Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

info

info

Лепшыя землекарыстальнікі – у Доктаравіцкім сельсавеце

28.10.2024
Пераможцам раённага этапа рэспубліканскага агляду-конкурсу “Землекарыстанне высокай культуры земляробства, добраўпарадкаванне машынных двароў, жывёлагадоўчых фермаў і комплексаў” сёлета прызнаны Доктаравіцкі сельскі выканаўчы камітэт. Такога поспеху ўдалося дасягнуць дзякуючы зладжанай рабоце мясцовай улады і кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў. Дадзена высокая ацэнка паўнаце мэтавага выкарыстання земляў і арганізацыі іх выкарыстання ў населеных пунктах. Атрыманы высокія балы за добраўпарадкаванне, азеляненне і санітарны стан. Так, адзначана належнае абустройства і ўтрыманне мемарыяльных комплексаў, месцаў баявой і вайсковай  славы. На тэрыторыі сельскага Савета спілавана 110 аварыйных дрэў, пабудавана звыш 2 км агароджаў, 1 км – пафарбаваны, ва ўсіх населеных пунктах адноўлена вулічнае асвятленне, вуліцы заасфальтаваны на 85% і падтрымліваюцца ў належным стане. Усе населеныя пункты ахоплены аргані- заваным зборам цвёрдых бытавых адходаў, добраўпарадкавана, агароджана, пафарбавана 10 могілак з 12-ці, ліквідаваны чатыры стыхійныя сметнікі, пастаянна падтрымліваецца парадак на міні-палігонах. Вызначаны высокія паказчыкі за наяўнасць поўных месцаў для стаянкі і захоўвання трактароў і іншых сельгасмашын, што знахо- дзяцца ва ўласнасці грамадзян. З мэтай паляпшэння знешняга эстэтычнага выгляду населеных пунктаў прыбрана 18 тэрыторый безгаспадарчых домаўладанняў, адрамантаваны абеліскі ў аг. Н. Доктаравічы і в. Гарнастайлава, манумент у Парку-Помніку в. Доктаравічы, экспанаты ў парку “Маладосць” аг. Ванелевічы, добраўпарадкаваны іншыя аб’екты, размешчаныя на тэрыторыі сельскага Савета. З дапамогай мясцовых гаспадарак праведзены рамонт і рэканструкцыя грамадскіх лазняў у аг. Ванелевічы і Н. Доктаравічы. Таксама закрыты міні-палігоны ў Саўкове, Перавозе, Доктаравічах, Вуглах, Васільчыцах, знесены старыя будынкі, добраўпарадкаваны калодзежы і выкананы іншыя работы. Сяргей КОЗЕЛ НА ЗДЫМКАХ: элементы добраўпарадкавання на сядзібах Доктаравіцкага сельсавета  

Каб жыць у чысціні

28.10.2024
У раёне працягваюцца работы па рэкультывацыі міні-палігонаў цвёрдых бытавых адходаў. Як адзначыла старшыня раённага Савета дэпутатаў Марыя Сандрозд, на дадзеным этапе неабходна пераадолець адну складанасць – адмовіцца ад самавольнага вывазу смецця. Пакуль яшчэ не ўсе жыхары з разуменнем адносяцца да вырашэння гэтага пытання. Усяго ў раёне 68 міні-палігонаў. Па плане на 2011 год неабходна рэкультываваць 63, вядзецца актыўная работа (ужо ліквідаваны 26 міні-палігонаў). Створана раённая ка- місія па перадачы вызваленых земляў сельгаспрадпрыемствам і лясгасу. На іх потым будуць весціся сельгасработы і высаджвацца лясы. У многім станоўча вырашыць праблему дапамагае арганізаваны збор смецця службай жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Насельніцтва дакладна ведае графік і тэрмін збору, таму на дадзены момант асаблівых праблем не ўзнікала. — Хачу звярнуць увагу жыхароў Капыльшчыны, што і ў сельскіх населеных пунктах з’явіліся кантэйнеры для раздзельнага збору смецця, — адзначае Марыя Сандрозд. – Ужо абсталявана 35 такіх пляцовак, куды можна выкінуць пластык, паперу, шкло, тым самым вызваліўшы свае сядзі- бы ад хламу. Калі мы будзем выконваць усе неабходныя патрабаванні, то гэта дазволіць зрабіць нашы двары, вёскі яшчэ больш чыстымі і акуратнымі. Дарэчы, на працягу кастрычніка на тэрыторыі Вялікараёўскага сельскага Савета пройдзе месячнік па навядзенні парадку. Будуць праведзены чатыры суботнікі, падчас якіх плануецца прыбраць старыя агароджы ў аддаленых вёсках, навесці парадак на месцах воінскіх пахаванняў і мемарыяльным комплексе, на грамадзянскіх могілках. А ў аг. Пацейкі працягваюцца работы па будаўніцтве парку адпачынку. Ужо асвоена звыш 60 млн рублёў. Закуплены дзіцячыя пляцоўкі, у хуткім часе з’явяцца фантан і камерцыйны магазін. Сяргей КОЗЕЛ    

Названы лепшыя домаўладанні

28.10.2024
Правядзенне святаў вёсак на тэрыторыі Цімкавіцкага сельскага Савета ўжо даўно стала традыцыйным. На іх заўсёды падводзяцца вынікі па вызначэнні лепшай сядзібы, гаспадара, кветніка. — Сёлета, — адзначае старшыня сельвыканкама Алена Острыкава, — мы пайшлі крыху па іншым шляху. Нам удалося падключыць усе арганізацыі і прадпрыемствы, размешчаныя на нашай тэрыторыі, каб прэміраваць і тым самым стымуляваць лепшых з лепшых. Адметнасцю гэтага года таксама з’яўляецца тое, што на лепшых сядзібах будуць устаноўлены спецыяльныя шыльды, якія пакажуць, да чаго трэба імкнуцца іншым гаспадарам. Адразу трэба адзначыць, што ўсе сядзібы-намінанты вызначаюцца парадкам, прыгажосцю, мноствам кветак, шматлікімі дэкаратыўнымі ўпрыгажэннямі. Калі іх сёлета толькі сем, то на будучае мяркуецца значнае пашырэнне. Пераможцы былі названы ў трох узроставых групах. Безумоўна, большая іх колькасць у старэйшым звяне: па-першае, у людзей дастаткова часу для такога занятку, а па-другое, напэўна, іх стан душы патрабуе імкнення да прыгажосці. У іх ліку сядзібы Кацярыны Дзятловіч, Івана і Алены Дылеўскіх, Уладзіміра і Тамары Лявар, і Ганны Кунцэвіч. Сярод прадстаўнікоў сярэдняга звяна вызначылася сям’я Уладзіміра і Галіны Чупрыяноўскіх, а таксама Наталлі Жук. А вось сярод моладзі, на жаль, названа толькі адна сям’я – Віталя і Марыны Несцерукоў (дарэчы, сёлета яны ж прызнаны пераможцамі і ў раённым конкурсе). Усе лепшыя домаўладальнікі атрымалі каштоўныя падарункі, а таксама для іх гучалі музычныя нумары ў выкананні мясцовых самадзейных артыстаў. Сяргей КОЗЕЛ  

Дом социальных услуг — для всех

28.10.2024
В доме социальных услуг д. Ч.Партизан Копыльского сельсовета проводилась работа ежемесячно согласно плану работы. Жители деревни собирались на встречи с представителями районных служб в комнате, расположенной в бывшем бригадном клубе. Всего в деревне Ч. Партизан проживает 116 человек, из них 24 — до 15 лет, 30   пенсионеров. [caption id="attachment_13454" align="aligncenter" width="443" caption=" О. Куприенко, В. Киневич, А. Сенчук"][/caption] В 2010 году жители деревни обратились с просьбой об использовании всего дома для отдыха в свободное от работы время. Дирекция ОАО «Мажа-Агро», собственник здания, не возражала, дала согласие на восстановление электропроводки. Инициативу проявила старейшина деревни Вера Михайловна Киневич. Вместе с молодежью деревни она привела в порядок здание. Но был необходим лидер, который бы посвятил себя организационной работе с населением. В 2011 году на очередном заседании дома социальных услуг жители деревни выдвинули кандидатуру Анастасии Михайловны Сенчук на работу по организации досуга населения. Заведующая домом социальных услуг Анастасия Михайловна Сенчук провела мероприятия по благоустройству территории возле дома социальных услуг: замену забора, спиливание аварийно-опасных деревьев, посадку многолетних цветов. Произведен ремонт внутри здания, остеклены окна, покрашены полы, окна, отремонтированы сцена и стулья. А уже в начале сентября состоялась спартакиада среди школьников, выставка цветов и подведение итогов конкурса «Дом образцового порядка». Лучшими названы усадьбы Е. Н. Титко, Л. Н. Степуро, Н. Л. Липай, которым вручены специальные таблички, изготовленные в Копыльском сельскохозяйственном профессионально-техническом колледже, и подарки от ОАО «Мажа-Агро». Также проводились встречи с участковым инспектором милиции, сотрудниками ТЦСОН, благочинным церквей Копыльского округа отцом Сергием, ко Дню пожилых людей. Все мероприятия проходят с участием представителей сельисполкома, ОАО «Мажа-Агро», старейшины деревни, а также местных жителей. Кроме того, в этом году при помощи Копыльского сельисполкома и местного хозяйства проведены работы по благоустройству гражданского кладбища: спилены аварийно-опасные деревья, произведена замена одной стороны деревянного забора на железобетонный. Кладбище постоянно поддерживается в порядке, прежде всего самими жителями. Работа дома социальных услуг проводится в непосредственной связи с сельисполкомом, организациями и учреждениями, расположенными на территории Совета и заинтересованными службами района. Ольга КУПРИЕНКО, председатель Копыльского сельисполкома  

Уважаемые работники и ветераны автомобильного транспорта и дорожного хозяйства!

28.10.2024
В последнее воскресенье октября в нашей стране отмечается профессиональный праздник автомобилистов и дорожников. Глубоко символично, что в один день мы чествуем людей этих профессий: во многом от состояния дорог и согласованной работы перевозчиков зависит качество и своевременность обеспечения потребностей субъектов хозяйствования. Хорошие дороги – это признак благополучия, успешной жизнедеятельности любой территории. Благодаря добросовестной работе тысяч людей, занятых в автомобильном и дорожном хозяйстве области, дороги наших районов и городов меняются к лучшему, становятся более безопасными и удобными для передвижения пешеходов, перевозки пассажиров и грузов. Активно развивается сеть придорожного сервиса и заправочных станций, современный облик приобретают остановочные пункты и места для отдыха водителей. Из года в год укрепляется материально-техническая база транспортных предприятий, дорожно-строительных и обслуживающих организаций. Выполняются социальные стандарты в сфере транспортного обслуживания населения. Все это служит хорошей основой для успешной работы в будущем. Уверены, что, несмотря на многие экономические трудности, вы обеспечите выполнение поставленных задач и эффективность функционирования своего непростого хозяйства. От всей души поздравляем вас с Днем автомобилиста и дорожника! Искренне желаем вам крепкого здоровья, благополучия и счастья. Минский областной исполнительный комитет
Страница 804 из 1058