Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

31

Названы лепшыя домаўладанні

07.10.2011
Правядзенне святаў вёсак на тэрыторыі Цімкавіцкага сельскага Савета ўжо даўно стала традыцыйным. На іх заўсёды падводзяцца вынікі па вызначэнні лепшай сядзібы, гаспадара, кветніка. — Сёлета, — адзначае старшыня сельвыканкама Алена Острыкава, — мы пайшлі крыху па іншым шляху. Нам удалося падключыць усе арганізацыі і прадпрыемствы, размешчаныя на нашай тэрыторыі, каб прэміраваць і тым самым стымуляваць лепшых з лепшых. Адметнасцю гэтага года таксама з’яўляецца тое, што на лепшых сядзібах будуць устаноўлены спецыяльныя шыльды, якія пакажуць, да чаго трэба імкнуцца іншым гаспадарам. Адразу трэба адзначыць, што ўсе сядзібы-намінанты вызначаюцца парадкам, прыгажосцю, мноствам кветак, шматлікімі дэкаратыўнымі ўпрыгажэннямі. Калі іх сёлета толькі сем, то на будучае мяркуецца значнае пашырэнне. Пераможцы былі названы ў трох узроставых групах. Безумоўна, большая іх колькасць у старэйшым звяне: па-першае, у людзей дастаткова часу для такога занятку, а па-другое, напэўна, іх стан душы патрабуе імкнення да прыгажосці. У іх ліку сядзібы Кацярыны Дзятловіч, Івана і Алены Дылеўскіх, Уладзіміра і Тамары Лявар, і Ганны Кунцэвіч. Сярод прадстаўнікоў сярэдняга звяна вызначылася сям’я Уладзіміра і Галіны Чупрыяноўскіх, а таксама Наталлі Жук. А вось сярод моладзі, на жаль, названа толькі адна сям’я – Віталя і Марыны Несцерукоў (дарэчы, сёлета яны ж прызнаны пераможцамі і ў раённым конкурсе). Усе лепшыя домаўладальнікі атрымалі каштоўныя падарункі, а таксама для іх гучалі музычныя нумары ў выкананні мясцовых самадзейных артыстаў. Сяргей КОЗЕЛ  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей