Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

109

Аснова поспеху – аператыўнасць

08.10.2011
Капыльскі раённы вузел паштовай сувязі падышоў сёлета да свайго прафесійнага свята - Сусветнага дня пошты - з больш чым дастойным вынікам: калі ў сярэднім па вобласці выкананне плана па падпісцы на чацвёрты квартал складае 92,5%, то нашы паштальёны  выканалі яго на 101,3%. Да таго ж, жыхары раёна з’яўляюцца самымі актыўнымі падпісчыкамі Міншчыны. На 1000 капылян прыходзіцца 788 экзэмпляраў перыядычных выданняў - абсалютна лепшы вынік. Але і гэта не апошняя перамога працаўнікоў вузла паштовай сувязі: выконваючы ўсе прагнозныя паказчыкі, даведзеныя абласной структурай, супрацоўнікі службы лідзіруюць і па выручцы ад рэалізацыі тавараў і паслуг (на аднаго жыхара раёна яна складае 67 тысяч рублёў). Шмат у чым гэтаму поспеху спрыяла комплексная аўтаматызацыя ўсіх аддзяленняў паштовай сувязі, абсталяванне камп’ютарна-касавымі апаратамі і шмат іншага. Укаранёны прыём плацяжоў па прынцыпе адзінага асабовага рахунку, дзе адзін аператар прымае ўсе віды плацяжоў за адну тэхналагічную аперацыю. Сучасныя тэхналогіі – адзін з прыярытэтаў дзейнасці РУП «Белпошта» і Капыльскага РВПС - у прыватнасці. Так, у гарадской аперацыйнай зале ўсталяваны аплатна-даведачны тэрмінал, які дазваляе любому кліенту самастойна праводзіць разлікі па банкаўскай пластыкавай картцы, ажыццяўляць любыя плацяжы ў межах рэспублікі. У кожным аддзяленні паштовай сувязі (АПС) у аграгарадках з’явілася абсталяванне для арганізацыі пункта калектыўнага інтэрнэт-доступу. Сярод найбольш запатрабаваных насельніцтвам відаў паслуг, як заўсёды, з’яўляюцца дастаўка перыёдыкі, карэспандэнцыі, прыём камунальных плацяжоў, аплата банкаўскіх крэдытаў, падключэнне да сеткі мабільных аператараў МТС, life:), продаж камплектаў “Привет” ІП Velcom. Укараняюцца і новыя – гібрыдная пошта (раздрукоўка, канвертаванне і рассылка інфармацыі), заказ тавараў беларускіх вытворцаў па каталогу, прамая паштовая рэклама (рассылка інфармацыі, рэкламы адрасным і бязадрасным спосабам), аплата перасылкі заказных пісьмаў праз сістэму «Электронная марка» і інш. Згуртаваны калектыў, дзе працуюць 171 чалавек у 30 аддзяленнях паштовай сувязі горада і раёна, даказвае здольнасць дасягаць выдатных вынікаў, нягледзячы на складаныя ўмовы, якія сёння дыктуе сучасны рынак. Іх дасягненні не застаюцца не заўважанымі. За поспехі ў працы, асабісты ўклад у развіццё паштовай сувязі Мінскай вобласці Ганаровай граматы Мінскага філіяла РУП “Белпошта” ўдастоена начальнік АПС “Ванелевічы” Ніна Канончык. Пераможцамі ўнутрывытворчага спаборніцтва сярод калектываў структурных падраздзяленняў, якія выканалі ўсе ўмовы спаборніцтваў (па выніках работы за першае паўгоддзе 2011 года), сталі калектывы АПС “Бабоўня” (начальнік – Раіса Вараненка) і АПС “Лясное” (начальнік – Ганна Шчэрба). Ганаровае званне “Ветэран службы” (стаж – больш за 20 гадоў) Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства паштовай сувязі “Белпошта” сёлета атрымалі 20 супрацоўнікаў Капыльскага РВПС. Аператыўнасць і максімальны камфорт для кліентаў застаюцца як і раней асновай дзейнасці сучаснай паштовай службы. Сяргей ЛАЗОЎСКІ НА ЗДЫМКУ: сартавальнікі Людміла Бахта, Валянціна Вінцік і паштальён па суправаджэнні пошты Святлана Лагодзіч.  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей