Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

info

info

Высокая ўзнагарода

28.10.2024
На ўрачыстасці, прысвечанай Дню работнікаў культуры, якая адбылася 7 кастрычніка ў Доме кіно, была ўзнагароджана вялікая група прафесіяналаў сферы. Сярод тых, хто атрымаў з рук міністра культуры Паўла Латушкі нагрудны знак Міністэрства культуры краіны “За ўклад у развіццё культуры Беларусі”, і дырэктар дзяржаўнай установы “Капыльскі раённы краязнаўчы музей” Валянціна Леанідаўна Шуракова. Гэтай узнагароды яна была ўдастоена за шматгадовую плённую працу і значны ўклад у справу адраджэння і захавання культуры Беларусі. Маргарыта САКОВІЧ  

Герой з Балгавiч

28.10.2024
Назаўсёды маладым застаўся ў памяці сваіх равеснікаў Герой Савецкага Саюза Аляксандр Іванавіч Радкевіч, які нарадзіўся ў вёсцы Балгавічы. [caption id="attachment_13420" align="aligncenter" width="413" caption="А. І. Радкевіч (справа) з начальнікам штаба 218-га батальёна 33-й арміі, 1944 г."][/caption] Вучыўся Саша ў Грозаўскай сямігодцы. Захаваўся фотоздымак выпускнога класса — вучні і іх настаўнікі. Аднакласнік героя настаўнік-пенсіянер Мікалай Піліпавіч Хільчык сядзеў з ім за адной партай і адразу пазнаў свайго сябра на здымку. А таксама ён перадаў у школьны музей гэту памятку юнацкіх гадоў. У школе сабрана шмат дакументаў пра працоўную дзейнасць і баявы шлях яе знакамітага выпускніка, маецца шмат фотаздымкаў. Аб гэтым паведаміў мне былы дырэктар Грозаўскай СШ Леанід Іванавіч Лобан. Са школьнага архіва нам становіцца вядома, што Аляксандр Іванавіч наспяхова закончыў Мінскі будаўнічы тэхнікум і 2 гады плённа працаваў прарабам у Капыльскай МТС. Шмат узвёў вытворчых аб’ектаў і тым самым унёс  уклад у калектывізацыю. У 1935 годзе Радкевіч за-лічаны курсантам Ленінградскага інжынернага вучылішча, пасля заканчэння якога яму было   прысвоена   званне лейтэнанта.   Малады  афіцэр удзельнічае ў паходзе па вызваленні Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны, а затым у жорсткіх баях з белафінамі. Але гэта было толькі рэпетыцыяй перад Вялікай Айчыннай вайной. Фашысты аказаліся самым страшным і каварным ворагам, але і наш зямляк ужо быў не навічок, і ў баях паказаў сябе мужным і ўмелым воінам. Сваіх байцоў, якія не мелі ваеннага вопыту, ён вучыў пры адступленні мініраваць і ўзрываць масты і пераправы, весці інжынерную разведку. Ужо ў лютым 1942 года яго накіроўваюць на Паўднёвы фронт і даручаюць камандаваць 116-м батальёнам 37-й арміі. Начальнік інжынерных войск арміі генерал Галдовіч успамінаў: “Сапёры Радкевіча хутка набылі баявы вопыт, умела наладжвалі перашкоды для гітлераўцаў, мініравалі ўчасткі ў Сальскіх стэпах, на Паўночным Каўказе, а калі нашы пайшлі ў наступленне пад Растовам і на Кубані, — размініравалі мінныя полі ворага”. Ён, можна сказаць, быў першапраходзец незвычайных ваенных праектаў. У 1942 годзе ўлетку праз раку Паўночны Данец ажыццявіў пабудову маста даўжынёю больш за сто метраў. Яго кемлівыя сапёры за пяць дзён праклалі пераправу пад 40-сантыметровым слоем вады. Гэта давала магчымасць схаваць збудаванне ад пільнага вока нямецкіх лётчыкаў. Затое наша тэхніка і воінскія падраздзяленні лёгка перапраўляліся на другі бераг. Такое збудаванне ў армейскай практыцы было зроблена ўпершыню. Такія героі, як наш зямляк, пракладвалі шлях для наступлення войск Стэпавага фронту. Нялёгка было браць Усходні вал, які фашысты лічылі непрыступным. Немцаў гналі ад Харкава і, каб яны не замацаваліся па правым беразе Дняпра, на плечы Радкевіча і яго батальёна лягла задача хутка наладзіць пераправу праз бурлівую раку. Аляксандр Іванавіч правёў разведку каля ракі, берагі Дняпра былі хоць і адкрытыя, але забалочаныя, і гэта стварала для батальёна Радкевіча вялікія цяжкасці. Але сапёрам дапамагалі наладзіць пераправу байцы стралковай дывізіі. На яе будоўлю ішло ўсё, што трапляла пад рукі: бочкі, вароты, дзверы, бярвенні. Перад начным штурмам байцы маёра Радкевіча праклалі 4 дарогі да ракі, добра замасціўшы іх. Нашы паспяхова замацаваліся на правым беразе. Каб немцы не скінулі наступаючых чырвонаармейцаў у Днепр, камбат Радкевіч са сваім рухомым атрадам устанавіў перад контратакай немцаў загароджанне з мін. Гэтае мініраванне спыніла танкі і аўтаматчыкаў ворага. А калі плацдарм расшырыўся, сапёры Радкевіча знялі загароджанне, пагналі далей ворага. Дзякуючы забяспячэнню сапёрамі батальёна Радкевіча хуткай пераправы, пастаўленая задача па прарыве нямецкай цвярдыні праз Днепр воінамі 37-й арміі была выканана. Яе камандуючы генерал-лейтэнант Шарохін і член Ваеннага Савета арміі Багнюк далі прадстаўленне на прысваенне звання Героя Савецкага Саюза Аляксандру Іванавічу Радкевічу. Не былі абдзелены ўвагай салдаты і афіцэры яго батальёна. Затым франтавыя дарогі прывялі яго ў Малдавію.  У Ціраспалі ён не верыў і не чакаў - сустрэнецца з родным братам Віктарам, ваенным лётчыкам, грудзі якога ўпрыгожваў ордэн Чырвонага Сцяга. Яны сфатаграфаваліся. Памятны здымак захоўваецца ў роднай школе. Затым вызваляў Чэхію, Польшчу, за што мае польскія ўзнагароды. Улетку 1956 года палкоўнік Радкевіч наведаў родныя Балгавічы з жонкай Нінай Паўлаўнай, сынам Валерыем і дачкой Галінай. Але праз год, на 42-м годзе жыцця, яго не стала. Пахаваны ў Маскве на Ваганькаўскіх могілках. Іван Ігнатчык, член Беларускага Саюза журналістаў Фота з архіва Грозаўскай СШ  

Конкретно на каждый вопрос

28.10.2024
отвечала начальник управления по труду, занятости и социальной защите  Копыльского райисполкома Валентина КОЗИЧ М. А. Кашуба, д. Садовичи: — Будет ли произведена выплата материальной помощи по Указу Президента Республики Беларусь № 417 от 15 сентября с. г. семье, в которой мама находится в отпуске по уходу за ребенком в возрасте 2,5 года? — Да, Указом № 417 предусмотрена выплата единовременной материальной помощи всем получателям пособия по уходу за ребенком в возрасте до 3 лет. Выплата указанного пособия производится за счет средств Фонда социальной защиты населения. М. В. Куделко, д. Конюхи: — Может ли быть подтвержден стаж работы с января 1973 г. по апрель 1974 г., если запись в трудовой книжке отсутствует, а приказ о приеме на работу и приказ об увольнении в организации не сохранились? — Да, подтвердить стаж работы можно данными лицевого счета. Пенсионерка (не представилась) — Мне 70 лет, проживаю с мужем-инвалидом 1-й группы. Должны ли мне выплачивать пособие по уходу за инвалидом? — Нет. В соответствии с постановлением №1149 от 6 сентября 2006 года право на пособие по уходу за инвалидом 1-й группы либо лицом, достигшим 80-летнего возраста, имеют трудоспособные неработающие лица, не занимающиеся предпринимательской деятельностью, не получающие пенсии, пособия по безработице, ежемесячной страховой выплаты в соответствии с законодательством об обязательном страховании от несчастных случаев на производстве и профессиональных заболеваний, ежемесячного денежного содержания в соответствии с законодательством о государственной службе, осуществляющие постоянный уход за нетрудоспособными гражданами. В. М. Тимофеев, пенсионер: — Уволен с работы 15 августа этого года. Имею ли я право на материальную помощь в размере 500 тысяч рублей? — Да, т. к. по состоянию на 1 сентября 2011 г. Вы являетесь неработающим получателем пенсии. В. И. Улащик, принят на работу с 8 сентября 2011 г. — Будет ли мне оказана материальная помощь? — Да, будет, так как на 1 сентября 2011 г. Вы являетесь неработающим пенсионером. Г.  И.  Зеневич: — Обращаюсь по вопросу установления группы инвалидности матери, Брониславе Ивановне Гирко. — Слуцкой МРЭК Б. И. Гирко установлена 1-я группа инвалидности с 10 августа 2011 г. — бессрочно. В.  В.  Дашкевич: — В здании ЦБУ №609 по ул. Партизанской, 6 идет ремонт. Будут ли выполнены элементы для создания безбарьерной среды для слабовидящих людей? — Да. Во исполнении решения Копыльского районного исполнительного комитета №718 от 31 мая 2011 года «Об утверждении мероприятий по реализации областной программы по созданию безбарьерной среды жизнедеятельности физически осклабленных лиц на 2011-2015 годы в Копыльском районе» по окончании ремонтных работ в здании ЦБУ №609 будет осуществлено покрытие контрастными материалами проступи первой и последней ступеней лестничного марша при входе в здание. Подготовил Владимир СКРИПИНСКИЙ  

Подари свою улыбку другим

28.10.2024
«Улыбнитесь, господа! Улыбнитесь!» – говорил барон Мюнхгаузен. Как хочется, чтобы эти слова исчезли из нашей жизни. Да, да, исчезли, а мы бы улыбались и так, без подсказок. Но если есть еще необходимость напомнить о том, как приятно и полезно улыбаться, – напоминаем! «От улыбки станет всем светлей…» Эти слова из детской песенки в нашей стране знают все от мала до велика. 1 октября отмечался один из самых веселых праздников в году – Международный день улыбки. В этот день во всем мире люди дарили друг другу свои улыбки и делились хорошим настроением. Символом Международного дня улыбки является всем известный смайлик, придуманный художником Харви Бэллом еще в 1963 году. Сейчас этот рисунок стал самым узнаваемым в мире. Как сказал сам автор смайлика, его творение «просто отражает то, что есть в каждом из нас. Улыбка – это то, что мы хотим увидеть, когда смотрим на другого человека». Международный день улыбки отмечается с 1999 года. Цель этого праздника – напомнить людям о том, что в их силах сделать этот мир чуточку добрее и радостнее. Для этого достаточно просто улыбнуться тому, кто находится рядом. Я выяснил у жителей нашего города и района, что для них значит улыбка. Наталья Харлан, 16 лет: – Улыбка – это лучи радости и любви. Это первое, чему учится  младенец, пытающийся в колыбели улыбаться матери и всем, кто склоняется над ним. Где нет улыбки, там место грусти, злости, пасмурности. Улыбка, как радуга, как красивая рамка, она как бы дополняет композицию, украшает, улучшает внешний вид человека и придает ему уверенность в себе. Неулыбчивые люди вызывают недоверие или подозрение и не располагают к себе. В то же время, улыбающиеся обладают притягательной силой и положительно заряженной энергией. Наталья Черницкая, 16 лет: – Улыбка – символ хорошего настроения. Ведь всего лишь одна искренняя улыбка может сделать кого-то чуть-чуть счастливее, поднять настроение, и даже изменить мир. Алена Войновская, 21 год: – Улыбка главным образом – это выражение эмоций! Позитивная улыбка, улыбка счастливого человека рядом со мной, значит для меня очень много! Игорь РУСАКОВИЧ, учащийся гимназии №1 г. Копыля  

Рэкорды асенняга кросу

28.10.2024
У суботу, 1 кастрычніка, адбылося першынство раёна па лёгкаатлетычным кросе сярод навучэнскай моладзі. Каля 200 юных бегуноў розных узростаў  выстраіліся на ўрачыстым  адкрыцці мера-прыемства на фізкультурна-аздараўленчым комплексе г. Капыля. Пасля ўдзельнікі перамясціліся ў гарадскую зону адпачынку, дзе і адбывалася асноўнае дзейства. [caption id="attachment_13428" align="aligncenter" width="450" caption="На дыстанцыі"][/caption] Трэба адзначыць, што ў гэтым годзе з’явілася шмат новых прозвішчаў сярод лепшых спартсменаў.  Дарэчы, многія з іх ці паляпшалі, ці паказвалі аднолькавыя рэкордныя секунды мінулых гадоў (за выключэннем старэйшай групы). Сёлета ў тройку мацнейшых часта траплялі вучні сельскіх школ. Першымі ўзялі старт дзяўчынкі 2000 года і маладзей. Самай хуткай на дыстанцыі была Паліна Кіончык з Бучацінскай СШ (1.47), якая палепшыла вынік леташняга пераможцы ажно на 5 секунд. Ганна Баразнёнак з гімназіі №1 паказала другі вынік (1.51), а вучаніца Цімкавіцкай СШ Марына Нікалаеня стала трэцяй (1.55). Хлопчыкі гэтай узроставай групы пераадольвалі дыстанцыю 1000 м. Усяго секунда раздзяліла пераможцу Руслана Гарнастая з Лясноўскай СШ (3.31) і “сярэбранага” прызёра на гэтай дыстанцыі Улада Кульбіцкага з СШ №3. Трэці час паказаў цімкаўлянін Вадзім Парэйка (3.37). [caption id="attachment_13406" align="aligncenter" width="443" caption="Падчас узнагароджання"][/caption] На тысячу метраў выйшлі і дзяўчынкі 1998-1999 г. н. Дастойны вынік тут паказала Вікторыя Шкуцько з Навасёлкаўскай СШ (4.12). Настасся Коршук са Старыцкай адзі-наццацігодкі саступіла ёй толькі дзве з паловай секунды. Трэцяй (другі раз на асеннім кросе) стала выхаванка СШ №2 Жанна Кандраценя (4.14,8). У хлопчыкаў гэтай узроставай групы перамогу святкаваў Ігар Васілевіч з Грозаўскай СШ (3.20). На дзве секунды адстаў ад яго Дзяніс Дубіна з Жыліхаўскай сярэдняй школы (3.22). А трэцім стаў Яўген Сях з Бучацінскай адзінаццацігодкі (3.23). Адна з мацнейшых спартсменак СШ №2 Наталля Ібель у чарговы раз святкавала перамогу на тысячамятровай дыстанцыі ў дзяўчат 1996 – 1997 г. н. (3.57). Другой фінішавала Наталля Аралава (4.13) з гімназіі №1 і трэцяй – Карына Нікалаеня (4.16) з Грозаўскай адзінаццацігодкі. Дзмітрый Трыгубовіч з гімназіі №1 упэўнена перамог на 2000 метраў (6.33). Ажно 23 секунды саступіў пераможцу Мацвей Пінчук з СШ №2, а яго сябар па камандзе Антон Смольскі стаў трэцім (6.56,5). Магчыма, моцны вецер не даў палепшыць мінулагоднія рэкорды старэйшым школьнікам як у дзяўчат, так і ў юнакоў. Тым не менш, яны паказалі дастаткова хуткія секунды. З дзевяцісекундным запасам ад бліжэйшай саперніцы ў групе дзяўчат 1994-1995 г. н.  фінішавала Настасся Ляўко з СШ №3 (9.40.) Другой стала Яўгенія Дубоўская з гімназіі №1 (9.49), а Настасся Касмінка з гэтай жа навучальнай установы стала трэцяй (9.53). [caption id="attachment_13407" align="aligncenter" width="443" caption="Пераможцы і прызёры кросу"][/caption] Старэйшая група юнакоў стартавала на 3000 метраў. Андрэй Фурык з гімназіі №1 упэўнена пераадолеў дыстанцыю за 10 хвілін 19 секунд і заняў першае месца. Іван Позняк з Лясноўскай СШ паказаў другі вынік (10.28), а Кірыл Рудэнка, таксама з гімназіі №1, стаў трэцім (10.30). Пераможцы і прызёры ў асабістым заліку атрымалі граматы ад арганізатараў мерапрыемства – аддзела адукацыі райвыканкама і аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму. Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара  
Страница 806 из 1058