Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

45

Час радаснага чакання

05.12.2011
27 лістапада ў Каталіцкім Касцёле распачаўся чатырохтыднёвы пост — Адвэнт. Упершыню пра Адвэнт, як час падрыхтоўкі да Нараджэння Пана ўзгадваецца ў гістарычных крыніцах IV ст. Перыяд Адвэнту мае падвойны характар. Гэта час падрыхтоўкі да ўрачыстасці Божага Нараджэння, калі ўзгадваем першы прыход Божага Сына да людзей. Адначасова перыяд, калі праз успамін першага прыходу Хрыста кіруюцца душы да чакання Яго паўторнага прыйсця напрыканцы часоў. 3 гэтых абодвух аспектаў Адвэнт - перыяд пабожнага і радаснага чакання. Гэтыя два аспекты пераплятаюцца паміж сабой. Дні да 16 снежня з’яўляюцца часам радаснага чакання паўторнага прыйсця Хрыста, а з 17 па 24 снежня непасрэдная падрыхтоўка да ўрачыстасці Божага Нараджэння. Адвэнт багаты на разнастайныя сімвалы і традыцыі. Пры гэтым кожны народ і краіна маюць штосьці адметнае. Адной з прыгожых традыцый Адвэнту з’яўляецца раратняя святая Імша ў гонар Найсвяцейшай Панны Марыі. Звычайна гэта літургія цэлебруецца на світанні. 3 вялікай ахвотай у раратніх святых Імшах прымаюць удзел дзеці, якія на пачатку літургіі ідуць у працэсіі, трымаючы ў руках запаленыя свечкі або лампадкі. Яшчэ адным праяўленнем адвэнтавай літургіі святла з’яўляюцца раратнія ліхтарыкі. Ідучы на рараты, дзеці бяруць з сабой ліхтары, каб асвяціць змрок. Гэтая прыгожая сімволіка нагадвае пра неабходнасць збірання добрых учынкаў, якія дапамогуць асвяціць змрок граху ў нашай душы, паказаць Хрысту дарогу да людскіх сэрцаў. Характэрным знакам Адвэнту ў дамах і святынях з’яўляецца адвэнтавы вянок. Гэты звычай паходзіць з Германіі. Пратэстанцкая духоўная асоба, тэолаг і грамадскі дзеяч Джон Віхэрн адкрыў у Гамбургу школу-прытулак для сіротаў. У Адвэнце 1839 года ён зрабіў вянок, каб стварыць атмасферу, якая садзейнічала б малітве. Па краях кола (дыяметрам у два метры) Віхэрн размясціў 24 невялікія свечкі. Кожную з іх запальвалі ў чарговы звычайны дзень Адвэнту. Вакол вянка падапечныя Віхэрна штодня збіраліся на супольныя сустрэчы, малітвы і спевы. Хутка звычай адвэнтавых вянкоў распаўсю- дзіўся па іншых гарадах Германіі і ўсёй Еўропы. А ў вянку пачалі размяшчаць 4 свечкі (сімвал чатырох нядзель Адвэнту). Святло, зелень і форма (круг) вянку маюць сваю сімвалічнасць (святло, надзея, жыццё, Бог). У цэласнасці адвэнтовы вянок з’яўляецца вобразам супольнасці, якая чакае з любоўю і радасцю свайго Пана. Ксёндз Аляксандр ВІТКО  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей