Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

info

info

Спешите делать добро

30.06.2025
Утро. Люди спешат на работу. В большинстве - они молоды и здоровы. Немного позже на улицах Копыля можно встретить стариков-пенсионеров и инвалидов разных групп (по зрению, слуху, по общим заболеваниям). И дорога у них в аптеку, больницу, магазин... Они передвигаются с трудом, тяжело поднимаясь по ступенькам магазинов и автобусов. Они все чаще обращаются за помощью к окружающим. Это люди с ограниченными возможностями – инвалиды. Поэтому просьба к вам, уважаемые читатели, не проходите мимо таких людей, протяните им руку помощи, подбодрите добрым словом. Я тоже инвалид. Мне 79 лет. У меня хорошие дети  прекрасные внуки. Чем я занимаюсь? Увлечений до сих пор много, что-то хочется еще сделать, оставить после себя след, поэтому скучать не приходиться. Состою в Копыльской районной организации инвалидов по зрению, председателем которой около 10 лет является Н. В. Хмыз. Сегодня ОО «БелТИЗ» старается организовывать инвалидам по зрению их свободное время. Нас приглашают на собрания, концерты, в поездки, на лекции. Жаль, что не все могут поучаствовать в культурной жизни организации, так как некоторые приехать не могут по болезни. В конце июля наши инвалиды побывали в Витебске на гала-концерте «Зажги свою звезду». Поездка запомнится надолго, ведь на память останутся фотографии, напоминающие о прекрасных минутах. В конце ноября ко дню инвалидов был организован круглый стол «На встречу друг другу». Выпили по чашечке чая, послушали полезную лекцию о пожарной безопасности инспектора РОЧС Владимира Желенговского. Объединенные своей бедой, инвалиды по зрению научились радоваться жизни, работать и творить. В Минске в центральном правлении общества «БелТИЗ» на выставке народного творчества работы инвалидов Копыльщины заняли призовые места. А еще у нас есть уникальная возможность пройти оздоровление в ЧУП «Санаторий «Подъельники», который расположен на берегу Немана. Вот так и живем. Мы очень благодарны людям, которые заботятся о нас, стараются по возможности помочь. Лучшее средство от старости – улыбка и оптимизм. Улыбайтесь, смейтесь, а еще – спешите делать добро. Вера КАРПЕЛЕНЯ, инвалид II группы    

З пытаннямi - да сенатара

30.06.2025
6 снежня ў Капыльскім райвыканкаме правёў прыём грамадзян член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Міхаіл Крыштаповіч. Да сенатара звярнуліся дзевяць чалавек. Спектр пытанняў быў разнастайным. У першую чаргу яны датычыліся жыллёва-бытавых праблем, па якіх падчас прыёму былі дадзены неабходныя кансультацыі. Зададзены і пытанні, якія патрабуюць дадатковага вывучэння і непасрэднага ўдзелу ў іх вырашэнні Міхаіла Крыштаповіча. Так, сярод іх зварот па пенсійным заканадаўстве (выхад на заслужаны адпачынак аператара малочнатаварнай фермы). Пытанне па пракладцы водаправода па вул. Зарэчча ў аг. Мажа ўзята на кантроль, і  будуць прыкладзены ўсе намаганні па выдзяленні бюджэтных сродкаў  для  яго  вырашэння ў 2012 годзе. Наконт завяршэння падключэння прыроднага газу да касцёла св. Пятра і Паўла ў Капылі сенатар таксама паабяцаў аказаць пасільную аператыўную дапамогу (дарэчы, пачатак гэтай справе быў пакладзены дзякуючы яму). Зафіксаваны  паўторны зварот па спілоўванні аварыйных дрэў на могілках у в. Праснакі. Сяргей КОЗЕЛ  

Голас душы Валянціны Гладкай

30.06.2025
[caption id="attachment_14066" align="alignleft" width="300" caption="Народный фольклорно-этнографический ансамбль БГУ "Неруш""][/caption] У свой час музычны народны фальклор прыжыўся на сцэне Канюхоўскага сельскага Дома культуры, якім загадвала зусім маладая Валянціна Гладкая. І вось ужо больш за 30 гадоў кіруе яна вядомым у рэспубліцы фальклорна-этнаграфічным ансамблем «Неруш» Белдзяржуніверсітэта. Сёлета нашай слыннай зямлячцы, заслужанаму дзеячу культуры Беларусі спаўняецца 55 гадоў. Нарадзілася Валянціна ў сям’і жывёлаводаў Марыі Максімаўны і Фёдара Яфімавіча Гладкіх у в. Праснакі. Вось што паведаміла маці: - У мяне было тры дачкі: старэйшая Шура, сярэдняя Валя і малодшая Ніна. Не заўсёды хапала часу прыгалубіць дзетак і праверыць школьныя заданні, бо мы з мужам ад цямна і да цямна працавалі на праснакоўскай ферме: я — даяркай, а ён — на адкорме бычкоў. Тым не менш сястрычкі паспявалі нават нам дапамагчы і вучыцца добра. Сапраўды, дзяўчынкі раслі ў няпростых умовах, але гэта сфарміравала ў іх моцны характар, настойлівасць у ажыццяўленні пастаўленай мэты, працавітасць. Вечарам пасля работы, асабліва летняй парой, бабкі пасядуць на лаўкі і спяваюць даўно забытыя песні, а Шура, Валя і Ніна ім падпяваюць. Ці не адтуль ідзе гэтая апантанасць у Валянціны да песеннай спадчыны. У Канюхоўскай васьмігодцы дзейнічалі гурткі мастацкай самадзейнасці: танцавальныя і песенныя. Усё гэта ў спеўную душу дзяўчынак закладвала добры падмурак, але толькі  Валя раз і назаўсёды аддалася «матчынай песні». Шура стане інжынерам, Ніна - маркетолагам. Усе трое атрымаюць вышэйшую адукацыю. Будучы яшчэ студэнткай інстытута культуры, яна атрымала запрашэнне ад студэнтаў-матэматыкаў БДУ дапамагчы падрыхтавацца да агляду мастацкай самадзейнасці. І дапамагла яна так, што на ўніверсітэцкай сцэне яны выступілі лепш за ўсіх. 3 таго часу дзяўчына  засталася ў БДУ назаўсёды, бо спадабалася кіраўніцтву.  I вось па яе ініцыятыве і пад яе кіраўніцтвам ствараецца ансамбль «Неруш», куды ўвайшлі студэнты і супрацоўнікі розных факультэтаў універсітэта (было гэта ў 1980 годзе). Зараз у калектыве ўдзельнічае больш за дзвесце чалавек. Матэматыкі, фізікі, журналісты, юрысты выступаюць на сцэне не горш за прафесіянальных артыстаў. Адны з іх — спевакі, другія — танцоры. Многія даўно закончылі ўніверсітэт, але верныя юнацкаму захапленню і дасюль спяваюць у ансамблі. Цікава, адкуль узялася назва «Неруш»? Са слоўніка чытаем: штосьці некранутае (нявораная зямля, дзікі лес). Усё становіцца зразумелым:   у «Нерушы» спяваюць так, як спявалі спрадвеку, без усялякай апрацоўкі, узнімаюць песенную цаліну. Дзе толькі не пабываў ансамбль «Неруш», прапагандуючы нашу мілагучную народную песню: Аўстрыя, Тайвань, Егіпет, ЗША, Італія, Данія, Нарвегія. Дарэчы, спевакі і танцоры ансамбля моцна пасябравалі з нарвежцамі. Госці з поўначы два разы пабывалі ў нас на Капыльшчыне і разам з «Нерушам» заварожвалі гледачоў Грозаўскага сельсавета сваімі песнямі і танцамі. У сваю чаргу Валянціна Гладкая па запрашэнні  вазіла свой калектыў у нарвежскі горад Ф’ёрдзе. Вядома ж, без дапамогі мастацтвазнаўцаў поспехі былі б можа меншыя. Вядучы этнамузыка - Колач Тамара Варфаламееўна перадала Гладкай шмат сваіх фальклорных запісаў. Удзельнікі калектыву і сама Валянціна Фёдараўна ў розных экспедыцыях запісваюць вясковыя песні, танцы з захаваннем дыялектаў і каларыту той мясцовасці, дзе ім давялося пабываць. Гэта калядныя, купальскія, карагодныя, жніўныя песні. Невыпадкова з розных міжнародных фестываляў калектыў прывозіць залатыя медалі. Іх запрашаюць на розныя сусветныя фалькларыяды ў Японію, Францыю, Амерыку, на дні беларускай культуры ў гарады Расіі і, здаецца, ад такой загружанасці можна сарвацца, а калектыў «Неруш» паказвае вялікую ўстойлівасць і высокі прафесіяналізм. Нездарма неаднаразова гэты ансамбль узнагароджваецца спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Адметныя сцэнічныя касцюмы артыстаў ансамбля зроблены лепшымі швачкамі Беларусі. А вось апошнім часам пра ансамбль  і яго стваральніцу выпушчана кніга «Пра песню народную, «Неруш» і Валянціну», аўтар якой — Ніна Русаковіч. Іван ІГНАТЧЫК г. Капыль  

ПIСАЛА «Наша нiва»(1909 г.)

30.06.2025
10 верасня, №37 М. Капыль, Мінск. Губ. Слуцк. Пав. Наша м. Капыль лічыцца адным з байчэйшых гандлёвых мястэчак не толькі адной Мінскай губерні, а і ўсяе Беларусі. Ад даўніх часоў у ім кожны год бываюць два кірмашы: вясенні і асенні. На гэтыя кірмашы збіраецца шмат народу – крыху свайго павету і многа з суседніх. Галоўны гандаль вядзецца жывёлай: рагатым таварам і коньмі. Увосень прыязджаюць мінскія купцы і скупляюць добра адпасеных валоў, наймаюць паганячоў і гоняць тавар да Мінску. Таксама стаўпецкія гандляры (з м. Стоўбцы) прыязджаюць і скупляюць каровы. Вясною ж гандаль ідзе байчэй коньмі: апроч таго, што імі запасаюцца канюхі, яшчэ кожны селянін, каторы на зіму прадаў каня (а ў нас так робяць бадай усе капыляне), стараецца прыдбаць сабе “таварыша-супрацоўніка”. Апроч гандлю жывёлай, на торжышча ў Капыль вясковыя людзі прывозяць шмат лык, абодзяў, барон і збожжа. Кабеты наносяць кросны, талькі, яйкі і т. д. І трапляюцца такія бойкія торжышча, калі капіталу варочаецца на сотні тысяч рублёў. Ды яшчэ штогод на Уласа (масляніцай) ідзе гандаль “бёрдамі”, абразамі, цэбрамі, санямі, лыжкамі і верацёнамі, навезенымі ў Капыль аж з Расейскіх губерняў. Капылянін  

Успамін грэе душу

30.06.2025
Мне часта ўспамiнаецца адзiн незвычайны выпадак з маленства. Было гэта ў Садавічах Капыльскага раёна. Мацi некуды пайшла, бабуля сядзела на печы i вязала, а я, маленькi сумны валацужка, блукаў па хаце — з кутка ў куток. Нарэшце абрыдла. — Баб, — пацягнуўся я да бабкi, — раскажы казку, толькi цiкавую. — Лезь на печку, раскажу. Я залез, i тут дзесьцi зусiм побач пачулася: «Цiў-цiў-цiў». Мы прыслухалiся: што ж такое? Бабуля адклала вязанне, паправiла акуляры i не зусiм ўпэўнена сказала: — Верабей заляцеў у комiн, цi што? Перадала мне клубок, злезла з печы, каб з прыпека глянуць, што робiцца ў печы i комiне. Я ўзяў клубок — i ад нечаканасцi ледзь не звалiўся. «Цiў-цiў-цiў»,— пiшчала прама ў мяне ў руках. — Бабуля! — закрычаў я. — Клубок пiшчыць. Ён жывы... Бабка перастала гортаць у печы, сярдзiта павярнулася да мяне: — Што ты, гарэза, жартаваць са старой уздумаў? — Цiў-цiў-цiў! — адказаў ёй клубок. Хуценька пачалi мы разблытваць з яго нiткi i ўбачылi... спачатку расколатае шкарлупiнне, а потым — маленькае жоўценькае куранятка. Пяшчотнае, як сонейка. — Ах, бацюхны мае! — усклiкнула бабуля i чамусьцi пачала апраўдвацца: — Гэта ж я тры тыднi таму скончыла давязваць шкарпэтку, а нiткi засталiся i нiчога не было, каб наматаць iх. Гляджу на стале курынае яйка ляжыць, яго i ўзяла. А яно, бач ты, сагрэлася ў воўне i куранятка нарадзiлася! (Так i сказала, а не «вывелася»: бабуля ўсiх лiчыла Божымi стварэннямi)... Даўно гэта было. Шмат гадоў ужо, як прыняла зямля сонейка майго сэрца — бабулю Таццяну Васiльеўну Карнялюк. Але i сёння ўспамiн аб ёй, аб тым жоўценькiм куранятку нястомным цяплом грэе душу... Канстанцін  КАРНЯЛЮК, краязнаўца, г. Віцебск  
Страница 778 из 1058