Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

info

info

Пярэгалас

11.05.2025
Яна Скрыгана (1905-1992 гг.), беларускага пісьменніка, ураджэнца в. Труханавічы Бог - гэта тое, у што верыш. Без бацькаўшчыны ў душы не будзе ніякага Бога. Часам бывае, што найкарацейшую дарогу да ісціны дае памылка. Нішто гэтак многа не пакідае пасля сябе бруду, як хараство, наведзенае штучна. Самыя дарагія мне мае дні, калі я хворы. Толькі тады я паспяваю падумаць, што вельмі мала зрабіў, што ўсё тое, што трэба зрабіць, - яшчэ наперадзе. І хвалявацца гэтым, і перажываць. А ў творчым хваляванні, можа, самыя высокія хвіліны. Кожны чалавек у некім пакідае ўспамін пра сябе. Хто быў знаёмы, хто блізкі, хто любы – кожнага ў свет павяла свая дарога. Як жа не хочацца думаць, што ў чыёй-небудзь памяці мог ты пакінуць горкі след.  

Шынок пры дарозе

11.05.2025
Карчма, заезды, аўстэрыі – сёння гэтыя назвы не зусім звыклыя для сучаснай мовы. І калі корчмы ды заезныя дамы большасць ведаюць, то назва аўстэрыя для многіх незнаёмая. Тым не менш, гэта від карчмы, заезны дом, назва якога мае італьянскія карані. Будавалі іх зазвычай каля рынку, яны мелі стайні, вазоўні, гасцінныя пакоі, каморы. У вазоўні можна было зрабіць “тэхрамонт” транспартнага сродку, падрамантаваць вупраж. [caption id="attachment_18040" align="aligncenter" width="443" caption="Iнтэр’ер карчмы ў экспазіцыі Капыльскага краязнаўчага музея"][/caption] Згодна з інвентаром 1744 года ў Капылі налічвалася “214 дымоў, 4 корчмы, 1 карчэмны плац, 17 шынкоў, 4 бровары, 3 кузні”. На галоўнай плошчы Капыля знаходзіліся гандлёвыя рады, дамы рамеснікаў-гандляроў і заезны дом. Парадак дзейнасці карчмы рэгламентаваўся Статутамі Вялікага княства Літоўскага, велікакняжацкімі і каралеўскімі прывілеямі, а з канца 18 стагоддзя – законамі Расійскай імперыі. Паводле функцыянальнага прызначэння корчмы падзяляліся на шынкавыя (дзе кліент харчаваўся і атрымліваў напоі) і заезныя (можна было паставіць каня ў стайні і заначаваць). У карчме таксама праводзіліся сходы, збіралася моладзь на танцы. Тагачаснае меню было даволі разнастайным. З мясных страў спажывалі птушку. Ва ўжытку быў і рыбны стол, але ён займаў другаснае месца, і ў якасці асноўнай стравы рыбу не спажывалі. З агародніны ўжывалася морква, буракі, капуста, часнок, цыбуля, агуркі, гарох, рэпа. А вось бульба ў 18 стагоддзі не ўспрымалася як прадукт для непасрэднага спажывання. З яе рабілі муку і дадавалі ў хлеб. Асноўным напіткам у карчме было піва. Да 16 ст. на Беларусі гарэлку ніколі не спажывалі. Гарэлка ў нас з’явілася як лекавы сродак з Генуі і Нямеччыны. Піва было незаменным інгрэдыентам у гастранаміі ўсёй былой Рэчы Паспалітай. Гарачае піва з мёдам ці макавым малаком, каўбасы, звараныя ў піве, іншыя стравы з піва былі аздобай стала. Піўныя супы за старадаўнім сталом у Рэчы Паспалітай замянялі каву ды гарбату, якія пачалі іх выцясняць толькі з 17 стагоддзя, але яшчэ і ў 19 стагоддзі такі суп карыстаўся вялікай папулярнасцю. Карчма не прэтэндавала на рэстаранны ўзровень абслугоўвання, чысцінёй таксама не заўсёды вызначалася, але народам была любіма. Піва ж пілі як мінімум заможныя сяляне – павольна, келіх за келіхам, абмяркоўваючы апошнія навіны. Прадзеды часцей за ўсё пілі сваё роднае піва. Дазволіць выпіць нямецкага ці англійскага “Портера” маглі толькі заможныя людзі. У дарэвалюцыйнай Расіі каля 30 заводаў называліся “Баварыя”, каля 15 – “Багемія”. Самым жаданым для беларусаў было ржаное піва. Існавала сістэма ўмоўных знакаў, што дазваляла здалёк даведацца, якімі напоямі гандлююць: “вянец на віно”, “веха на піва”, “крыж на мёд”. Піўная веха ўяўляла сабой пэўным чынам скручаны пук саломы. Ад вехі да вехі, ад карчмы да карчмы ехалі фурманы. Менавіта яны лічыліся найлепшымі знаўцамі піва. На жаль, не ўсе шынкары маглі пахваліцца гэткай сумленнасцю. Часта, каб “па-правіць” скіслае піва, у яго ўлівалі нягашаную вапну або паташ, якія мусіў вытрымаць няшчасны страўнік наведвальніка. У другой палове 18–пачатку 19 стагоддзяў на аснове карчмы сфарміраваліся новыя тыпы збудаванняў: гасцініцы, паштовыя станцыі, пастаялыя двары і інш. У Капыльскім краязнаўчым музеі адзін з раздзелаў экспазіцыі знаёміць наведвальнікаў з інтэр’ерам шынка (тып харчэўні). Ён прызначаўся для продажу напояў і ежы. Тут таксама можна ўбачыць фотаздымкі аднаго з карчмароў – Шымана Жукоўскага, які трымаў карчму ў в. Вусава. У сярэдзіне 19 стагоддзя корчмы і заезныя дамы пачалі занепадаць. У канцы 20 стагоддзя яны вярнуліся ў якасці дадатковых назваў да разнастайных кафэ і рэстаранаў. Таццяна ВАРАНЦОВА, старшы навуковы супрацоўнік ДУ “Капыльскі раённы краязнаўчы музей” Фота Таццяны БОХАН      

С пользой для дела

11.05.2025
Недавно в Старицком СДК состоялось очередное заседание координационного центра профилактики социального неблагополучия. На нем присутствовали старшеклассники Старицкой, Лесновской, Каменской и Потейковской средних школ, а также  приглашенные родители некоторых ребят из аг. Старица, учителя. Беседа проходила в непринужденной обстановке, был за-тронут широкий круг тем, таких как истоки социального неблагополучия и пути выхода из него (об этом говорила заместитель председателя КДН райисполкома Зоя Дайняк), ответственность несовершеннолетних за правонарушения и преступления (судья Сергей Василевский), работа ИДН Копыльского РОВД и штрафные санкции за мелкое хулиганство, распитие спиртного и курение в общественных местах (заместитель начальника РОВД Сергей Абрамович), подросток и возможность подработать летом (заместитель начальника управления по труду, занятости и социальной защите населения Иван Бобко). Нарушение Правил дорожного движения подростками-пешеходами и велосипедистами, необходимость ношения световозвращающих элементов в темное время суток – тема выступления врио начальника ОГАИ Михаила Мельниченко. О пивном алкоголизме и его последствиях рассказал фельдшер наркологиче-ского кабинета ЦРБ Вячеслав Матусевич. Провел параллель между подростками и пожарами инспектор ИГПН Копыль-ского РОЧС Владимир Желенговский. Судя по поступившим вопросам, зал не остался равнодушным к выступлениям. Больше всего их поступило к Сергею Абрамовичу, которому пришлось разъяснить присутствующим, что подросткам до 18 лет разрешается быть на улице в вечернее время только до 22 часов. Как быть, когда дискотека заканчивается в 22 часа, а возвращается молодежь в ту же д. Русаки к 23.00? Какая ответственность предусмотрена для тех, кто находится на дискотеке после 23 часов, несут ли ответственность родители, если учитель вызывает их в школу по поводу плохого поведения их сына или дочери, а они игнорируют вызов и не приходят, и другое. Принесло ли пользу проведенное мероприятие? Безусловно, да, поскольку такие профилактические беседы помогают учащимся и их родителям побольше узнавать об ответственности за свои поступки. Глядишь, и кто-то вовремя остановится сам или удержит товарища от правонарушения или более серьезного проступка. Владимир СКРИПИНСКИЙ  

Паважаныя аматары матацыклетнага спорту!

11.05.2025
Запрашаем вас прыняць удзел у спаборніцтвах па фігурным кіраванні матацыклам, якія адбудуцца 29 красавіка 2012 г. на плошчы імя У. І. Леніна ў г. Капылі. Пераможцаў чакаюць дыпломы, прызы, а таксама вадзіцельскія пасведчанні катэгорыі «А» пры паспяховай здачы Правіл дарожнага руху і кіраванні матацыклам. Да ўдзелу ў спаборніцтвах дапускаюцца ўсе жадаючыя, не маладзей за 16 год, а таксама грамадзяне з вадзіцельскімі пасведчаннямі катэгорый «А», «В», «С», «Д», «Е». Удзельнікі выконваюць наступныя фігуры: габарытны тунэль, змейку, васьмёрку, круг, калейную дошку, арэлі, стоп-лінію... Рэгістрацыя адбудзецца з 10 да 10.40 у дзень спаборніцтваў. Пачатак у 11 гадзін. Даведкі па тэлефонах: 54-3-35, 54-4-64, 54-4-44. Пры сабе мець пашпарт, медыцынскую даведку, вадзіцельскае пасведчанне, пасведчанне трактарыста. Аргкамітэт      

И снова о Золушке и ее хрустальной туфельке

11.05.2025
Окунуться в загадочный и таинственный мир театрального искусства смогли воспитанники ГУО «Дошкольный центр развития ребенка «Солнышко». Их вниманию предложена театрализованная постановка «Золушка», подготовленная участниками семейного театра. Как отметила руководитель театра Татьяна Сергиеня, воспитатель центра по театральной деятельности, выбор именно на эту сказку пал не случайно. И ставя «Золушку», она, вместе с родителями, постаралась наполнить волшебством, добром, любовью нашу жизнь. История волшебной хрустальной туфельки знакома всем, а сюжет этой сказки действительно вечный. Перед нами предстали завистливые, сварливые люди, которые помыкали своей бедной родственницей как им вздумается, а та в ответ не сумела сказать и грубого слова. А потом пришло волшебное испытание, и по движению волшебной палочки все изменилось… Маленькие зрители тепло приветствовали актеров, с горящими от восторга глазами наблюдали за происходящим на импровизированной «сцене». В этом спектакле все гармонично совпало: и костюмы, и музыкальное оформление. А актерское исполнение, безусловно, заслуживает отдельной похвалы: здесь не было сдержанности — все было захватывающе, ярко, зажигательно и поистине волшебно. А по-другому и быть не могло, ведь эта добрая история в очередной раз напомнила нам о том, что «…никакие «связи» не помогут сделать ножку маленькой, душу — большой, а сердце — справедливым». Татьяна БОХАН    
Страница 603 из 1058