
Пад такой назвай у №28 ад 16 красавіка быў надрукаваны матэрыял, напісаны пасля сумеснага рэйду супрацоўнікаў раённай ветслужбы і рэдакцыі газеты “Слава працы”. Падчас яго былі наведаны некалькі сельгаспрадпрыемстваў раёна і праверана, наколькі добрасумленна ў іх аднесліся да даручэння навесці парадак на прыфермскіх тэрыторыях. Крытыка гучала ў адрас КСУП “Грозава-агра”. Матэрыял быў дасланы на рэагаванне. Рэдакцыя атрымала адказ за подпісам дырэктара прад- прыемства А. В. Рыбака, у якім паведамляецца, што:
“…рэшткі саломы і кармоў з бурпалёў на ўсіх фермах гаспадаркі прыбраны, прыфермскія ўчасткі заараны і засеяны. На МТФ “Папоўцы” ачышчаны сянажныя траншэі, на МТФ “Грозава” — гнаясховішча.
Дырэктар А. В. Рыбак.”
Комментарии