Пераможцам раённага этапа рэспубліканскага агляду-конкурсу “Землекарыстанне высокай культуры земляробства, добраўпарадкаванне машынных двароў, жывёлагадоўчых фермаў і комплексаў” сёлета прызнаны Доктаравіцкі сельскі выканаўчы камітэт. Такога поспеху ўдалося дасягнуць дзякуючы зладжанай рабоце мясцовай улады і кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў.
Дадзена высокая ацэнка паўнаце мэтавага выкарыстання земляў і арганізацыі іх выкарыстання ў населеных пунктах. Атрыманы высокія балы за добраўпарадкаванне, азеляненне і санітарны стан. Так, адзначана належнае абустройства і ўтрыманне мемарыяльных комплексаў, месцаў баявой і вайсковай славы. На тэрыторыі сельскага Савета спілавана 110 аварыйных дрэў, пабудавана звыш 2 км агароджаў, 1 км – пафарбаваны, ва ўсіх населеных пунктах адноўлена вулічнае асвятленне, вуліцы заасфальтаваны на 85% і падтрымліваюцца ў належным стане. Усе населеныя пункты ахоплены аргані- заваным зборам цвёрдых бытавых адходаў, добраўпарадкавана, агароджана, пафарбавана 10 могілак з 12-ці, ліквідаваны чатыры стыхійныя сметнікі, пастаянна падтрымліваецца парадак на міні-палігонах. Вызначаны высокія паказчыкі за наяўнасць поўных месцаў для стаянкі і захоўвання трактароў і іншых сельгасмашын, што знахо- дзяцца ва ўласнасці грамадзян.
З мэтай паляпшэння знешняга эстэтычнага выгляду населеных пунктаў прыбрана 18 тэрыторый безгаспадарчых домаўладанняў, адрамантаваны абеліскі ў аг. Н. Доктаравічы і в. Гарнастайлава, манумент у Парку-Помніку в. Доктаравічы, экспанаты ў парку “Маладосць” аг. Ванелевічы, добраўпарадкаваны іншыя аб’екты, размешчаныя на тэрыторыі сельскага Савета.
З дапамогай мясцовых гаспадарак праведзены рамонт і рэканструкцыя грамадскіх лазняў у аг. Ванелевічы і Н. Доктаравічы. Таксама закрыты міні-палігоны ў Саўкове, Перавозе, Доктаравічах, Вуглах, Васільчыцах, знесены старыя будынкі, добраўпарадкаваны калодзежы і выкананы іншыя работы.
Сяргей КОЗЕЛ
НА ЗДЫМКАХ: элементы добраўпарадкавання на сядзібах Доктаравіцкага сельсавета
Комментарии