Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

info

info

Аснова поспеху – аператыўнасць

28.10.2024
Капыльскі раённы вузел паштовай сувязі падышоў сёлета да свайго прафесійнага свята - Сусветнага дня пошты - з больш чым дастойным вынікам: калі ў сярэднім па вобласці выкананне плана па падпісцы на чацвёрты квартал складае 92,5%, то нашы паштальёны  выканалі яго на 101,3%. Да таго ж, жыхары раёна з’яўляюцца самымі актыўнымі падпісчыкамі Міншчыны. На 1000 капылян прыходзіцца 788 экзэмпляраў перыядычных выданняў - абсалютна лепшы вынік. Але і гэта не апошняя перамога працаўнікоў вузла паштовай сувязі: выконваючы ўсе прагнозныя паказчыкі, даведзеныя абласной структурай, супрацоўнікі службы лідзіруюць і па выручцы ад рэалізацыі тавараў і паслуг (на аднаго жыхара раёна яна складае 67 тысяч рублёў). Шмат у чым гэтаму поспеху спрыяла комплексная аўтаматызацыя ўсіх аддзяленняў паштовай сувязі, абсталяванне камп’ютарна-касавымі апаратамі і шмат іншага. Укаранёны прыём плацяжоў па прынцыпе адзінага асабовага рахунку, дзе адзін аператар прымае ўсе віды плацяжоў за адну тэхналагічную аперацыю. Сучасныя тэхналогіі – адзін з прыярытэтаў дзейнасці РУП «Белпошта» і Капыльскага РВПС - у прыватнасці. Так, у гарадской аперацыйнай зале ўсталяваны аплатна-даведачны тэрмінал, які дазваляе любому кліенту самастойна праводзіць разлікі па банкаўскай пластыкавай картцы, ажыццяўляць любыя плацяжы ў межах рэспублікі. У кожным аддзяленні паштовай сувязі (АПС) у аграгарадках з’явілася абсталяванне для арганізацыі пункта калектыўнага інтэрнэт-доступу. Сярод найбольш запатрабаваных насельніцтвам відаў паслуг, як заўсёды, з’яўляюцца дастаўка перыёдыкі, карэспандэнцыі, прыём камунальных плацяжоў, аплата банкаўскіх крэдытаў, падключэнне да сеткі мабільных аператараў МТС, life:), продаж камплектаў “Привет” ІП Velcom. Укараняюцца і новыя – гібрыдная пошта (раздрукоўка, канвертаванне і рассылка інфармацыі), заказ тавараў беларускіх вытворцаў па каталогу, прамая паштовая рэклама (рассылка інфармацыі, рэкламы адрасным і бязадрасным спосабам), аплата перасылкі заказных пісьмаў праз сістэму «Электронная марка» і інш. Згуртаваны калектыў, дзе працуюць 171 чалавек у 30 аддзяленнях паштовай сувязі горада і раёна, даказвае здольнасць дасягаць выдатных вынікаў, нягледзячы на складаныя ўмовы, якія сёння дыктуе сучасны рынак. Іх дасягненні не застаюцца не заўважанымі. За поспехі ў працы, асабісты ўклад у развіццё паштовай сувязі Мінскай вобласці Ганаровай граматы Мінскага філіяла РУП “Белпошта” ўдастоена начальнік АПС “Ванелевічы” Ніна Канончык. Пераможцамі ўнутрывытворчага спаборніцтва сярод калектываў структурных падраздзяленняў, якія выканалі ўсе ўмовы спаборніцтваў (па выніках работы за першае паўгоддзе 2011 года), сталі калектывы АПС “Бабоўня” (начальнік – Раіса Вараненка) і АПС “Лясное” (начальнік – Ганна Шчэрба). Ганаровае званне “Ветэран службы” (стаж – больш за 20 гадоў) Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства паштовай сувязі “Белпошта” сёлета атрымалі 20 супрацоўнікаў Капыльскага РВПС. Аператыўнасць і максімальны камфорт для кліентаў застаюцца як і раней асновай дзейнасці сучаснай паштовай службы. Сяргей ЛАЗОЎСКІ НА ЗДЫМКУ: сартавальнікі Людміла Бахта, Валянціна Вінцік і паштальён па суправаджэнні пошты Святлана Лагодзіч.  

Будучы ўраджай ствараецца сёння

28.10.2024
Сухое і цёплае надвор’е, якое назіралася ў канцы верасня - пачатку кастрычніка, спрыяла развіццю пустазелля і збожжавых шкоднікаў. Таму на пачатковых этапах развіцця руні неабходна ачысціць палі ад непажаданых акалічнасцей. Дасягаецца гэта шляхам выканання комплексу арга-нізацыйных і агратэхнічных мерапрыемстваў, каб стварыць аптымальныя ўмовы для росту і развіцця азімых збожжавых культур. У РСУП “Бабоўня” азімая сяўба фактычна падходзіць да завяршэння. Ужо пасеяна 630 га пшаніцы (гатункаў “багатка” і “сюіта”), 332 га рапсу (“прагрэс”), 300 га трыцікале (“гранада”, “кастусь”), 60 га жыта на зялёны корм. Для дасягнення больш высокага ўраджаю сяўба вядзецца з улікам папярэднікаў. – Пад пшаніцу падрыхтавалі палі, якія займалі азімы рапс, шматгадовыя травы, цукровыя буракі, – тлумачыць галоўны аграном сельгаспрадпрыемства Віталь Юха. – Пад трыцікале занялі плошчы з-пад кукурузы, аднагадовых траў. Немалаважны фактар яшчэ – падрыхтоўка глебы. Таму правялі ўнясенне фосфарных і калійных угнаенняў. Таксама на плошчы каля 600 га ўнеслі гліфасаты пад будучы ўра-джай.  У  дадатак, з-за сухога надвор’я непасрэдна перад сяўбой правялі апрацоўку глебы АКШ. Увогуле, таму, што сёлета мы атрымалі ўраджай збожжавых прыкладна на 6 ц/га большы, чым у мінулым годзе, у многім паспрыяў належны догляд пасеваў. Цяпер сельгаспрадпрыемства вядзе хімапрацоўку азімых з выкарыстаннем прэпаратаў “тамерон”, “лазурыт супер”, “легата плюс” і “гром”. Непадалёку ад вёскі Лоцвіны апрацоўку густых пасеваў азімых з дапамогай апырсквальніка “Rall” вёў вопытны механізатар Мікалай Шахоўскі. Агрэгат з захватам 18 метраў дазваляе хутка правесці хімапрацоўку. За выкананнем агратэхнічнага прыёму пільна сачыў аграном-аграхімік Андрэй Гаўрук - бывае, дзесьці дапамагчы ці падкарэкціраваць работу меха-нізатара трэба. Тут жа свайго часу чакаў Уладзімір Хмялеўскі, які вядзе запраўку апырсквальніка. У гаспадарцы ідуць работы па ўзняцці зябліва, уборцы кукурузы на зерне і цукровых буракоў. Але асаблівая ўвага – азімым, таму што будучы ўраджай ствараецца сёння. НА ЗДЫМКУ:  1. А. Гаўрук, М. Шахоўскі, У. Хмялеўскі падчас запраўкі апырсквальніка;  2.  Ідзе апрацоўка азімых; Тэкст і фота Сяргея  ЛАЗОЎСКАГА  

Мацярынства – у пашане

28.10.2024
На аснове Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №157  ад 26 сакавіка 1998 года “Аб дзяржаўных святах, святочных днях і памятных датах у Рэспубліцы Беларусь”, рашэння Мінскага аблвыканкама №1319 ад 22 верасня 2011 года “Аб святкаванні ў вобласці Дня маці”, а таксама ў мэтах павышэння прэстыжу мацярынства ў грамадстве раённы выканаўчы камітэт прыняў рашэнне з 7 па 14 кастрычніка арганізаваць на Капыльшчыне мерапрыемствы, прысвечаныя Дню маці, якія будуць праводзіцца на працягу тыдня (Тыдзень маці). Створаны арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы і правя-дзенні Тыдня маці ў раёне, які ўзначаліла начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Валянціна Козіч. Зацверджаны план правядзення мерапрыемстваў. На працягу Тыдня маці чакаецца шмат цікавага. Запланавана арга-нізацыя вечара-сустрэчы з мнагадзетнымі маці раёна. На  святочную ўрачыстасць будуць запрошаны таксама  жанчыны, узнагароджаныя ордэнам Маці. Не будуць абдзелены ўвагай і тыя, чые сыны праходзяць службу ў радах Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. На плошчы Капыля чакаецца цікавае мерапрыемства, прысвечанае жанчынам-маці. “Загляните в мамины глаза» — так называецца святочны канцэрт, які падрыхтаваны работнікамі культуры і будзе дадзены ў РЦК. Супрацоўнікі тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва сумесна з адміністрацыяй сельгаспрадпрыемстваў наведаюць сем’і, дзе выхавана 10 і болей дзяцей. Таксама плануецца правесці прамую лінію з удзелам зацікаўленых структур і прадстаўнікоў органаў кіравання. А распачаўся Тыдзень маці з двух мерапрыемстваў, якія прайшлі ў мінулыя чацвер і пятніцу: сустрэча са шматдзетнымі маці Семежаўскага сельсавета, святочная ўрачыстасць у  доме сацыяльных паслуг в. Ч. Партызан. Трэба адзначыць, што святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя Тыдню маці, праходзяць з удзелам прадстаўнікоў грамадскіх аб’яднанняў – РА РГА “Белая Русь”, РА ГА «Беларускі Саюз жанчын», раённага таварыства Чырвонага Крыжа,  РК ГА “БРСМ”. Марыя ШЭІНА  

Увага: прамая лінія (CMigrator copy 20)

28.10.2024
У рамках Тыдня маці ў сераду, 12 кастрычніка, з 10 да 12 гадзін адбудзецца прамая лінія з удзелам прадстаўнікоў раённых органаў кіравання: упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, ТЦСАН, аддзелаў запісу актаў грамадзянскага стану, адукацыі, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, раённага аддзела Мінаблупраўлення фонду сацыяльнай абароны насельніцтва, аховы здароўя. Па тэлефоне 55-4-45 вы зможаце атрымаць кампетэнтны адказ на шматлікія пытанні, выказаць прапановы па паляпшэнні работы гэтых структур.  

Кароткім радком

28.10.2024
Як паведамілі ў раённым Савеце дэпутатаў, на дадзены момант на ўласных падвор’ях насельніцтва ўтрымліваецца 670 кароў, з пачатку 2011 года адбылося змяншэнне на 90 галоў. На зімоўку з дапамогай гаспадарак нарыхтавана 940 т кармоў (каля 1,4 т на адну галаву). Шляхам саманарыхтоўкі — 947 т (каля 1,4 т на адну галаву). З прысядзібных участкаў вяскоўцаў сёлета сабрана 4788 т збожжа, сярэдняя ўраджайнасць – 38,9 ц/га. За 9 месяцаў знесена 35 старых домаўладанняў у сельскіх населеных пунктах і захавана 10 рэшткаў прыватных дамоў (фундаментаў).    
Страница 803 из 1058