35
Кароткім радком
07.10.2011
Як паведамілі ў раённым Савеце дэпутатаў, на дадзены момант на ўласных падвор’ях насельніцтва ўтрымліваецца 670 кароў, з пачатку 2011 года адбылося змяншэнне на 90 галоў.
На зімоўку з дапамогай гаспадарак нарыхтавана 940 т кармоў (каля 1,4 т на адну галаву). Шляхам саманарыхтоўкі — 947 т (каля 1,4 т на адну галаву).
З прысядзібных участкаў вяскоўцаў сёлета сабрана 4788 т збожжа, сярэдняя ўраджайнасць – 38,9 ц/га.
За 9 месяцаў знесена 35 старых домаўладанняў у сельскіх населеных пунктах і захавана 10 рэшткаў прыватных дамоў (фундаментаў).
Поделиться
Комментарии