Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

info

info

Питание должно быть сбалансированным

26.10.2024
Всем людям, независимо от того, пенсионного вы или молодого возраста, требуются одинаковые типы питательных веществ. Разница состоит в количестве потребляемого. Поскольку вы становитесь старше, требуется меньше калорий, чем когда вы были моложе. Причина в том, что наряду с уменьшением мышечной массы и снижением активности, требуется меньше энергии для протекания физиологических процессов. Тем не менее, вопреки общему заблуждению, основные требования к системе питательных веществ с возрастом не снижаются. На самом деле люди преклонного, так называемого пенсионного возраста нуждаются в увеличении количества определенных питательных веществ. Сложным аспектом является соблюдение режима питания продуктами, насыщенными питательными веществами, но не перегруженными калориями. Конечно, степень потребности в калорийном питании зависит не только от возраста, но и от уровня активности. Режим сбалансированного здорового питания может быть достигнут за счет выбора продуктов с высоким содержанием клетчатки и низким содержанием жиров, таких как крупы и хлеб из цельного зерна, овощи и фрукты, а также здоровые жиры и масла. Плюс, конечно, достаточное количество белковой пищи, такой как яйца, рыба, птица, мясо и бобы. При этом лучше ограничить потребление продуктов с высоким содержанием калорий, жира и сахара, к которым вы еще недавно так благоволили.  

Пенсионеры Копыльщины: цифры и факты

26.10.2024
На учете в управлении по труду, занятости и социальной защите состоят 11 054 пенсионера, в том числе 3630 мужчин и 7424 женщины. Из них 1249 человек (612 мужчин и 637 женщин) находятся в возрасте до 55 лет, от 55 до 59 лет исполнилось 1231 человеку (228 мужчинам и 1003 женщинам), в пределах от 60 до 64 лет насчитывается 1533 пенсионера (676 мужчин и 857 женщин), в возрасте от 65 до 69 лет — 1292 человека (434 мужчины и 858 женщин), от 70 до 79 лет — 3895 пенсионерам (1247 мужчинам и 2648 женщинам), в возрасте от 80 до 89 лет находятся 1714 человек (418 мужчин и 1296 женщин). Управлением по труду, занятости и социальной защите в текущем году 253 пенсионерам и инвалидам оказана единовременная материальная помощь из средств Фонда социальной защиты населения на сумму 18,4 млн рублей, назначена государственная адресная социальная помощь 18 одиноким пенсионерам и инвалидам на 14,5 млн руб. К числу долгожителей (граждан в возрасте от 90 лет и старше), проживающих в Копыльском районе, относятся 140 человек. Из них двое отметили свой столетний юбилей. Это Бронислава Ивановна Гирко из д. Трояново Потейковского сельского Совета и Мария Григорьевна Ждан из г. Копыля. Валентина ДАВИДЧИК, заместитель начальника управления по труду, занятости и социальной защите  

“Радуюся таму, што ёсць”

26.10.2024
Разам з загадчыцай аддзялення сацыльнай дапамогі ДУ “Капыльскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва” Святланай Чарніковіч уваходзім у пад’езд шматпавярхоўкі па вул. Партызанскай. Высока падымацца не трэба — толькі на першы паверх. Націскаем на кнопку званка, і з-за дзвярэй чуецца: “Чакайце, зараз іду”. Першае, што ўбачылі ў прыхожай кватэры, — куча бульбы. Вялікая, з ружовымі бакамі, яна насыпам ляжала на посцілцы. “Вось, днямі сацработнікі прывезлі, мне на ўсю зіму хопіць”, — усміхаючыся гаворыць гаспадыня. — А вы праходзьце ў пакой, там пагутарым”. Святлана Пятроўна Насачова зараз жыве адна, тры яе сыны ўжо даўно выбралі свой шлях у гэтым жыцці, таму да матулі наведваюцца толькі ў госці, альбо тады, калі трэба дапамога. “Мая галоўная памочніца, — усміхаецца Святлана Пятроўна, — Алена Іваноўская. Яна не проста сацыяльны работнік, які абслугоўвае мяне. Леначка мне як дачка, такая клапатлівая, уважлівая, добрасумленная, гатовая заўсёды прыйсці на дапамогу. Наогул я лічу, што такім людзям як я, якім не абысціся без старонняй падтрымкі (Святлана Пятроўна — інвалід І групы — М. С.), вельмі патрэбны паслугі тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання. Да мяне нават цырульніка на дом накіроўваюць, відаць, хочуць, каб прыгожая была!” Родам Святлана Пятроўна з Расіі, на Беларусь прыехала ў 1980 годзе, уладкавалася на завод ЖБВ, спачатку працавала табельшчыцай, выкарыстоўвала кожную магчымасць, каб зарабіць капейку, бо на руках былі трое малалетніх сыноў. Праз год ёй прапанавалі паехаць вучыцца на курсы кранаўшчыц. Восем месяцаў яна асвойвала новую для сябе справу (па адукацыі Святлана Пятроўны заатэхнік), а калі вярнулася на завод, аказалася вельмі запатрабаванай. Памятае жанчына, як радавалася новай кватэры, якую атрымала ад завода — да гэтага давялося туліцца з дзецьмі на здымнай. Яе характар загартавалі жыццёвыя нягоды, з якімі давялося сустрэцца з маладосці, таму і сыноў сваіх вучыла быць самастойнымі, адказнымі за свае ўчынкі і словы. Цяжкая хвароба, якая парушыла ўсе яе планы, прымусіла ўжо ў 1996 годзе пакінуць працу. Аднак, нягледзячы на цэлы букет хвароб, якія ўжо не адзін дзясятак гадоў дапякаюць жанчыну, яна, як і раней, радуецца, як сама кажа, таму, што ёсць, дзякуе добрым людзям за ўвагу і падтрымку. Маргарыта САКОВІЧ Фота аўтара  

Моя бабушка может все!

26.10.2024
Мою бабушку, мамину маму, зовут Нина Никаноровна Юдина. Ей 1 октября исполняется 73 года. Бабушка живет в деревне Страхини Копыльского района. Мы ее часто навещаем, а на зиму забираем к себе, чтобы ей не было одиноко. Я очень радуюсь, когда бабуся к нам приезжает: делаю с ней уроки, играю, читаю книги, разговариваю. Она мне рассказывает много интересных историй. Моя бабушка умеет все! Она может связать варежки, носки, салфетки, прихватки и многое другое. Я очень люблю свою бабушку и хочу, чтобы она жила долго-долго. Марина ГОРБАТ, ученица 5 «Б» класса СШ № 3 г. Копыля  

Талент фармiраваць чалавечую асобу

26.10.2024
Калі настаўнік хоча дасягнуць пэўных вынікаў у сваёй рабоце, атрымаць ад яе задавальненне, ён павінен быць кампетэнтным у сваім прадмеце, мець творчы патэнцыял, валодаць цярпеннем і быць паслядоўным у кожным дзеянні. З такім настаўнікам вучні змогуць спасцігнуць глыбіню ведаў з інтарэсам, і толькі да такога педагога яны будуць ісці на ўрок з жаданнем вучыцца. Менавіта такія педагогі працуюць у ДУА “Сярэдняя школа №2 г. Капыля імя Цішкі Гартнага”, сярод якіх – Алена Мікалаеўна і Мікалай Мікалаевіч Быліновічы. Амаль адначасова яны скончылі БДУ, вучылі дзяцей спачатку ў сельскіх школах (Вялікараёўскай і Лясноўскай). У СШ № 2 г. Капыля імя Ц. Гартнага настаўнікі працуюць з 1998 года. Па водгуках калег, гэтым педагогам уласціва высокая працаздольнасць, патрабавальнасць, у першую чаргу да сябе, уменне абраць аптымальны тэмп урока, разнастайнасць відаў дзейнасці вучняў на занятках. Алена Мікалаеўна глыбока прадумвае свой урок. Яна імкнецца ўцягнуць сваіх выхаванцаў у творчую дзейнасць, выкарыстоўваючы работу ў групах, апераджальныя заданні, самастойную работу. Настаўніца па-майстэрску фарміруе ўменні і навыкі разумовай працы школьнікаў, вучыць планаваць сваю дзейнасць, знаходзіць больш рацыянальныя шляхі яе выканання, ацэньваць вынікі, аргументавана адстойваць свае погляды і перакананні. Мікалай Мікалаевіч добра наладзіў сістэму падрыхтоўкі дамашніх заданняў, выдатна валодае методыкай арганізацыі выхаваўчай работы з падлеткамі, фарміруе ў сваіх выхаванцаў навыкі здаровага ладу жыцця, працавітасць і актыўнасць,самастойнасць і адказнасць. Па меркаванні Быліновічаў, хімія - гэта галіна цудаў. Таму, каб вучні адчулі і паверылі ў гэта, Алена Мікалаеўна да ўрокаў рыхтуецца вельмі карпатліва: падбірае прыгожыя словы, цікавыя доследы. Ёсць у яе педагагічнай скарбонцы такія вопыты, якія заўсёды выклікаюць у дзяцей хвалю эмоцый і жаданне самім навучыцца рабіць такое і яшчэ больш. Каб прывіць вучням любоў да прадмета, заўважае Алена Мікалаеўна, трэба, каб сам настаўнік захапляўся тэмай, якую тлумачыць, а яшчэ абавязкова трэба любіць дзяцей, а гэта значыць, быць шчырым з імі, ніколі не падманваць іх, зрабіць так, каб яны бачылі ў асобе педагога найперш памочніка, а пасля – настаўніка. Калі першая задача - захапіць дзяцей прадметам “Хімія”- выканана, далей важна падтрымліваць гэтую цікаўнасць. Гэтага настаўніца дасягае дзякуючы далучэнню вучняў да даследчай дзейнасці. Хімію, як навуку эксперыментальную, толькі так можна вывучыць, зразумець, палюбіць. А эксперымент удала спалучаецца з даследчым метадам навучання. Вучні Алены Мікалаеўны і Мікалая Мікалаевіча - актыўныя ўдзельнікі алімпіяд, навукова-практычных канферэнцый. Даследчая работа “Хімічныя водарасці”, якую выконвалі Яна Тароцька і Яўгеній Унучак пад кіраўніцтвам педагогаў, атрымала Дыплом першай ступені у ХІІІ абласным конкурсе даследчых работ у межах навукова-практычнай канферэнцыі вучняў устаноў адукацыі і Дыплом трэцяй ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь у ХV Рэспубліканскім конкурсе даследчых работ (канферэнцыі) вучняў у секцыі хіміі. Работа выклікае цікавасць сваім індывідуальным стылем, пашырэннем светапогляду вучняў, а таксама практычным значэннем для правядзення займальных вопытаў па хіміі. Выпускнікі Быліновічаў паспяхова здаюць уступныя іспыты па хіміі, становяцца студэнтамі вышэйшых навучальных устаноў медыцынскага і хіміка-біялагічнага профілю. Алена Мікалаеўна і Мікалай Мікалаевіч — клапатлівыя бацькі, выхоўваюць таленавітага сына Уладзіслава (зараз ён вучань 9 класа), дасягненнямі якога ганарыцца ўся школа. Ад таго, якія добрыя рукі дакрануцца да дзіцяці, залежыць, якім яно стане. І калі пісьменнікі таленавіта пішуць кнігі, кампазітары - музыку, то сям’я Быліновічаў таксама таленавіта стварае галоўнае ў жыцці - чалавечую асобу. Наталля ЗАВАРЗІНА, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце ДУА “СШ № 2 г. Капыля імя Ц. Гартнага”  
Страница 810 из 1058