Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

38

Утульнасць і добры настрой

02.12.2011
На завяршальным этапе знаходзяцца ў раёне работы па выкананні мерапрыемстваў на 2011 год па навядзенні парадку на зямлі. Як адзначылі ў райсавеце дэпутатаў, увогуле план выкананы. Штомесяц ставіліся задачы і падводзіліся вынікі зробленага. На асаблівым кантролі знаходзілася добраўпарадкаванне населеных пунктаў, прывіццё культуры насельніцтву. На дадзены момант знесена 49 старых пустуючых пабудоў. Навядзенне парадку на такіх участках павінна трымацца пад пільнай увагай старшынь сельвыканкамаў, кіраўнікоў сельгаспрад- прыемстваў і нашчадкаў домаўладанняў. У будучым пустуючыя землі перадаюцца ў апрацоўку сельгасарганізацыям. Значную дапамогу па навядзенні парадку на зямлі аказваюць суботнікі. Яны арганізоўваюць і насельніцтва, і працоўныя калектывы. Дарэчы, чарговы з іх адбыўся ў апошнюю суботу лістапада. Але на гэтым кропка не пастаўлена. Ужо вярстаюцца планы на 2012 год. Перад старшынямі сельвыканкамаў стаіць задача ўключыць такія мерапрыемствы, каб нашы населеныя пункты сталі больш прыгожымі, утульнымі і стваралі толькі добры настрой. Сяргей КОЗЕЛ  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей