Першыя 25 гектараў скошаных траў занеслі на свой рахунак працаўнікі ААТ “Ціміразеўскі”. Тым самым у раёне стартавала корманарыхтоўчая кампанія. Справіцца з першым укосам траў неабходна будзе за 20 дзён. Менавіта такую задачу паставіў перад аграрыямі старшыня Камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Мінаблвыканкама Іван Шматко на выязным семінары, які адбыўся ў Слуцкім раёне.
Комментарии