў Мікалай Жук азнаёміў аматараў бегу з праграмай мерапрыемства і маршрутамі трас. На дыстанцыі 1, 3, 11, і 21 кіламетр (паўмарафон) выйшлі каля 300 удзельнікаў ва ўзросце ад 7 да 82 гадоў.  Але адзначу, што сваю дыстанцыю кожны з іх пераадолеў дастойна. Сярод пераможцаў у многіх узроставых групах гучалі імёны і капыльскіх бегуноў. Самым шматлікім стала прадстаўніцтва юных спартсменаў на дыстанцыі 1 км, дзе асноўную групу складалі навучэнцы гарадскіх і сельскіх школ раёна. У сваіх узроставых групах лепшымі на дыстанцыі сталі Ульяна Шатыка, Ганна Баразнёнак, Ягор Мароз (гімназія №1), Уладзіслаў Князюк (СШ №2) і Арцём Холад (Грозаўская СШ). У ліку прызёраў — юныя спартсмены са Слабада-Кучынкі, Семежава, Доктаравіч. Не менш цікава было сачыць і за бегунамі, якія адправіліся на трохкіламетровую дыстанцыю, дзе разам з юнакамі і дзяўчатамі старт узялі 75-гадовыя спартсмены і старэй. У дзяўчат першыя месцы ў трох групах дасталіся гасцям з Мінска, Самахвалавіч, Салігорска. А вось у юнакоў усе вышэйшыя прыступкі былі за нашымі землякамі - Дзянісам Дубінам (Жыліхаўская СШ), Арцёмам Берднікам (Лясноўская СШ) і Андрэем Фурыкам (гімназія №1). Здавалася, свята бегу толькі пачалося, а ўжо на старт выйшлі аматары і вопытныя спартсмены, якія падалі заяўкі на 11 і 21 км. Адметна, што сярод бегуноў  было шмат маладых капылян. Амаль усе яны сталі пераможцамі ці прызёрамі ў сваіх узроставых групах. А 12-й гадзіне заслужаныя прызы ўжо атрымлівалі пераможцы і прызёры на кіламетровай дыстанцыі. Акрамя медалёў і дыпломаў ім дасталіся і каляровыя плакаты, прысвечаныя Міжнароднаму дню бегу, які святкуецца 16 мая.  Тым часам, пакуль ішлі спаборніцтвы, для дзяцей працавалі надзіманая горка, электрамабілі. Таксама можна было набыць разнастайныя сувеніры і цацкі, а для тых, хто прагаладаўся, гандлёвая палатка Капыльскага райспажыўтаварыства прапаноўвала шматлікія напіткі і прысмакі. Яшчэ задоўга да фінішу апошніх паўмарафонцаў для спартсменаў і гледачоў пачалі канцэртную пра- граму самадзейныя артысты раённага Цэнтра культуры і юныя спевакі. Па прызнанні саміх удзельнікаў, наша спартыўнае мерапрыемства прыцягвае і маляўнічымі ландшафтамі, і складанай дыстанцыяй. Вось што сказаў у інтэрв’ю “СП” Хамід Габрахманаў з г. Казані, Татарстан: — Пра “Капыльскае кальцо” даведаўся з расійскага часопіса “Бег”, дзе змешчаны ўсе графікі, прабегі не толькі Расіі, але і Украіны, Беларусі. Траса выдатная, прыгожыя краявіды. Але яна патрабуе спецыяльнай трэніроўкі. Я ўпершыню пераадольваў такія пад’ёмы. Сваё меркаванне выказаў і Леанід Калодка, г. Жодзіна: — У “Капыльскім кальцы” прымаю ўдзел з 1998 года. Ваш прабег – гэта нешта ўнікальнае. Такая ўзгорыстая мясцовасць, з вялікімі перападамі вышынь. Нездарма Новік Віктар, светлая яму памяць, перамагаў на шматлікіх спаборніцтвах. Тут выдатная база для трэніровак. Пасля падвядзення вынікаў адбылося ўзнагароджванне лепшых спартсменаў. На дыстанцыі 11 км сярод пераможцаў былі адзначаны капыляне Арцём Марушка (Бучацінская СШ), Дзмітрый Парыбак (гімназія №1), на паўмарафоне – Сяргей Ляхаў (гімназія №1), Вольга Сярожкіна (СШ №2), Кацярына Сафонава (в. Дусаеўшчына). А лепшымі ў абсалютным заліку на асноўнай дыстанцыі сталі госці нашага горада Вольга Більдзюкевіч з Салігорска і Аляксандр Клюйка з Мінска, якія пераадолелі 21 км, адпаведна, за 1 гадзіну 30 хвілін і 1 гадзіну 10 хвілін 40 секунд. Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара

Для тех, кто хочет работать на селе

20.10.2024
В этом году заканчиваю колледж сельскохозяйственного профиля, думаю продолжить обучение в ВУЗе. Подскажите, пожалуйста, в каких высших учебных заведениях страны можно получить специальности «Агрономия» и «Зоотехния»? Виктор А.,г. Копыль Этот вопрос редакция переадресовала декану факультета довузовской подготовки Барановичского государственного университета И.  В.  ДУБЕНЕ: — До этого года специальность агронома у нас в республике можно было получить только в двух вузах — Белорусской государственной сельскохозяйственной академии (г. Горки Могилевской области) и Гродненском сельскохозяйственном университете, специальность «Зоотехния» — в Витебской государственной ветеринарной академии. Начиная с текущего года, набор на специальности «Агрономия» и «Зоотехния» будет производиться также и в Барановичском государственном университете. Выпускники средних специальных учреждений образования 2010-2011 годов по специальностям «Агрономия», «Плодоовощеводство», «Агрохимия, семеноводство и защита растений», а также «Зоотехния» могут поступать в БарГУ на дневную или заочную формы получения образования на сокращенный срок обучения по соответствующей специальности. В Барановичском государственном университете, в отличие от сельскохозяйственных вузов, при поступлении абитуриенты не сдают внутренние вступительные испытания, а подают три сертификата централизованного тестирования по одному из государственных языков, биологии и химии. Прием документов на бюджетные места дневной и заочной формы получения образования осуществляется с 16 по 25 июля. Абитуриенты, выдержавшие вступительные испытания, но не прошедшие по конкурсу в БарГУ на дневную бюджетную форму получения образования, могут подать документы на заочную форму получения образования за счет средств бюджета по 2 августа. С 16 июля по 4 августа будет проводиться прием документов на платную форму получения образования. Срок обучения по сокращенной форме в Барановичском государственном университете на дневной форме получения образования — 3 года, на заочной форме получения образования — 4 года. В том случае, если абитуриент не проходит ни на одну из форм получения образования в Барановичском государственном университете, у него есть возможность попробовать свои силы в вузах сельскохозяйственного профиля, где прием документов проводится с 1 по 30 ноября. Обучение будущих агрономов и зоотехников в Барановичском университете будет проводиться на базе Ляховичского государственного аграрного колледжа, который с 2008 года является структурным подразделением университета. Колледж имеет всю необходимую материальную базу, все студенты обеспечиваются общежитием. Адрес приемной комиссии: г. Барановичи, ул. Войкова, д. 21, тел. (8-0163) 45-67-69. Подготовила Маргарита САКОВИЧ

З глыбокай верай у Бога

20.10.2024
15 мая ўся краіна адзначыла  Дзень сям’і. Прайшло шмат мерапрыемстваў, прысвечаных гэтаму святу. Адно з іх адбылося ў  г. Салігорску – IV абласны фестываль сямейнай творчасці “У добрым родзе – усе ў згодзе”,  куды з’ехаліся лепшыя сямейныя калектывы Міншчыны. Сям’я Пацэнкер з Капыля (на здымку) таксама прыняла ўдзел у гэтым свяце, а менавіта — у выставе работ дэкаратыўна–прыкладнога мастацтва “Сям’я майстрамі славіцца”, дзе прадставіла тэматычную  калядную кампазіцыю. Кампазіцыя, створаная Валянцінай і Эдуардам Пацэнкер  разам з сынам Эдуардам, выклікала ў журы і запрошаных на свята вялікую цікавасць. Адным словам — казка ды і толькі. Капыляне былі ўзнагароджаны дыпломам фестывалю “За зберажэнне мясцовых традыцый “ і каштоўным падарункам. Іх творчасць – працэс складаны. Яму папярэднічалі доўгія гады пошуку, аналізу, а таксама развіццё і станаўленне асабістых поглядаў, бачання і, безумоўна, багаты практычны вопыт. Эдуард Барысавіч па прафесіі ўрач (зараз  на заслужаным адпачынку), а Валянціна Віктараўна працуе выкладчыкам па класе “фартэпіяна” ў Капыльскай дзіцячай школе мастацтваў. Дом гэтай сям’і ўяўляе сабой музейную міні-экспазіцыю. Прыгажосць такая — ажно нельга вачэй адарваць. І ствараецца яна сэрцамі гэтых таленавітых і творчых людзей. Да кожнага каталіцкага свята яны рыхтуюць цікавую тэматычную кампазіцыю.  Вялікую ўвагу надаюць не толькі атрыбутам, але і святочнаму сталу, які з’яўляецца сапраўдным шэдэўрам. У кожнай іх рабоце – спалучэнне строгасці і дабрыні, цвёрдасці характару і душэўнай цеплыні, патрабавальнасці і справядлівасці. Да сваёй працы падыходзяць адказна і з любоўю. А натхненне для стварэння ўсяго гэтага – глыбокая вера ў Бога. У Эдуарда Барысавіча і Валянціны Віктараўны шмат планаў і новых задумак. Як гавораць яны самі: “ Ажыццявіць пры жаданні можна любую ідэю, толькі трэба дакладна ведаць, што табе патрэбна”. Галіна ГУРЛО, дырэктар раённага Цэнтра традыцыйнай культуры

Места рождения ярких идей

20.10.2024
Сколько бы ни миновало лет со дня окончания Великой Отечественной войны, страна и наше поколение, ради которых ветераны проливали кровь и шли на смерть, не имеют права забывать об их подвигах. В таком контексте прошли все мероприятия, которые состоялись в рамках выездного семинара-практикума клубных работников. Базой для его проведения стали Новоселковский и Братковский сельские дома культуры. Участники семинара — заведующие отделами и специалисты РЦК, директора и художественные руководители клубных учреждений района (их у нас 28). Так, опытом работы по патриотическому воспитанию, как важному аспекту клубной деятельности, поделились директора сельских домов культуры Наталья Клыга и Марина Бурак. Для участников семинара они предложили концертно-развлекательную программу «Победный день весны поет» (снимок) и праздничный вечер «Нарэшце дачакаліся цяпла». На встречу с участниками семинара в Братковский СДК были приглашены и дети самой страшной и жестокой войны в истории человечества Для них звучали песни военных лет в исполнении участников художественной самодеятельности местного СДК. Вторая часть выездного семинара  включала в себя обсуждение просмотренного. По словам заведующей отделом культурно-массовой и методической работы РЦК Любови Голубович, семинар–практикум «Мероприятия военно-патриотического направления» – один из актуальных и важнейших аспектов работы культурно-досуговых учреждений. Предложенные программы вызвали большой интерес как у самих участников, так и зрителей. Ведь каждое из этих мероприятий носило, прежде всего, патриотический характер и было направлено на воспитание чувства ответственности перед своей страной и ее народом в трудные времена испытаний. На семинаре были даны рекомендации о формах и методах работы с различного возраста аудиторией по организации военно-патриотических мероприятий с учетом требования норм режиссуры, в том числе проведения различных праздников с использованием элементов театрализации. «И не нужно забывать, что учреждения культуры — это место рождения новых ярких идей культурной жизни нашего населения, — отметила Любовь Голубович. — И все благодаря тому, что здесь работают специалисты-профессионалы, патриоты и энтузиасты, бесконечно преданные своему делу». В заключение Любовь Петровна поблагодарила  работников культуры за хорошую организацию семинара и  положительный опыт работы, которым они поделились со своими коллегами из других сельских клубов района. Татьяна БОХАН Фото автора

Стартуе касавіца

20.10.2024
Першыя 25 гектараў скошаных траў занеслі на свой рахунак працаўнікі ААТ “Ціміразеўскі”. Тым самым у раёне стартавала корманарыхтоўчая кампанія. Справіцца з першым укосам траў неабходна будзе за 20 дзён. Менавіта такую задачу паставіў перад аграрыямі старшыня Камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Мінаблвыканкама Іван Шматко на выязным семінары, які адбыўся ў Слуцкім раёне.
Страница 870 из 1058