Праведзена рэкультывацыя на 38 міні-палігонах цвёрдых камунальных адходаў.
Паводле слоў старшыні раённага Савета дэпутатаў Марыі Сандрозд, работы па навядзенні парадку на зямлі працягваліся і ў лістападзе. Стаяла задача ў гэтым месяцы давесці да ладу яшчэ 10 міні-палігонаў. Згодна з рашэннем райвыканкама, для гэтай мэты задзейнічана тэхніка і людскія рэсурсы ПМК-11, ПМС, КУП “Капыльская ЖКГ”, сельгаспрадпрыемстваў. Вызваленая ад смецця зямля перадаецца лясгасу альбо гаспадаркам, для выкарыстання па прызначэнні.
“З боку ўлады былі прыняты ўсе меры, каб прывесці ў парадак гэтыя плошчы, — гаворыць Марыя Леанідаўна. — Таму хацелася б звярнуцца да насельніцва раёна з просьбай паважаць працу іншых людзей, разумець, што ў гэту справу былі ўкладзены немалыя грошы, выдзеленыя дзяржавай. Тым больш, што са зборам смецця на тэрыторыі нашага раёна праблем няма: заключайце дагаворы з КУП “Капыльская ЖКГ”, калі гэтага яшчэ не зрабілі, і смецце будзе вывезена туды, дзе яго можна складзіраваць”.
Маргарыта САКОВІЧ
Комментарии