Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

info

info

Як прайшоў тыдзень? (CMigrator copy 5)

11.05.2025
Сваімі меркаваннямі дзеліцца начальнік Капыльскага раёна электрычных сетак Мікалай Варвашэня. Абрадавала Станоўчыя эмоцыі выклікае тое, што  нашы двое дзетак падрастаюць з кожным днём, і ўсё больш пазнаюць свет і радуюць нас з жонкай. А на працы задаволены тым, што ў чарговы раз працаўнікі нашага прадпрыемства ў кароткі тэрмін ухілілі наступствы стыхіі, якая праляцела над раёнам у пачатку тыдня, і прафесійна выканалі каля 40 заявак. Абурае Абыякавасць людзей адзін да аднаго. А калі гэта датычыцца менавіта іх саміх, то тут кожны, нават да хрыпаты ў горле, будзе адстойваць свае патрабаванні  — ці то да дзяржавы, ці то да прадпрыемства. Хвалюе Як кожнага, мабыць, у наш час хвалюе рост цэн у крамах, асабліва на дзіцячыя тавары і харчаванне. Як беларусу, мне неабыякавы лёс нашай роднай мовы. Як дэпутата, мяне непакоіць будучыня нашых вёсак, якія з кожным годам старэюць і выміраюць. З хваляваннем адношуся да лёсу будынкаў, у якіх некалі цеплілася жыццё, а цяпер пустуюць. Таксама неабыякавы да праблемы п’янства насельніцтва, асабліва вясковага. Прымушае задумацца Як кіраўніку раёна электрасетак, даводзіцца думаць пра недахоп грошай на іх рэканструкцыю, а ў нашым раёне яшчэ больш за 90 км сетак на драўляных слупах. Турбуе таксама тое, як прывучыць насельніцтва да эканоміі прыродных і энергарэсурсаў. Запісаў Сяргей КОЗЕЛ  

Час радаснага чакання

11.05.2025
27 лістапада ў Каталіцкім Касцёле распачаўся чатырохтыднёвы пост — Адвэнт. Упершыню пра Адвэнт, як час падрыхтоўкі да Нараджэння Пана ўзгадваецца ў гістарычных крыніцах IV ст. Перыяд Адвэнту мае падвойны характар. Гэта час падрыхтоўкі да ўрачыстасці Божага Нараджэння, калі ўзгадваем першы прыход Божага Сына да людзей. Адначасова перыяд, калі праз успамін першага прыходу Хрыста кіруюцца душы да чакання Яго паўторнага прыйсця напрыканцы часоў. 3 гэтых абодвух аспектаў Адвэнт - перыяд пабожнага і радаснага чакання. Гэтыя два аспекты пераплятаюцца паміж сабой. Дні да 16 снежня з’яўляюцца часам радаснага чакання паўторнага прыйсця Хрыста, а з 17 па 24 снежня непасрэдная падрыхтоўка да ўрачыстасці Божага Нараджэння. Адвэнт багаты на разнастайныя сімвалы і традыцыі. Пры гэтым кожны народ і краіна маюць штосьці адметнае. Адной з прыгожых традыцый Адвэнту з’яўляецца раратняя святая Імша ў гонар Найсвяцейшай Панны Марыі. Звычайна гэта літургія цэлебруецца на світанні. 3 вялікай ахвотай у раратніх святых Імшах прымаюць удзел дзеці, якія на пачатку літургіі ідуць у працэсіі, трымаючы ў руках запаленыя свечкі або лампадкі. Яшчэ адным праяўленнем адвэнтавай літургіі святла з’яўляюцца раратнія ліхтарыкі. Ідучы на рараты, дзеці бяруць з сабой ліхтары, каб асвяціць змрок. Гэтая прыгожая сімволіка нагадвае пра неабходнасць збірання добрых учынкаў, якія дапамогуць асвяціць змрок граху ў нашай душы, паказаць Хрысту дарогу да людскіх сэрцаў. Характэрным знакам Адвэнту ў дамах і святынях з’яўляецца адвэнтавы вянок. Гэты звычай паходзіць з Германіі. Пратэстанцкая духоўная асоба, тэолаг і грамадскі дзеяч Джон Віхэрн адкрыў у Гамбургу школу-прытулак для сіротаў. У Адвэнце 1839 года ён зрабіў вянок, каб стварыць атмасферу, якая садзейнічала б малітве. Па краях кола (дыяметрам у два метры) Віхэрн размясціў 24 невялікія свечкі. Кожную з іх запальвалі ў чарговы звычайны дзень Адвэнту. Вакол вянка падапечныя Віхэрна штодня збіраліся на супольныя сустрэчы, малітвы і спевы. Хутка звычай адвэнтавых вянкоў распаўсю- дзіўся па іншых гарадах Германіі і ўсёй Еўропы. А ў вянку пачалі размяшчаць 4 свечкі (сімвал чатырох нядзель Адвэнту). Святло, зелень і форма (круг) вянку маюць сваю сімвалічнасць (святло, надзея, жыццё, Бог). У цэласнасці адвэнтовы вянок з’яўляецца вобразам супольнасці, якая чакае з любоўю і радасцю свайго Пана. Ксёндз Аляксандр ВІТКО  

Праздник Божией Матери

11.05.2025
4 декабря Святая Церковь совершила праздник Введение во храм Пресвятой Богородицы. Предание сохранило для нас сведения о том, как престарелые родители Иоаким и Анна, исполняя обещание, данное Богу, приводят свою маленькую дочь Марию в Иерусалимский храм. Здесь, в храме Божием, Дева Мария остается для того, чтобы возрасти духовно и телесно. Читая Священное Писание, упражняясь в молитве и богомыслии, занимаясь рукоделием, Мария подготовила себя для великой миссии – стать Матерью Спасителя Мира – Господа нашего Иисуса Христа. Она обрела благоволение у Бога и стала дверью, через которую Бог вошел в наш человеческий земной мир, чтобы спасти нас. Дева Мария стала лестницей, соединившей небо и землю. Это событие, которое произошло много столетий назад, напоминает нам о родительском предназначении, о великой ответственности родителей за детей перед Богом и о важности духовного воспитания. Пожилые люди Иоаким и Анна долгое время не имели детей, и то что у них на исходе земной жизни родилась дочь, было проявлением великой милости Божией: это был результат горячих молитв, глубокой веры и непреложного упования на Божие милосердие. Они получили утешение от Бога и отдали Богу на воспитание Ту, Которая стала Даром для всего человечества. Местом воспитания и духовного возрастания для Девы Марии стал храм Божий. Для нас, современных людей, это еще одно напоминание о значимости храма в нашей жизни. Часто за суетой, проблемами, заботами мы забываем о Боге и о храме. И лишь тогда, когда нам трудно, тяжело, когда нас посещают болезни, жизненные испытания или смерти близких, мы приходим в храм. А Господь, заботясь о нашем духовном состоянии, призывает отдавать Ему седьмой день недели (для христиан это воскресный день) и приходить на богослужение в храм Божий. В дни поста, который наступил 28 ноября, будем усердно молиться, заглянем в свое сердце, увидим свои ошибки, примиримся с теми, кого обидели, принесем Богу покаяние, поисповедуемся и причастимся Святых Христовых Таин. В праздник Божией Матери приведем своих деток в храм, причастим их и помолимся вместе, чтобы милость Божия пребывала со всеми нами. Пресвятая Богородица, помогай нам. Сергий Чарный, благочинный церквей Копыльского округа Протоиерей Фото Сергея ЛАЗОВСКОГО  

За чысціню навокал

11.05.2025
Праведзена рэкультывацыя на 38 міні-палігонах цвёрдых камунальных адходаў. Паводле слоў старшыні раённага Савета дэпутатаў Марыі Сандрозд, работы па навядзенні парадку на зямлі працягваліся і ў лістападзе. Стаяла задача ў гэтым месяцы давесці да ладу яшчэ 10 міні-палігонаў. Згодна з рашэннем райвыканкама, для гэтай мэты задзейнічана тэхніка і людскія рэсурсы ПМК-11, ПМС, КУП “Капыльская ЖКГ”, сельгаспрадпрыемстваў. Вызваленая ад смецця зямля перадаецца лясгасу альбо гаспадаркам, для выкарыстання па прызначэнні. “З боку ўлады былі прыняты ўсе меры, каб прывесці ў парадак гэтыя плошчы, — гаворыць Марыя Леанідаўна. — Таму хацелася б звярнуцца да насельніцва раёна з просьбай паважаць працу іншых людзей, разумець, што ў гэту справу былі ўкладзены немалыя грошы, выдзеленыя дзяржавай. Тым больш, што са зборам смецця на тэрыторыі нашага раёна праблем няма: заключайце дагаворы з КУП “Капыльская ЖКГ”, калі гэтага яшчэ не зрабілі, і смецце будзе вывезена туды, дзе яго можна складзіраваць”. Маргарыта САКОВІЧ  

З уласных падвор’яў

11.05.2025
На канец лістапада на ўласных падвор’ях насельніцтва налічвалася 761 карова. З пачатку месяца закуплена 53 т 870 кг малака. Самыя высокія вынікі ў сельгасфіліяле “Браткава” (12 т 770 кг) і МАУП “Доктаравічы” (10 т 212 кг) Сяргей КОЗЕЛ  
Страница 749 из 1058