Тамара Дубовік, былы намеснік дырэктара СШ №1 г. Капыля:
– Рыхтавацца да свята пачыналі, як мінімум, за тыдзень: выраблялі штучныя гваздзікі, транспаранты, пісалі лозунгі. Кожны клас уяўляў сабой стройную калону, упрыгожаную атрыбутамі рэвалюцыі. На чале ўсёй школы ішлі дырэктар і яго намеснікі. Агульнанацыянальнае адзінства 15 рэспублік, якія ўваходзілі ў склад Савецкага Саюза, было прадстаўлена сімваламі кожнай рэспублікі. Піянеры аддавалі салют. Была арганізавана спартыўная калона, якая адлюстроўвала дасягненні школы. На дэманстрацыю ішлі добраахвотна, усіх аб’ядноўваў патрыятычны настрой. Як адна з асаблівасцей таго часу – наяўнасць мноства тавараў у магазінах, якіх у звычайны час амаль не было. Ну і наступны дзень, 8 лістапада, быў выхадным днём.
Тамара Лук’янчык, былая швaчкa Капыльскага КБА:
– Больш за ўсё памятаю дэманстрацыю, калі я ўпершыню пасля заканчэння вучылішча прыступіла да працы ў КБА. Гэта быў, напэўна, 1967 год. Кожная арганізацыя павінна была прадставіць сябе цікава і арыгінальна. У той час мы шылі курткі з скуразамяняльніка, якія вельмі былі падобны на рэвалюцыйныя скураныя бушлаты. І мы апрануліся ў гэтае адзенне, на галаву завязалі чырвоныя хусткі і селі на … тачанкі. Так, былі падрыхтаваны тачанкі, на якіх ваявалі ў час грама-дзянскай вайны, вельмі падобныя на сапраўдныя, толькі што без кулямёта. Вось такім чынам мы і прадставілі нашу арганізацыю.
Святлана Пабока, у пачатку 80-х гадоў сакратар камітэта камсамольскай арганізацыі СШ №3:
– Самая першая асацыяцыя – было холадна. Але гэта не вельмі палохала нас, маладых камсамольцаў. Збіраліся мы на двары нашай школы. Да гэтага часу былі ўжо падрыхтаваны транспаранты і лозунгі, выраблены штучныя кветкі. Калона фарміравалася па класах. Я, як сакратар камітэта, разам з дырэктарам і яго намеснікамі ішла на чале калоны. Мы доўга чакалі, пакуль не пройдуць прадстаўнікі прамысловасці, арганізацый, а тады рухаліся ўжо школы. А калі я ўжо працавала інжынерам па ТБ на заводзе ЖБВ, мы збіраліся каля былога “рыбнага” магазіна. І ўжо потым, таксама з транспарантамі і партрэтамі лідараў партыі, рухаліся да раённага Дома культуры, дзе была ўстаноўлена трыбуна.
Людміла Жылко, былая настаўніца геаграфіі Лясноўскай СШ:
– Напярэдадні свята ў класах праходзілі класныя гадзіны, палітінфармацыі, прысвечаныя Кастрычніцкай рэвалюцыі. Дырэктар школы В. Жалкоўскі даваў заданні кожнаму класу падрыхтаваць тэматычныя ўпрыгажэнні. Калона рухалася па цэнтральнай вуліцы вёскі Лясное да будынка канторы. Мітынг праходзіў у скверы каля клуба. А затым усе накіроўваліся ў школу, дзе адбываўся канцэрт.
Анатолій Жылко, былы галоўны аграном саўгаса “Лясное”:
– Найбольш яркі ўспамін застаўся ад свята 1975 года, таму што я толькі ажаніўся і разам з маладой жонкай мы прысутнічалі ў Капылі на дэманстрацыі. Адметным быў парад сельскагаспадарчай тэхнікі, якая рухалася па плошчы, каля будынка райкама партыі, былой аптэкі. Кожная гаспадарка адрознівалася адна ад адной. З трыбуны чулася: “Да здравствует КПСС!” А ў адказ дэманстранты крычалі: “Ура!”
Падрыхтавала Дзіяна ТКАЧЭНКА
Кожная дэманстрацыя працоўных па ўсёй велізарнай краіне СССР праходзіла пад заклікамі, якія спачатку ў абавязковым парадку друкаваліся ў газетах перад святам.
7 лістапада ў Маскве, ва ўсіх гарадах, раённых цэнтрах неабсяжнай краіны дыктары спачатку прадстаўлялі калектыў, які ішоў па плошчы, а пасля зачытвалі адзін з заклікаў.
У 1965 годзе, напрыклад, гучала: “Слава Вялікаму Кастрычніку, які адкрыў новую эру ў гісторыі чалавецтва – эру крушэння капіталізму і ўсталявання камунізму!”, “Камуністы і камсамольцы! Будзьце ў авангардзе ўсенароднай барацьбы за пабудову камунізму ў СССР!”, “Няхай жыве камунізм, які ўсталёўвае на зямлі Мір, Працу, Свабоду, Роўнасць, Брацтва і Шчасце ўсіх народаў!”, “Працоўныя Савецкага Саюза! Павышайце прадукцыйнасць працы! Змагайцеся за паляпшэнне якасці і зніжэнне сабекошту вытворчасці!”, “Няхай жыве рабочы клас усяго свету! Пралетарыі ўсіх краін, яднайцеся!”, “Няхай мацнее і працвітае саюз рабочага класа і калгаснага сялянства - непарушная аснова Савецкай сацыялістычнай дзяржавы!” і г. д.
Усяго да 48-й гадавіны Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі было падрыхтавана 112 заклікаў, аўтарамі якіх стаў Цэнтральны Камітэт Камуністычнай партыі Савецкага Саюза.
Падрыхтавала Марыя ШЭІНА
[/caption]
Удзельнікі святочнага шэсця, прысвечанага святкаванню Дня кастрычніцкай рэвалюцыі, мы запрашаем вас у невялічкае падарожжа! Побач з намі – вашы нашчадкі, тыя, для каго святочныя мітынгі – рарытэтныя з’явы. Наш галоўны памочнік – крыху пажаўцелыя ад часу, але ад таго яшчэ прыгажэйшыя нумары раённай газеты “Слава працы”.
1967 год. Галоўная плошча г. Капыля. Каля раённага дома культуры – трыбуна, на якой славутыя землякі, кіраўнікі раёна вітаюць працоўныя калектывы Капыльшчыны. Плошча зіхаціць ад мноства чырвоных сцягоў, транспарантаў. У руках школьнікаў чырвоныя зоркі, вялікія штучныя гваздзікі. Над плошчай гучаць прывітанні ўдзельнікам шэсця, здравіцы ў гонар савецкага народа.
[caption id="attachment_22582" align="aligncenter" width="443" caption="На плошчы Калгасніка, 1967 г."]
[/caption]
Рухаемся далей. ЦІМКАВІЧЫ. Малады парк каля музея К. Чорнага ўпрыгожаны мноствам сцягоў, якія прымушаюць забыцца аб тым, што на двары восень. Радасны настрой прысутных падтрымліваюць гукі марша. У ліку ганаровых удзельнікаў А. М. Семяновіч, заслужаны настаўнік школ БССР, М. І. Жогла, старшыня прафкама. Пасля мітынгу ўдзельнікаў парадавалі самадзейныя артысты Грозаўскай школы.
СЛАБАДА–КУЧЫНКА. Мітынг адкрывае М. І. Лятун, дырэктар саўгаса “Крыніца”. Удзел у святкаванні прымаюць рабочыя саўгасаў “Прамень” і “Крыніца”, хлебаробы калгаса “Новы свет”, навучэнцы сярэдніх школ Слабада-Кучынкі, Пясочнага. Напрыканцы свята – канцэрт, толькі на гэты раз ён адбыўся ў сельскім клубе.
ПАЦЕЙКІ. У гэтай частцы Капыльшчыны сабраліся прадстаўнікі працаўнікоў калгасаў “Пралетарый” і “Прагрэс”, удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, школьнікі. І зноў паўсюль чырвоныя сцягі, кветкі, радасныя людзі. І зноў вельмі многа музыкі і добрага настрою.
1977 год – наступны прыпынак на шляху машыны часу. Гэты дзень парадаваў мяккім пяшчотным надвор’ем. У Капылі ля помніка Леніну – велічная трыбуна, перад якой рухаюцца шэрагі працаўнікоў капыльскіх прадпрыемстваў, навучэнцы школ. Час захаваў імёны людзей, якія мелі гонар вітаць з трыбуны землякоў. І мы як быццам чуем прывітальнае слова М. У. Асмыковіча, старшыні выканкама раённага Савета народных дэпутатаў, Д. Р. Катко, першага сакратара раённага камітэта партыі. Вось выступае знакаміты зямляк М. А. Лушчыцкі, доктар медыцынскіх навук, прафесар. Крыху хвалюючыся віншуе капылян ад імя піянераў вучаніца школы №2 І. Анціпава. Раз-пораз над плошчай праносіцца гучнае: “Ура!”
[caption id="attachment_22583" align="aligncenter" width="443" caption="Святочнае шэсце ў Капылі, 1980 г."]
[/caption]
Час – адзінка бязмежная, і таму вандраваць па ёй можна бясконца. Але галоўнае ў нашай вандроўцы: мы не маем права губляць тое, што для многіх пакаленняў з’яўлялася галоўным і важным, тое, што падтрымлівала дух перамогі ў найбольш цяжкія часы гісторыі – пачуццё ўласнай годнасці, адказнасці перад самім сабой і краінай.
Падрыхтавала Дзіяна ТКАЧЭНКА
На невялічкі мітынг з нагоды яе адкрыцця сабралася шмат людзей. Як адзначыла старшыня Семежаўскага сельвыканкама Марыя Стружко, гэта ўрачыстасць адбылася пры падтрымцы кіраўніцтва ААТ “Семежава”, дзякуючы якому і была выраблена дошка.
Сярод ганаровых гасцей, якія прыехалі на свята – Міхаіл Высоцкі, Міхаіл Рымжа, Мікалай Монак – вядомыя не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі ўраджэнцы Семежава. Прыехаў павіншаваць вяскоўцаў са святам і старшыня Капыльскага райвыканкама Анатоль Жданеня, які ў свой час не адзін год узначальваў працоўны калектыў мясцовага сельгаспрадпрыемства. Прадоўжылася ўрачыстасць у Цэнтры культуры і вольнага часу, гля-дзельная зала якога была запоўнена.
“Нават сэрца па-іншаму пачынае стукаць, калі пад’язджаеш да Семежава, — падзяліўся сваімі пачуццямі, звяртаючыся да землякоў, Міхаіл Рымжа. – І ўсё гэта таму, што ты едзеш на радзіму. Тут жывуць асаблівыя людзі, якія знаюць сабе цану, паважаюць і сябе, і іншых”.
З глыбокай павагай да жыхароў Семежава, працавітымі рукамі якіх створаны сённяшні дзень гаспадаркі, звярнуўся Анатоль Жданеня: “Мне прыемна бачыць у гэтай зале знаёмыя твары, назіраць пераемнасць пакаленняў, паколькі тут прадстаўнікі розных узростаў – ад дзяцей, да людзей сталых, на вачах якіх квітнела і развівалася наша Семежава. Шчыра жадаю ўсім моцнага здароўя і ўсіх даброт”.
У гэты дзень была зроблена невялічкая экскурсія ў мінулае вёскі, са сцэны Цэнтра культуры гучалі самыя цёплыя словы віншавання і са святам вёскі, і з Днём маці, і з Пакровамі. Акрамя таго, словы ўдзячнасці ў свой адрас атрымалі работнікі культуры, якія ў той дзень адзначалі сваё прафесійнае свята, а таксама настаўнікі, для якіх гэта падзея адбылася тыдзень раней. У цэнтры ўвагі апынуліся шматдзетныя маці, а іх у Семежаве нямала, самая старэйшая жыхарка Вера Іосіфаўна Рулінская, якой споўнілася 94 гады, і двухмесячны Глеб Сечка – самы юны жыхар Семежава. Не абышлі ўвагай арганізатары Вольгу Дзмітрыеўну і Івана Мікалаевіча Мацкевічаў, якія пражылі ў шлюбе 55 гадоў.
У працэсе падрыхтоўкі свята вёскі, якое насіла назву “Мой родны кут”, быў праведзены конкурс на лепшае падвор’е. І яго пераможцы Марыя Пятроўна Харкевіч, Зінаіда Карпаўна Сечка і Галіна Васільеўна Цыбульская пад дружныя апладысменты аднавяскоўцаў таксама атрымалі каштоўныя падарункі.
Традыцыйным момантам свята вёскі ў Семежаве з’яўляецца конкурс кулінарнага майстэрства, вынікі якога дэманструюцца перад пачаткам урачыстасці ў фае ўстановы культуры. Расказаць словамі пра кулінарную фантазію, якую прадэманстравалі ўдзельнікі конкурсу, проста немагчыма. Таму рашэнне журы было апраўданым – усе ўдзельнікі атрымалі падарункі.
Аповед пра свята, што адбылося ў Семежаве, будзе не поўным, калі не ўзгадаць пра цудоўную канцэртную праграму, якую падрыхтавалі супрацоўнікі мясцовай установы культуры; выставу творчасці мясцовых ткачых і іншых майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, прапанаваную раённым цэнтрам ткацтва; выставу малюнкаў навучэнцаў філіяла Дзіцячай школы мастацтваў, якіх далучае да прыгожага Святлана Швайбовіч.
Адным словам, у гэты дзень семежаўцы яшчэ раз пацвердзілі, што яны майстры ва ўсім: як працаваць, так і адпачываць.
Маргарыта САКОВІЧ
НА ЗДЫМКАХ: падчас свята.
Фота аўтара
Виктора Викторовича Дашкевича, проживающего в д. Колодезное, интересовал вопрос разведения костров на приусадебных участках.
Александр Викторович разъяснил основные требования норм и правил пожарной безопасности для жилых зданий, общежитий, индивидуальных и садоводческих товариществ (ППБ 2.13-2002). Он сообщил звонившему, что в Правила внесены изменения. В настоящее время допускается контролируемое разведение костров, в т. ч. для сжигания мусора, отходов на площадках, окаймленных минерализованной (очищенной от минерального слоя почвы) полосой шириной не менее 0,25 м при слабом ветре (до 5 м/сек.) на расстоянии не менее 15 м до зданий (сооружений); 25 м от лесных массивов; 30 м – от скирд сена и соломы.
Площадка для сжигания мусора должна быть обеспечена огнетушителем с массой огнетушащего состава не менее 2 кг либо емкостью с водой не менее 10 л, а также штыковой лопатой.
Мечислав Владимирович Погребицкий, проживающий в г. Копыле по ул. Энгельса, д. 64, спрашивал, как реализовать яблоки с приусадебного участка.
Пенсионеру посоветовали обратиться по данному вопросу в Копыльское райпо.
Нину Дмитриевну Цвирко и Владимира Сергеевича Смагина – жителей аг. Потейки – интересовал вопрос спиливания старого аварийного дерева по ул. Центральной.
Александр Викторович Бобрик разъяснил сельчанам, что в ближайшее время будет создана комиссия в составе представителя РОЧС, работников Потейковского сельисполкома и других заинтересованных служб, чтобы определить состояние дерева и угрозу домовладениям. По результатам будут приняты меры по спиливанию дерева.
На прямой линии дежурил Владимир СКРИПИНСКИЙ