Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

info

info

Навіны раёна адным абзацам (CMigrator copy 4)

01.07.2025
З’езд. 8 - 9 снежня ў г. Мінску адбудзецца 41 з’езд грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі», у якім прыме ўдзел і дэлегацыя Капыльскага раёна ў складзе намесніка старшыні райвыканкама Алы Раеўскай, першага сакратара РК ГА «БРСМ» Наталлі Гарбацэвіч і намесніка дырэктара ДУА «Гімназія №1 г. Капыля» Валянціны Балажынскай. Вынікі. У гэтыя дні на кожнай ферме раёна падводзяцца вынікі работы за 11 месяцаў 2011 года з удзелам адказных работнікаў райвыканкама і спецыялістаў зааветслужбы. КАЦЕЛЬНІ. Згодна з рашэннем Мінскага абласнога выканаўчага камітэта ў раёне ідзе перадача кацельняў устаноў адукацыі на баланс жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Плануецца, што на гэтым тыдні 16 цеплааб’ектаў атрымаюць новага гаспадара. Прамая лінія. 1 снежня адбылася прамая лінія з пракурорам Капыльскага раёна Сяргеем Брэлем. Звярнуліся шэсць чалавек. Пытанні грамадзян узяты на кантроль. АКЦЫІ. Установамі адукацыі раёна сёлета праведзена 432 працоўныя акцыі па добраўпарадкаванні месцаў воінскіх пахаванняў, помнікаў баявой славы. ЗАГС. За лістапад бягучага года ў раёне з’явілася на свет 15 чалавек, зарэгістравана 33 шлюбы. ЗДАРОЎЕ. Медыцынская рэабілітацыя інвалідаў праца- здольнага ўзросту, дзяцей-інвалідаў і часта хварэючых (усяго 173 чалавекі) праводзілася на базе рэабілітацыйных цэнтраў «Гарадзішча», «Аксакаўшчына», «Атоліна», «Гарадзея», «Пухавічы». ДАПАМОГА. З мэтай падтрымкі сем’яў і аказання дапамогі ў цяжкай жыццёвай сітуацыі супрацоўнікамі ДУ «Капыльскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» аказана гуманітарная дапамога 1205 чалавекам на агульную суму 106 млн рублёў. КАДРЫ. У сферы культуры працуюць 222 чалавекі, з якіх 56 маюць вышэйшую адукацыю, 121 - сярэдне-спецыяльную і 45 - сярэднюю адукацыю. МУЗЕЙ. У выставачнай зале раённага краязнаўчага музея працуюць дзве выставы - «Савецкія святы ў паштоўках» і «Гісторыя нашай краіны ў паштоўках». БАСЕЙНЫ. З пачатку ацяпляльнага сезона 2961 чалавек выкарыстаў паслугі басейнаў фізкультурна-аздараўленчага комплексу г. Капыля.  

Пытанні - на разгляд

01.07.2025
На прамую лінію са старшынёй Капыльскага райвыканкама Анатолем Жданенем патэлефанавала 8 чалавек, якія, у асноўным, уздымалі пытанні асвятлення вуліц, добраўпарадкавання. Звароты накіраваны на разгляд адпаведных структур. Аб іх вырашэнні будзе паведамлена ў «СП». Марыя ШЭІНА  

Стать для детей другом

01.07.2025
Почет и уважение коллег, а главное любовь детей завоевать непросто. Только благодаря ответственному подходу к своей профессии и доброжелательному отношению к людям молодому специалисту Ирине Чижик,  учителю-дефектологу ГУО «Дошкольный Центр развития ребенка «Солнышко», это удалось. Не зря в районном соревновании  пункт коррекционно-педагогической помощи центра в текущем году занял второе место. Родом Ирина из д. Сл.-Кучинка. После окончания средней школы решила поступать в Белорусский государственный педагогический университет им. М. Танка. Девушка всегда относилась к профессии педагога с симпатией, и немудрено, ведь ее мама работает учителем начальных классов. Правда, Ирина выбрала специальность немного иного рода: «Логопедия. Специальная психология». На первый взгляд, работа логопеда не кажется сложной. Но если вы сами попытаетесь научить человека, а тем более ребенка, например, правильно произносить звук «Р» или быстро  произнести скороговорку, ваше отношение к данной профессии сразу изменится. Такая работа требует как серьезной теоретической подготовки, так и большого терпения. Надо отметить, что логопед в дошкольном центре занимается с детьми не только исправлением дефектов речи, но он также должен успевать вести огромное количество документации: речевую карту на каждого ребенка, планы индивидуальной работы, разного рода журналы учета и динамики и многое другое. Часто от бумажной работы специалист устает больше, чем от занятий с детьми. Стоит отметить, что кроме дошкольного Центра развития ребенка «Солнышко» Ирина также работает и в детском саду д. Сл.-Кучинка. Каждому логопеду хочется, чтобы его воспитанник добился успеха: имел богатый словарный запас, умел ясно выражать свои мысли и правильно произносить звуки. А для этого, как считает моя собеседница, нужно быть для своих воспитанников (на пункте у нее 36 человек. — Т. Б.), не просто высококвалифицированным педагогом, но и стать для них другом. Ведь без терпения, творческих задатков и любви к детям ничего не получится, отметила Ирина Чижик. Заметно, что  молодого специалиста уже успели полюбить ее воспитанники и можно с уверенностью сказать, что в выборе профессии Ирина не ошиблась, а значит – она на правильном пути. Татьяна БОХАН Учитель-дефектолог Ирина Чижик с Верой Василевской Фото автора  

У г. Капыля і Капыльскага раёна з'явіўся сцяг

01.07.2025
У мэтах аднаўлення гістарычных і стварэння новых афіцыйных геральдычных сімвалаў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь сваім указам заснаваў афіцыйныя геральдычныя сімвалы шэрагу адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак Мінскай вобласці, паведамілі БелТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы. У прыватнасці, свае сцягі атрымалі г. Валожын і Валожынскі раён, г. Клецк і Клецкі раён, г. Капыль і Капыльскі раён, г. Крупкі і Крупскі раён, г. Любань і Любанскі раён, г. Салігорск і Салігорскі раён, г. Старыя Дарогі і Старадарожскі раён, г. Узда і Уздзенскі раён, г. Чэрвень і Чэрвеньскі раён.    

Семежаўскія ручнікі — каштоўнасць Беларусі

01.07.2025
Традыцыя закладнога ткацтва чырвона-белых ручнікоў уключана ў Дзяржаўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь. Дадзенае рашэнне прынята на пасяджэнні Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь, якое прайшло 24 лістапада. Як адзначыла начальнік аддзела культуры райвыканкама Наталля Царкова, уключэнне закладнога ткацтва ў Дзяржаўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь вельмі ганаровае для капылян. Гэта першая прыступка на шляху ўнясення нашых семежаўскіх чырвона-белых ручнікоў у спіс аб’ектаў сусветнай нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЭСКА, дзе ўжо прапісаны наш калядны абрад “Цары”. Традыцыйнае закладное ткацтва – адзін з самых старажытных і распаўсюджаных відаў народнага дэкаратыўна-прыкладнога  мастацтва на Капыльшчыне. І адным з буйнейшых цэнтраў ткацтва з’яўляецца вёска Семежава. Па звестках даследчыкаў, закладное ткацтва было пашырана ў Гомельскай, Віцебскай і Мінскай абласцях, але да пачатку ХХ стагоддзя стала вельмі рэдкай з’явай на Беларусі. У Семежаве чырвона-белыя ручнікі ткаліся дзесьці да канца 80-х гадоў мінулага стагоддзя. Развіццё лёгкай прамысловасці і мода зрабілі сваю справу, таму і знікла эканамічная неабходнасць у ручным ткацтве. Ёсць меркаванне, што бытаванне закладной тэхнікі на Капыльшчыне звязана з былой вытворчасцю на мясцовых мануфактурах шпалер і дываноў у габеленавай тэхніцы, бо яны вельмі падобныя. Аднак, нягледзячы ні на што, у аг. Семежава  і зараз у многіх хатах можна ўбачыць вялікія калекцыі тканых вырабаў. Значнае месца ў іх займаюць рэчы, вытканыя закладной тэхнікай, якую называлі “Старасвецкае ткацтва” ці “Старасвецкае натыканне”, а па-семежаўску – “у матрушы”. Па словах дырэктара раённага Цэнтра ткацтва Наталлі Холад, сёння ў раёне ўжо адсутнічае прамая перадача традыцыі ткацтва ад маці ці бабулі да дачкі, таму гэтую задачу ўзяў на сябе Цэнтр ткацтва. Узнаўленнем тэхнікі закладнога ткацтва на Капыльшчыне займаецца народны майстар Беларусі Валянціна Кіеня. Разам са сваёй вучаніцай, спецыялістам Цэнтра ткацтва Таццянай Волкавай, яна вучыць ткаць юных прыхільнікаў народнага мастацтва, якія наведваюць “Школу ткачоў”. І ўсё гэта робіцца для таго, каб ніць народнага мастацтва, якая бярэ пачатак з глыбіні стагоддзяў не перарвалася, а цягнулася ў будучае. Сёння можна з упэўненасцю сказаць, што аналагаў ткацтва чырвона-белых семежаўскіх ручнікоў на Беларусі няма, таму гэтую спадчыну нам трэба захоўваць і памнажаць. Таццяна БОХАН Фота Сяргея ЛАЗОЎСКАГА  
Страница 746 из 1058