
На аснове Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №157 ад 26 сакавіка 1998 года “Аб дзяржаўных святах, святочных днях і памятных датах у Рэспубліцы Беларусь”, рашэння Мінскага аблвыканкама №1319 ад 22 верасня 2011 года “Аб святкаванні ў вобласці Дня маці”, а таксама ў мэтах павышэння прэстыжу мацярынства ў грамадстве раённы выканаўчы камітэт прыняў рашэнне з 7 па 14 кастрычніка арганізаваць на Капыльшчыне мерапрыемствы, прысвечаныя Дню маці, якія будуць праводзіцца на працягу тыдня (Тыдзень маці). Створаны арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы і правя-дзенні Тыдня маці ў раёне, які ўзначаліла начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Валянціна Козіч.
Зацверджаны план правядзення мерапрыемстваў. На працягу Тыдня маці чакаецца шмат цікавага. Запланавана арга-нізацыя вечара-сустрэчы з мнагадзетнымі маці раёна. На святочную ўрачыстасць будуць запрошаны таксама жанчыны, узнагароджаныя ордэнам Маці. Не будуць абдзелены ўвагай і тыя, чые сыны праходзяць службу ў радах Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. На плошчы Капыля чакаецца цікавае мерапрыемства, прысвечанае жанчынам-маці. “Загляните в мамины глаза» — так называецца святочны канцэрт, які падрыхтаваны работнікамі культуры і будзе дадзены ў РЦК.
Супрацоўнікі тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва сумесна з адміністрацыяй сельгаспрадпрыемстваў наведаюць сем’і, дзе выхавана 10 і болей дзяцей. Таксама плануецца правесці прамую лінію з удзелам зацікаўленых структур і прадстаўнікоў органаў кіравання.
А распачаўся Тыдзень маці з двух мерапрыемстваў, якія прайшлі ў мінулыя чацвер і пятніцу: сустрэча са шматдзетнымі маці Семежаўскага сельсавета, святочная ўрачыстасць у доме сацыяльных паслуг в. Ч. Партызан.
Трэба адзначыць, што святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя Тыдню маці, праходзяць з удзелам прадстаўнікоў грамадскіх аб’яднанняў – РА РГА “Белая Русь”, РА ГА «Беларускі Саюз жанчын», раённага таварыства Чырвонага Крыжа, РК ГА “БРСМ”.
Марыя ШЭІНА
Комментарии