Раённы выканаўчы камітэт, упраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання, райкам прафсаюза работнікаў АПК падвялі вынікі спаборніцтва на веснавых палявых работах сярод удзельнікаў пасяўной кампаніі па стане на 27 красавіка 2012 года.
ПЕРАМОЖЦАМІ ПРЫЗНАНЫ:
На сяўбе яравых лепшага выніку дабіўся механізатар ААТ “Семежава” Сяргей Аляксандравіч ГАРДЗЕЙ, які на трактары “Джон Дзір” з агрэгатам “Тэрра Дрыл” пасеяў 563 га — 71 % да задання.
На перадпасяўной апрацоўцы глебы лідзіруе механізатар ААТ “Старыца-Агра” Міхаіл Уладзіміравіч БЕНДЗЬ, які на трактары “Беларус-3022” з агрэгатам КШП-8 апрацаваў 787 га — 146 % да задання.
На падкормцы азімых, сенажацей і пашаў вызначыўся механізатар РСУП “Бабоўня” Васіль Уладзіміравіч ЦІТКО, які на трактары “Беларус-1221” з агрэгатам “Сулкі” падкарміў 3676 га — 175 % да задання.
[/caption]
Падчас рэспубліканскага суботніка, паводле папярэдніх даных, жыхарамі нашага раёна зароблена каля 67,3 млн рублёў. Такую інфармацыю мы атрымалі ў аддзеле эканомікі Капыльскага райвыканкама. Усе грошы пералічаны на рахунак Мінскага аблвыканкама. Палова заробленых сродкаў будзе накіравана на добраўпарадкаванне, рамонт і падрыхтоўку да новага сезона летніх аздараўленчых лагераў для дзяцей, другая частка — на ўзвядзенне новага будынка Музея Вялікай Айчыннай вайны.
[caption id="attachment_18069" align="aligncenter" width="336" caption="Суботнік у Цімкавіцкім сельсавеце"]
[/caption]
Навядзенне парадку на зямлі ўжо стала ў нашай краіне добрай традыцыяй і не абмяжоўваецца адным днём. Добраўпарадкаваннем населеных пунктаў пачынаюць займацца, як толькі дазваляе гэта рабіць надвор’е. Працоўныя дэсанты з ліку работнікаў арганізацый, устаноў і прадпрыемстваў горада выязджаюць на сяло, працуюць на закінутых сядзібах, даводзяць да ладу паркі, скверы. Вяскоўцы шчыруюць на сваіх падвор’ях, могілках, парадкуюць прыфермскія тэрыторыі, тэрыторыі машынна-трактарных паркаў і г. д. Традыцыйна ў гэтыя дні самая пільная ўвага школьнікаў — мемарыялам, воінскім пахаванням і абеліскам, сядзібам ветэранаў вайны і працы. Кожны стараецца зрабіць так, каб родная зямля вызвалілася ад бруду і смецця, што назбіраліся за доўгую зіму.
[caption id="attachment_18070" align="aligncenter" width="443" caption="Збор камянёў у ААТ «Прагрэс 2010»"]
[/caption]
У дзень рэспубліканскага суботніка кожнаму жадаючаму далучыцца да работы на агульную карысць знайшлася справа па душы. Нехта працаваў на зборы камянёў і пераборцы бульбы ў сельгаспрадпрыемствах, ішла пасадка маладых насаджэнняў і кветак, упарадкоўваліся газоны, клумбы. Самая пільная ўвага надавалася закінутым вясковым сядзібам, адкуль чуліся стук сякер, гул бензапіл і вясёлая гамонка. Сапраўды, у гэты дзень, бадай, ніхто не мог паскардзіцца на дрэнны настрой. Па-першае, сумесная праца заўсёды ў радасць, ды і дзень выдаўся па-сапраўднаму цёплым і сонечным, што толькі дабаўляла ахвоты.
[caption id="attachment_18071" align="aligncenter" width="443" caption="Дэпутацкі корпус у Ст. Капылі"]
[/caption]
Так, працоўны дэсант у некалькі дзясяткаў чалавек высадзіўся ў вёсцы Стары Капыль. Тут, дарэчы, працавала і кіраўніцтва раёна на чале са старшынёй райвыканкама Анатолем Жданенем і старшынёй раённага Савета дэпутатаў Марыяй Сандрозд. У ААТ “Старыца-Агра” накіраваліся супрацоўнікі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання, у ААТ “Прагрэс 2010” — работнікі энергазбыту, ЗАТ “Жыліхава” — тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і аддзела адукацыі, РСУП “Бабоўня” — цэха прыроднага і звадкаванага газу, масласырзавода і г. д. Літаральна на вачах больш прыгожымі сталі вуліцы нашага горада дзякуючы намаганням работнікаў КУП “Капыльская ЖКГ”.
[caption id="attachment_18072" align="aligncenter" width="443" caption="Ля аўтапарка №21"]
[/caption]
Арганізавана прайшоў суботнік і на тэрыторыях сельсаветаў, аб чым паклапаціліся прадстаўнікі мясцовай улады. Да прыкладу, на пасяджэнні Цімкавіцкага сельвыканкама загадзя былі размеркаваны ўчасткі работы паміж усімі арганізацыямі, установамі і прадпрыемствамі, размешчанымі на тэрыторыі сельсавета. Як расказала старшыня сельвыканкама Алена Острыкава, у суботніку ўзялі ўдзел 76 чалавек з ліку работнікаў прадпрыемстваў і арганізацый, а таксама мясцовае насельніцтва. Работы ў асноўным праводзіліся ў мікрараёне былога спіртзавода. Тут былі прыбраны стыхійныя сметнікі, мінулагодняе пустазелле. Прыводзіўся ў парадак і парк ля аўтапарка № 21. Паводле слоў Алены Мечыславаўны, актыўна ў работу па навядзенні парадку ўключыўся і дэпутацкі корпус. Дэпутаты, а таксама старэйшыны вёсак паказвалі вяскоўцам прыклад у рабоце, каардынуючы іх дзейнасць. Дарэчы, як і ў іншых сельсаветах, у Цімкавіцкім работа па навядзенні парадку вядзецца ўжо на працягу месяца. За гэты час адпрацавана 368 чалавека-дзён, убрана 25 пустуючых сядзіб, знесена 4 струхнелыя дамы і 8 хлявоў у Цімкавічах, вёсках Чарнагубава і Доўгае.
Маргарыта САКОВІЧ
Фота аўтара
Што ж нам чуецца ў такой загадкавай і таямнічай назве – КАПЫЛЬ, якая ўпершыню ўзгадваецца ў Галіцка-Валынскім летапісе яшчэ ў 1274 годзе? Версій, навуковых і фантазійных, наконт паходжання назвы роднага населенага пункта шмат. Яны вядомыя многім. Мне ж сёння захацелася шырэй і глыбей, больш скрупулёзна, нават лірычна, паглядзець на гэта, зрабіць падарожжа ў сівую даўніну гераічнай капыльскай зямлі…
Мо, адказ трэба шукаць у Высокай Паэзіі?.. У Янкі Сіпакова ў адным з вершаў чытаем:
Кап…кап…кап…
Капяжу застылыя гукі
У марознай аціхнуць цішы…
Мусіць, і сама назва “Капыль” і ўзнікала ў такі вясновы час?! Цікава, што капам нашы продкі называлі і нараст, наплыў на ствале дрэва, а лясоў на Капыльшчыне заўсёды было шмат. Капыльскія гаспадыні яшчэ на мяжы ХІХ-ХХ стагоддзяў пачалі свае ложкі ўпрыгожваць капай – узорыстым пікейным пакрывалам. Капою называлі часцей за ўсё ў дзяўчат і цэлы вадапад валасоў, якія сапраўднымі хвалямі спадалі і рассыпаліся па плячах… Як сведчыць павер’е: такім дзяўчатам не доўга сядзець у дзеўках… А гаспадары ў гэты час увішна працавалі на палетках, ствараючы копы сена, прычым самым прыгожым конусам.
Цікава, што капой у народзе спрадвек называлася і адзінка лічэння – шэсцьдзясят штук чаго-небудзь. І, нарэшце, капа – гэта ў часы феадалізму сход сялян, які разглядаў судовыя справы і зямельныя спрэчкі. Менавіта такі сялянскі сход і лічыўся на працягу значнага часу вышэйшым органам.
Не менш цікавым з’яўляецца і слова “капыл”. Капыл – гэта кавалак дрэва ў форме ступні, на якім шавец традыцыйна рабіў абутак.
Шмат майстроў заўсёды было на Капыльшчыне. Ужо ў ХVІІ стагоддзі Капыль быў шырока вядомы ў тутэйшых мясцінах і за мяжой сваімі рамёствамі, налічвалася шэсць цэхаў: шавецкі, кравецкі, шапачны, ткацкі, ганчарны, мясніцкі. А быт, як вядома, часта і пераходзіў у назвы ўсяго таго, што акаляла нашых продкаў.
Бясспрэчна, вельмі блізкія капылянам і фразеалагізмы, што таксама сведчыць пра бясконцую мудрасць беларускага народа. Успомнім іх: гнуць на свой капыл; і з капылоў далоў; на чый капыл; усе (усё) на адзін капыл.
Канстанцін КАРНЯЛЮК,
г. Віцебск
Тут мае родныя пагоркі,
Рачулка пасярод сяла,
А ў лясочку шчэбет звонкі
Гучыць ад ранку да цямна.
Лужок пахучы маніць пчолак,
Курлыча на балоце журавель,
Салоўка заспявае надвячорак
Нібыта дзеткам калыбель.
А ў начы няма гамонкі,
Усё прыснула ў цёмны час.
Здаецца, усе на свеце зоркі
Яскрава свецяць дзеля нас.
Тут хатка, дзе я нарадзіўся
І вырас на матуліных руках,
Душою, сэрцам прытуліўся
Да краю, што квітнее ў вяках.