Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

info

info

Утульнасць і добры настрой

11.05.2025
На завяршальным этапе знаходзяцца ў раёне работы па выкананні мерапрыемстваў на 2011 год па навядзенні парадку на зямлі. Як адзначылі ў райсавеце дэпутатаў, увогуле план выкананы. Штомесяц ставіліся задачы і падводзіліся вынікі зробленага. На асаблівым кантролі знаходзілася добраўпарадкаванне населеных пунктаў, прывіццё культуры насельніцтву. На дадзены момант знесена 49 старых пустуючых пабудоў. Навядзенне парадку на такіх участках павінна трымацца пад пільнай увагай старшынь сельвыканкамаў, кіраўнікоў сельгаспрад- прыемстваў і нашчадкаў домаўладанняў. У будучым пустуючыя землі перадаюцца ў апрацоўку сельгасарганізацыям. Значную дапамогу па навядзенні парадку на зямлі аказваюць суботнікі. Яны арганізоўваюць і насельніцтва, і працоўныя калектывы. Дарэчы, чарговы з іх адбыўся ў апошнюю суботу лістапада. Але на гэтым кропка не пастаўлена. Ужо вярстаюцца планы на 2012 год. Перад старшынямі сельвыканкамаў стаіць задача ўключыць такія мерапрыемствы, каб нашы населеныя пункты сталі больш прыгожымі, утульнымі і стваралі толькі добры настрой. Сяргей КОЗЕЛ  

Пашпарты – ад пажарных

11.05.2025
На тэрыторыі раёна аддзелам па надзвычайных сітуацыях сумесна са старшынямі сельвыканкамаў праводзіцца пашпартызацыя пажарнай бяспекі населеных пунктаў. Дакумент складаецца для аналізу стану пажарнай бяспекі, самастойнай дастатковасці мер, прынятых мясцовымі Саветамі дэпутатаў, выканаўчымі і распарадчымі органамі па супрацьпажарнай абароне населеных пунктаў і грамадзян. Сяргей КОЗЕЛ  

Спектр пытанняў — разнастайны

11.05.2025
На пасяджэннях сельвыканкамаў, што прайшлі ў лістападзе, былі разгледжаны стан і меры па далейшым удасканаленні ідэалагічнай работы ў арганізацыях, установах, прадпрыемствах, работа медыцынскіх устаноў па зніжэнні захворванняў і павышэнні культуры медыцынскага абслугоўвання. У гэтым пераліку таксама застаюцца стан злачыннасці і правапарадку, пажарная бяспека, культурнае, гандлёвае абслугоўванне насельніцтва, захаванне прыродаахоўнага заканадаўства і іншыя пытанні. Сяргей КОЗЕЛ  

З выданнем - на радзіму

11.05.2025
З-пад пяра нашай зямлячкі, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Леаніды Падвойскай зусім нядаўна выйшла ў свет другая кніга пад назвай «Алена» з цыкла «Предтечи зверя”. Распавядае сучасны дэтэктыў пра 15-гадовую дзяўчыну, яе паранармальныя здольнасці, якія хочуць выкарыстаць для сваіх інтарэсаў бандыты. Выданне кнігі не засталося незаўважаным у пацейкаўскай СШ. Менавіта тут была праведзена творчая сустрэча з аўтарам і невыпадкова. Леаніда Іванаўна ў 1974 годзе закончыла гэтую навучальную ўстанову. Трэба сказаць, мерапрыемства прайшло цікава і змястоўна, як кажуць, “на вышыні”. Актыўна выступалі школьнікі, настаўнікі, прысутныя, выказвалі падзяку аўтару за яе творчасць, задавалі шмат пытанняў. Размова вялася ў форме цікавага дыялогу. Мне вельмі спадабалася такая форма работы: гэта сустрэча была не толькі з кнігамі, але і з аўтарам. Такія мерапрыемствы аказваюць на чытачоў пазітыўнае ўздзеянне. І мне здаецца, калі хто з прысутных і не прачытаў кнігі Леаніды Падвойскай, ім абавязкова захочацца гэта зрабіць. Тут я мела магчымасць пазнаёміцца і з цудоўнымі людзьмі — настаўнікамі-ветэранамі пацейкаўскай СШ, якія ў свой час вучылі Леаніду Іванаўну. Гэта Галіна Іванаўна Салавей, Марыя Васільеўна Козел і Раіса Віктараўна Лянько — людзі эрудзіраваныя, неардынарныя, якія прысвяцілі настаўніцкай справе шмат гадоў жыцця. Выдатны прыклад іх дзейнасці — таленавіты аўтар кнігі “Алена”. Я асабіста ведаю аўтарку як выдатнага спецыяліста ў галіне юрыспрудэнцыі, цікавага суразмоўцу, і наогул, працавітага, добрага чалавека, але яе пісьменніцкія здольнасці для мяне былі адкрыццём. Пасля гэтай імпрэзы магу сказаць, што свята кнігі ў Пацейкаўскай школе атрымалася. Уладзіслава ЕРМАЛІНСКАЯ, бібліятэкар Навасёлкаўскай СШ  

Четыре пожара и шесть погибших за 9 дней

11.05.2025
Статистика свидетельствует, что сигарета перед сном является одной из основных причин пожаров. Каждый день в Беларуси из-за неосторожного обращения с огнем при курении в среднем погибает  более двух человек. Часто жертвами пожаров становятся не только сами курильщики, но и их родные. К сожалению, далеко ходить за примерами не приходится. Как сообщили в редакцию инспекторы госпожнадзора Копыльского РОЧС Евгений Чиркун и Владимир Желенговский, уже после начала акции «Не прожигай свою жизнь» в Копыльском районе в огне погибло шестеро жителей. Так, 19 ноября спасателям пришлось тушить пожар в д. Лютовичи Бучатинского сельсовета.  Деревянный дом выгорел изнутри, огнем уничтожена крыша по всей площади, сгорел и пристроенный к дому сарай. При тушении пожара, в половине четвертого ночи, в комнате был обнаружен труп сына престарелой хозяйки дома Михаила С., 1960 г. р. Спустя 3 дня, 22 ноября, полыхнул  дом  в  д. Велешино-2 Сл.-Кучинского сельсовета. Последствия пожара практически те же, что и в д. Лютовичи, только вот трупов здесь было уже два: хозяйки дома, пенсионерки 1954 г. р., и ее сожителя 1962 г. р. Спустя еще 3 дня, 25 ноября, на ЦОУ поступило сообщение о пожаре в д. Домантовичи Блевчицкого сельсовета. По прибытии к месту происшествия пожарных расчетов, дом горел открытым пламенем. В результате повреждена крыша по всей площади, дом выгорел изнутри, унеся  жизни хозяина дома Анатолия К., 1950 г. р., и его знакомого Федора Н., 1932 г. р. 27 ноября поступило сообщение из аг. Семежево о возгорании в квартире. В результате пожара огнем поврежден матрац, кровать, закопчены стены. В 19.18 в прихожей на полу спасатели  обнаружили  труп гр-на Анатолия А., 1955 г. р. Причины пожаров выясняются. Четыре пожара и шесть погибших на них за 9 дней – вот результат неосторожного обращения с огнем, приведшего к трагедии. Владимир СКРИПИНСКИЙ  
Страница 750 из 1058