У раёне практычна завершана ўборка бульбы — згодна з інфармацыяй упраўлення райсельгасхарчу планавае заданне выканана на 96 %. Сёлета вырашчаны неблагі ўраджай другога хлеба — на 10 тысяч тон больш, чым летась, вырасла і ўраджайнасць — на 29 ц/га і склала 280 ц/га. Але адна справа атрымаць і ўбраць ураджай, зусім іншае — рэалізаваць яго па добрай цане, якую звычайна даюць зімой альбо вясною. Вось тут і ўзнікае пытанне, як захаваць клубні, каб яны не страцілі сваіх спажывецкіх якасцей.
Традыцыйна вяскоўцы бульбу засыпалі ў бурты, аднак гэта тэхналогія ўчарашняга дня. Яшчэ ў мінулым годзе Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка, наведаўшы з рабочай паездкай ААТ “Старыца-Агра”, быў катэгарычным — бульба і іншая агародніна павінна закладвацца на зіму ў сховішчы.
Як жа ідуць справы з выкананнем гэтага патрабавання ў нашым раёне? Намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання па раслінаводстве Аляксандр Каляда паведаміў, што ўсяго маецца 13 сховішч агульнай ёмістасцю 11 720 тон. Пяць з іх — тыпавыя, сем — прыстасаваных і адно агароднінасховішча. Сёлета паспяхова завершаны работы па рэканструкцыі і ўводзе ў строй яшчэ чатырох бульбасховішч. ААТ “Старыца-Агра” рэканструявала памяшканне былой свінафермы ў в. Русакі аб’ёмам 1200 тон, у ААТ “Ціміразеўскі” — пад сховішча на 2000 тон прыстасаваны будынак старой малочнатаварнай фермы. Дарэчы, гэтыя сельгаспрадпрыемствы ўвайшлі ў дзяржпраграму “Бульбаводства” і мелі магчымасць ажыццяўляць рэканструкцыю за кошт бюджэтных сродкаў. Толькі на свае сілы разлічвалі пры правя-дзенні работ ААТ “Душава” і СГФ “Крыніца”. У верасні на базе першага з іх адбыўся раённы семінар, дзе кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў убачылі на свае вочы, што пры вялікім жаданні і даволі нязначных фінансавых укладаннях можна зрабіць такую добрую справу, як бульбасховішча, якая акупіцца ў сто разоў.
Аднак, яшчэ застаюцца гаспадаркі, якія вымушаны карыстацца паслугамі іншых. Ужо другі год заключае дагаворы з адным салігорскім прадпрыемствам аб захоўванні насення бульбы ААТ “Піянер-Агра”. Плённа супрацоўнічаюць з ААТ “Мажа-Агра”, дзе ёсць тыпавое сховішча, адкрытыя акцыянерныя таварыствы “Скабін” і “Прагрэс-2010”, акрамя таго 200 тон скабін-скай бульбы пакладзена на захоўванне ў ААТ “Семежава”.
Аляксандр Каляда акцэнтаваў увагу і на тым, што некалькім сельгаспрадпрыемствам давялося выкарыстоўваць для часовага захоўвання бурты, дзе бульба, прыкрытая ад сонца і непагадзі саломаю, чакае сваёй чаргі для дастаўкі ў сховішчы.
Маргарыта САКОВІЧ
Сёлета 12 кастрычніка губернатар Мінскай вобласці Барыс Батура ўручыў узнагароду вышэйшай мацярынскай доблесці 26 жанчынам сталічнага рэгіёна. Сярод удастоеных гэтага гонару – капылянка Таццяна Бурак, якая выхоўвае пяцярых дзяцей. А ўвогуле ў Капыльскім раёне ордэна ўдастоены 28 маці. Напярэдадні Дня маці яны былі запрошаны ў дзіцячую школу мастацтваў на ўрачыстае мера-прыемства, арганізаванае раённым саветам жанчын, супрацоўнікамі Капыльскага ТЦСАН, раённай арганізацыяй Чырвонага Крыжа пры пад-трымцы райвыканкама.
“Хацелася б ад адміністрацыі нашага раёна выказаць словы ўдзячнасці за вашу адданасць высакароднай справе – выхаванню дзяцей, – адзначыла ў сваёй прамове старшыня раённага Савета дэпутатаў Марыя Сандрозд. – Вы – гонар Капыльшчыны, нашай дзяржавы. Калі ў вас ёсць нявырашаныя праблемы, ведайце, што раённая ўлада заўсёды гатова прыйсці вам на дапамогу”.
Для мнагадзетных мам арганізатары мерапрыемства, а таксама ААТ “Капыльскі масласырзавод”, ПВУП “Капыльскі кааппрам”, падрыхтавалі выдатныя падарункі, якія ўручылі Марыя Сандрозд, намеснік старшыні райвыканкама Ала Раеўская, старшыня райсавета жанчын Святлана Маліноўская, супрацоўнікі Капыльскага ТЦСАН. Шмат цёплых слоў у свой адрас пачулі жанчыны ў гэты дзень. А добрыя песні, якія выконвалі выкладчыкі дзіцячай школы мастацтваў, самадзейныя артысты, з задавальненнем спявалі ўсе разам.
Сяргей ЛАЗОЎСКІ
НА ЗДЫМКУ: мнагадзетныя маці (злева направа) Таццяна Бурак, Наталля Максімчык, Вольга Ярашэвіч, Анжэла Брагіна.
Фота аўтара
Выставу пад такой назвай Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы размясціў у літаратурным музеі Кузьмы Чорнага, што знаходзіцца ў аграгарадку Цімкавічы.
Наведвальнікаў чакае цікавае знаёмства з творчасцю класіка беларускай літаратуры. Экспанаты таксама раскажуць пра жыццёвы шлях таленавітага паэта. Як паведаміла дырэктар музея Людміла Ніжэвіч, асабліва запамінальнай будзе экскурсія для дзяцей. Напрыклад, пасля знаёмства з экспазіцыяй для вучняў малодшых і сярэдніх класаў будзе прапанаваны конкурс на лепшае выкананне інсцэніраваных вершаў Я. Купалы, а для старэйшых – паказ у відэазапісе фрагмента са спектакля “Паўлінка”.
Але на гэтым паход у літаратурны музей не заканчваецца, бо тут жа арганізавана яшчэ адна цікавая выстава пад назвай “Мора шуміць”. Можна ўбачыць ракавінкі з Балтыйскага, Чорнага, Міжземнага і Карыбскага мораў, а значыць з іх дапамогай пачуць шум мора і крыкі марскіх птушак. Усе гэтыя экспанаты прадстаўлены з асабістай калекцыі Людмілы Ніжэвіч, а таксама яе знаёмых. Тут жа жадаючыя могуць зрабіць свой малюнак на шкле з пяском.
Марыя ШЭІНА
Новы вучэбны дапаможнік “Геаграфія Беларусі. Ведай і ўмей!” тыражом у 800 экзэмпляраў з’явіўся на паліцах магазінаў. Яго аўтар — настаўнік геаграфіі сярэдняй школы №2 г. Капыля Анатоль Мікалаевіч Сікорскі.
У скарбонцы педагога гэта ўжо пятая кніга. Як расказаў аўтар, усё пачыналася з “Інфармацыйна-лагічных канспектаў па геаграфіі Беларусі”, затым ён стаў суаўтарам дапаможніка “Вывучэнне геаграфіі Беларусі ў 9-м класе”, пазней убачылі свет кнігі “Геаграфія для кемлівых і дапытлівых” і “Геаграфія Беларусі: тэсты, дыктанты, творчыя заданні”.
І вось новая праца, якая разлічана на старшакласнікаў, навучэнцаў спецыяльных і прафесійна-тэхнічных навучальных устаноў, ліцэяў, гімназій. Кніга можа быць выкарыстана для арганізацыі вучэбнага працэсу, а таксама пры падрыхтоўцы да цэнтралізаванага тэсціравання і алімпіяд. У ёй прапанаваны разнастайныя заданні: крыжаванкі, рэбусы, галаваломкі, займальныя падарожжы, якія будуць садзейнічаць развіццю цікаўнасці да вывучэння геаграфіі нашай краіны, дапамогуць у праверцы ведаў і ўменняў пры засваенні праграмнага матэрыялу, а таксама іх паглыбленні і пашырэнні. Дапаможнік можа быць карысным настаўніку і для арганізацыі пазакласнай работы.
За сваю шматгадовую працу на педагагічнай ніве Анатоль Мікалаевіч стаў аўтарам звыш 60 публікацый у часопісах “Геаграфія: праблемы выкладання”, Народная асвета”, “Адукацыя і выхаванне”, “Образование Минщины”, “Репетитор”.
Маргарыта САКОВІЧ
Александра КАЛЕНКОВСКАЯ, ученица 5 «Б» класса СШ № 3 г. Копыля:
— Моя мама работает в столовой в школе № 2. Она добрая, хорошая, заботливая, трудолюбивая, умная, ласковая. Моя мама очень любит готовить, а я люблю есть мамины блюда. Я люблю свою мамочку.
Степан ЖУК, ученик 5 «Б» класса СШ №3:
— Я люблю свою маму. Она работает в РСУ бухгалтером. Это добрый и порядочный человек. Мама мне покупает печенье, вафли, конфеты, мармелад. Я люблю свою маму за то, что в любую минуту могу обратиться к ней с просьбой или за советом, и мама меня всегда поймет и поможет. А еще моя мама печет очень вкусные пирожки, и я их очень люблю.