На мінулым тыдні намеснікі дырэктараў па вучэбна-выхаваўчай рабоце ўсіх устаноў адукацыі раёна пабывалі ў Капыльскім дзяржаўным прафесійна-тэхнічным каледжы. Тут яны пазнаёміліся з перспектывамі развіцця каледжа, даведаліся пра ўмовы паступлення і спецыяльнасці, па якіх ідзе навучанне. Госці з цікавасцю наведалі кабінеты і вучэбныя майстэрні, пазнаёміліся з умовамі арганізацыі вучэбнага і выхаваўчага працэсаў.
Маргарыта САКОВІЧ
[/caption]
Падобныя гульні сталі ўжо традыцыйнымі і праводзяцца райкамам грамадскага аб’яднання «БРСМ», інспекцыяй па справах непаўналетніх РАУС сумесна з аддзелам адукацыі. Сёлета да арганізатараў далучылася яшчэ і раённая арганізацыя рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь».
Сустрэча з першых хвілін захапіла ўвагу прысутных, сярод якіх было шмат вучняў другой адзінаццацігодкі. Першы тайм праляцеў, нібы імгненне. Пакуль невялікая перавага была за міліцыянерамі – 3:2. Але ўжо ў другой палове матча моладзь актыўна ішла да варот саперніка, і гэта прыносіла свой плён. Яшчэ трынаццаць выдатных і не падобных адзін на другі галоў убачылі гледачы. Канчатковы вынік матча – 9:9. Ад арганізатараў мерапрыемства юныя ўдзельнікі атрымалі граматы і салодкі падарунак, а іх сапернікі – памятны падарунак ад “Белай Русі”.
Такое мерапрыемства – эфектыўны сродак прафілактыкі падлеткавай злачыннасці. “Сённяшні матч – яшчэ адзін крок да здаровага ладу жыцця непаўналетніх, – канстатавала першы сакратар РК ГА “БРСМ” Наталля Гарбацэвіч. – Тое, што сустрэча надоўга запом-ніцца юнакам – бясспрэчна, а спорт і правапарадак для іх стануць нормай”. У гэтым упэўнены і начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх Дзмітрый Купрыянчык, які запэўніў, што такія сустрэчы інспекцыя па справах непаўналетніх будзе праводзіць і далей.
Сяргей ЛАЗОЎСКІ
Фота аўтара
Плануецца, што на наступным тыдні прадстаўнікі Капыльскага раёна збяруцца разам са сваімі калегамі з Дзяржынскага, Нясвіжскага, Стаўбцоўскага, Пухавіцкага і Уздзенскага раёнаў у г. Дзяржынску на міжрэгіянальны семінар «Пасяўная кампанія 2012 - бяспечная, здаровая і даступная праца».
Такія семінары праводзяцца напярэдадні пасяўной кампаніі Камітэтам па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінаблвыканкама сумесна з іншымі зацікаўленымі падраздзяленнямі. На іх запрашаюцца кіраўнікі альбо галоўныя інжынеры сельгаспрадпрыемстваў і райаграсэрвісаў, спецыялісты па ахове працы вышэйназваных арганізацый, упраўленняў райсельгасхарчу і ўпраўленняў па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкамаў.
Падчас семінара размова пойдзе пра асноўныя прычыны няшчасных выпадкаў на вытворчасці, патрабаванні аховы працы пры правядзенні веснавых палявых работ. Будуць закрануты тэмы забеспячэння пажарнай бяспекі ў арганізацыях АПК і работы ў ахоўных зонах паветраных ліній электраперадач, транспартнай, прамысловай бяспекі пры перавозцы небяспечных грузаў аўтамабілямі, забеспячэння здаровых умоў працы ў перыяд масавых палявых работ і інш.
Маргарыта САКОВІЧ