Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

info

info

Ракіні

30.06.2025
Пачынаючы з даўніх часоў людзі шмат увагі надавалі лесу, абагаўлялі яго і паасобныя пароды дрэў. Лес быў асновай жыцця і працы нашых далёкіх продкаў. Амаль усё тады рабілася з дрэва ці з таго, што расло ў лесе: рабілі будыніны і прылады працы, лодкі і чаўны. Нашы продкі кожнаму дрэву прыпісвалі асобныя ўласцівасці. 3 дрэвамі звязана многа павер’яў. Напрыклад, калі нараджалася ў хаце дачка, то гаспадар саджаў пад акном рабіну. А калі на дрэве ўпершыню з’яўлялася шмат чырвона-агністых ягадак, гэта азначала, што дзяўчына на выданні. Рабіна можа незаўважна і нячутна для людзей лячыць іх, пазбаўляць ад усялякіх злых праклёнаў і чорных позіркаў, паляпшаць жыццё. Такое дрэва нельга ні ў якім разе ні секчы, ні ламаць. У нашых мясцінах, як адзначалі продкі, найбольш раслі ракіта і дуб. Цяпер дубоў амаль не засталося, асабліва старых, таўшчэразных, якія стаялі ў далёкія часы. Многае на гэта паўплывала: войны, пажары, маразы, але галоўным чынам - сам чалавек. Ракіту ж да апошняга часу амаль не чапалі. Ракіта і не гнуткая, і крохкая надзвычай, толькі возьмешся - і трэснула ў руках. Затое разрасталася вельмі імкліва. Спачувалі таму гаспадару, да якога ў надзел гэтая брыдота ўбівалася. Старыя людзі казалі, быццам назву вёсцы Ракіні менавіта ракіта дала. Пра гэта і паданне склалі: «Быў у мясцовага памешчыка адзін парабак. Не дужа каб сумленны, але загады выконваў. Скажуць зрабіць тое, ён тое і зробіць, а на астатняе і не гляне. Неяк надвячоркам сядзеў памешчык у садзе і паважна пацягваў гарбату. Пані з пакаёўкамі ў лес пайшла па ягады. Гаспадару ж даверылі за маленькім сынам наглядаць. Праз некаторы час памешчык занепакоіўся, бо не заўважыў у садзе хлопчыка. Паклікаў да сябе парабка і загадаў яму знайсці малога. Пабег Хведар (так звалі парабка) на бераг ракі, зірнуў туды-сюды і бачыць - паніч ужо па шыю ў вадзе стаіць. Паімчаў тады парабак назад да пана. Прыбягае, а памешчык ужо і месца сабе не знаходзіць. А Хведар крычыць здалёку, што яго сыночак па шыю ў вадзе стаіць, а дадому ён яго не прывёў, бо яму не гаварылі. Але пан ужо не слухаў далейшых тлумачэнняў, а ляцеў на бераг. Выхапіў памешчык сына з вады і на бераг хутчэй выляцеў. Вось з таго разу і зразумеў памешчык, які страшны чалавек яго парабак. Ён жа можа і без усялякага намеру такое зло ўчыніць, якое потым нічым не выправіш. Адправіў яго з двара і сказаў нібыта пры гэтым: — Зла я на цябе, Хведар, ніякага не трымаю, таму і зямлёю надзяляю. Якою - я ўжо не вінаваты. Надзяліў ён Хведара зямлёю якраз у той мясціне, дзе сёння вёска Ракіні размешчана. Ракіты тут было шмат. Не адзін год, не адну вясну і восень высякаў і выкарчоўваў Хведар ракіты». Адтуль потым людзі і паселішча назвалі ды крыху перайначылі на свой лад - Ракіні. А што тычыцца сапраўднай гісторыі паселішча, то ўзнікла яно прыкладна ў 18 ст. пад назвай Ракітна і ўваходзіла ў склад Навагрудскага павета. У 1795 г. тут было толькі 2 жыхары мужчынскага полу. На пачатку XIX ст. уласнасць Радзівілаў. Да 1917 г. склаўся хутар, які ўжо налічваў 29 двароў і 201 жыхара. У 1921 г. была адкрыта школа 1-й ступені. На пачатку 1920-х г. склалася в.Ракіні. 3 1938 г. - вёска ў складзе Мінскай вобласці, а з 1959 г. увайшла ў склад Капыльскага раёна. Таццяна ВАРАНЦОВА, старшы навуковы супрацоўнік ДУ «Капыльскі раённы краязнаўчы музей»  

У Капылі выступаў Георгій Калдун

30.06.2025
Рэальную, жывую музыку, добры вакал змаглі ацаніць капыльскія гледачы, адорваючы Георгія Калдуна і групу “Hush” заслужанымі апладысментамі. Вельмі цікавай, і нават пацешнай была “вусная” частка канцэрта, дзе Георгій удала, з пачуццём гумару адказваў на пытанні з залы. Увогуле, кожны мог спытаць ўсё што заўгодна - і пыталіся-такі… Ужо пасля канцэрта, які доўжыўся дзве гадзіны, за кулісы паспяшаліся маладыя (і не толькі) прыхільнікі і прыхільніцы, каб узяць у Георгія аўтограф і сфатаграфавацца на памяць. Нікому не адмовіў, як заўсёды міла ўсміхаўся і не пераставаў жартаваць, адказваючы на некаторыя рэплікі прысутных. Праз паўгадзіны атрымалася пагутарыць з Калдуном. — Георгій, Вас Капыль сустракаў восеньскім дажджом, а які сезон Вы больш любіце? — Усё, вядома, залежыць ад унутранага стану, ад настрою. Калі на душы спакойна і добра, можна атрымліваць асалоду і ад дажджу. Але восеньскія дажджы я не вельмі люблю. Калі мокра і холадна, я думаю, мала каму падабаецца. Насуперак разумнаму сэнсу мне падабаецца пахмурнае лета - цёпла, але не горача, і, пры гэтым, не слепіць сонца вочы. — Як часта Вам прыходзіцца даваць канцэрты? — Ну, прыходзіцца - гэтае слова такое ўмоўнае наогул. У мяне няма ні дырэктара, ні адміністратара, якія гэтым займаюцца. Бывае проста людзі, якія тэлефануюць, пытаюцца: вось такі горад жадае зрабіць канцэрт. У нас прынцып: мы працуем з тымі, хто жадае з намі працаваць, у каго ёсць сілы займацца афішамі, арганізацыяй. А вось калі гэты ланцужок працуе няправільна, то можна ў канчатковым выніку наогул з пустой залай застацца - можна быць папулярным, але ніхто не будзе ведаць, што ты прыязджаеш. І прыемна, што часцей за ўсё канцэрты праходзяць пры поў- ных залах. Бывае, вядома, што ў зале 60 — 70% людзей сядзіць, але гэта хутчэй выключэнне, чым правіла. Калі мы вырашылі зрабіць канцэрты з музыкантамі, у нас за чатыры месяцы было больш за 60 канцэртаў. Такі шчыльны быў графік. Для таго, каб ездзіць часта, трэба актыўна абнаўляць рэпертуар. Мы назапашваем матэрыял, і калі ўжо канструктыўна змяняецца праграма, ну хоць бы працэнтаў на 30 - гэта ўжо выдатна, тады мы ўжо смела едзем. Нават калі трапляем на адных і тых жа людзей, нам ужо ёсць што паказаць новае. — Вы ўдзельнічаеце ў розных новых тэлевізійных праектах у Беларусі, а таксама ў Расіі, ва Украіне. А дзе б яшчэ жадалі сябе паспрабаваць? — Хочацца працаваць там, дзе работа ідзе, дзе людзі непакояцца за вынік, дзе ім цікава, дзе яны маюць агульную мэту. У прыватнасці, ва Украіне: на камерцыйным тэлебачанні ганяюцца за рэйтынгамі, аналізуюць іх. Зараджаешся гэтым усеагульным настроем і, адпаведна, атрымліваеш задавальненне. Любая работа, калі яна яшчэ добра аформлена, заўсёды цікавая гледачу. Гэта не прынцыпова, дзе працаваць, і не залежыць не ад краіны. Прафесійныя музыканты, аператары ёсць і ў Беларусі, і ва Украіне, і ў Расіі. Проста хтосьці хоча працаваць, хтосьці атрымлівае ад гэтага задавальненне. І з такімі людзьмі заўсёды прыемна працаваць. — Вам часта журналісты задаюць розныя пытанні. Ад якога пытання Вы ста- міліся? — Я да такой формы таксама звяртаўся, калі ў кагосьці інтэрв’ю браў. Ёсць такія банальныя рэчы, так званая журналісцкая этыка, якая, на мой погляд, уключае тое, што чалавек павінен хаця б элементарнай інфармацыяй валодаць. Гэта значыць не павінен пытацца, напрыклад, «Што Вы скончылі?» Навошта такія рэчы пытацца, калі аб гэтым трэба чалавеку ведаць да інтэрв’ю. Горш за ўсё, калі задаюць пытанне, у якім адразу ўтрымоўваецца адказ. Бывае, што людзі свой асабісты негатыў, зайздрасць нейкую ўкладваюць у інтэрв’ю. Гэта вельмі непрыемна. — Падзяліцеся сваім меркаваннем, як у рэшце рэшт Вас сустрэла капыльская публіка. — Скажу так: вельмі выдатна, мне вельмі спадабалася! І ў канцы, калі было падобна нават на авацыі, - дарагога варта. Я гэта вельмі шаную і вельмі ўдзячны лю- дзям за тое, што, нягледзячы на ні на што, яны захацелі правесці вечар у нашай кампаніі. Дрэнных канцэртаў і дрэнных гледачоў не бывае. Бываюць канцэрты крышку лягчэй, крышку цяжэй. Можна ўспомніць некалькі гарадоў, дзе проста ўспышка станоўчых эмоцый. Усё адразу становіцца зразумела, калі выходзіш на сцэну, калі чуеш апладысменты. Прыемна, таму што разумееш  — цябе чакалі. Вось гэтае адчуванне эмацыянальнай цеплыні, якое ад людзей ідзе, вельмі дапамагае не «згарэць» да канца канцэрта. — Дзякуй, што знайшлі час адказаць на пытанні, і поспехаў Вам! — Гэта было нескладана і дзякуй Вам! Гутарыў Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара  

Осень — не повод для грусти

30.06.2025
Непогода и недостаток солнечного света могут серьезно ухудшить физическое и душевное состояние. Чаще всего это происходит с людьми, чувствительными к перемене погоды, а также с теми, кто страдает синдромом хронической усталости, недавно пережил стрессовую ситуацию. Однако, не стоит раньше времени ставить себе диагноз: «Я ничего не хочу, потому что у меня депрессия». Если осенняя непогода действует на вас чересчур удручающе и вы уверены, что ничего хорошего от этой осени ждать не приходится, то самое лучшее - на время сменить обстановку: взять отпуск и уехать куда-нибудь к теплым морям. Если же это невозможно, то попытайтесь помочь себе другими способами. Один из самых простых советов: по утрам обязательно улыбайтесь своему отражению в зеркале, каким бы «ужасным» оно вам ни казалось. А вот решение любых семейных конфликтов и проблем отложите на «потом». Многим женщинам помогает генеральная уборка в квартире, а вот ремонт не затевайте, он вам противопоказан. Упорядочить ваши чувства и мысли может только порядок в окружающих вас вещах. Поставьте перед собой какую-нибудь цель, для достижения которой требуется достаточно много времени, но не сил. Например, научитесь вязать, освойте искусство икебаны или игру на каком-нибудь музыкальном инструменте. Начните озеленять квартиру капризными декоративными растениями. Побалуйте себя в этот период любимыми фруктами. Замените свои шторы, скатерти и покрывала на более светлые, создайте в квартире атмосферу лета. Когда одолевают грустные мысли, заменяйте их более конкретными и полезными, например, «что я буду дарить своим родственникам и друзьям на Новый год». Кстати, можно заняться и покупкой подарков, чтобы не делать этого, как всегда, в последнюю минуту. Кроме того, обязательно удвойте свою физическую активность: гуляйте, плавайте, делайте зарядку и начните прием витаминов для укрепления иммунитета. И еще: нужно помнить о том, что депрессия - это болезнь заразная. Особенно в период хмурой и ненастной осенней погоды. Поэтому старайтесь не примерять чужие проблемы на себя. Если состояние безразличия и бессилия продолжается достаточно долго, больше двух недель, то это может быть признаком уже начавшейся депрессии. Выходить из нее лучше с помощью специалиста - психолога или психотерапевта. Константин КОРНЕЛЮК, педагог,  г. Витебск  

Дружба — это навсегда

30.06.2025
Недавно нам посчастливилось побывать в НДЦ «Зубренок».  «В гармонии с природой – стиль жизни в «Зубренке» — таков девиз смены, на которую мы приехали. Первые впечатления о лагере были хорошими. Нас встретили тепло и радушно. Стояла ясная солнечная погода, и окружающая природа удивляла нас своей красотой. В «Зубренке» проводились разные мероприятия на экологическую тему. Мы участвовали в республиканском слете юных лесоводов, на котором получили благодарственную грамоту и поощрительный приз. Программа лагеря продумана и организована. С нами работали отличные вожатые и учителя. Мы побывали на Браславских озерах и в Полоцке. Говорят, «зубрятская» дружба – это навсегда. И это правда! Мы нашли себе здесь новых друзей. Ольга КАМЕНКО, Виктория ПАШКЕВИЧ, члены кружка «Живое слово» ГУО «Лесновская средняя школа»  

Школе — 110 гадоў, гімназіі — 10

30.06.2025
Сярэдняя школа №1 г. Капыля, на базе якой адкрыта адзіная ў раёне гімназія, — адна са старэйшых навучальных устаноў Капыльшчыны. У 2011 годзе яна адзначае сваё 110-годдзе, 10 гадоў спаўняецца і гімназіі. Больш чым за векавую гісторыю развіцця школы яе сцены пакінулі сотні выдатных людзей, сапраўдных майстроў сваёй справы. 5 лістапада ў 16.30 гімназія гасцінна адчыніць дзверы для выпускнікоў розных гадоў, каб усім разам адзінай дружнай сям’ёй адзначыць слаўныя юбі-лейныя даты не толькі ў гісторыі гэтай навучальнай установы, але і ў гісторыі развіцця адукацыі Капыльскага раёна ўвогуле. Валянціна БАЛАЖЫНСКАЯ, намеснік дырэктара гімназіі па выхаваўчай рабоце  
Страница 779 из 1058