Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

70

З выданнем - на радзіму

02.12.2011
З-пад пяра нашай зямлячкі, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Леаніды Падвойскай зусім нядаўна выйшла ў свет другая кніга пад назвай «Алена» з цыкла «Предтечи зверя”. Распавядае сучасны дэтэктыў пра 15-гадовую дзяўчыну, яе паранармальныя здольнасці, якія хочуць выкарыстаць для сваіх інтарэсаў бандыты. Выданне кнігі не засталося незаўважаным у пацейкаўскай СШ. Менавіта тут была праведзена творчая сустрэча з аўтарам і невыпадкова. Леаніда Іванаўна ў 1974 годзе закончыла гэтую навучальную ўстанову. Трэба сказаць, мерапрыемства прайшло цікава і змястоўна, як кажуць, “на вышыні”. Актыўна выступалі школьнікі, настаўнікі, прысутныя, выказвалі падзяку аўтару за яе творчасць, задавалі шмат пытанняў. Размова вялася ў форме цікавага дыялогу. Мне вельмі спадабалася такая форма работы: гэта сустрэча была не толькі з кнігамі, але і з аўтарам. Такія мерапрыемствы аказваюць на чытачоў пазітыўнае ўздзеянне. І мне здаецца, калі хто з прысутных і не прачытаў кнігі Леаніды Падвойскай, ім абавязкова захочацца гэта зрабіць. Тут я мела магчымасць пазнаёміцца і з цудоўнымі людзьмі — настаўнікамі-ветэранамі пацейкаўскай СШ, якія ў свой час вучылі Леаніду Іванаўну. Гэта Галіна Іванаўна Салавей, Марыя Васільеўна Козел і Раіса Віктараўна Лянько — людзі эрудзіраваныя, неардынарныя, якія прысвяцілі настаўніцкай справе шмат гадоў жыцця. Выдатны прыклад іх дзейнасці — таленавіты аўтар кнігі “Алена”. Я асабіста ведаю аўтарку як выдатнага спецыяліста ў галіне юрыспрудэнцыі, цікавага суразмоўцу, і наогул, працавітага, добрага чалавека, але яе пісьменніцкія здольнасці для мяне былі адкрыццём. Пасля гэтай імпрэзы магу сказаць, што свята кнігі ў Пацейкаўскай школе атрымалася. Уладзіслава ЕРМАЛІНСКАЯ, бібліятэкар Навасёлкаўскай СШ  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей