Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

info

info

Горячая линия Комитета госконтроля

11.11.2012
В Комитете государственного контроля Минской области 12 ноября 2012 г. по телефонам (8-017) 284-10-40, 284-05-88 будет проводиться горячая линия с населением на тему: «Имеющиеся проблемы при выделении и эксплуатации  жилых домов на селе». В указанный день граждане с 10.00 до 13.00 могут сообщить об имеющихся проблемах при регистрации и получении жилых домов на селе, их эксплуатации, о сдаче в эксплуатацию жилых домов с существенными недоделками, без выполнения отдельных видов работ или с низким качеством, а также о фактах длительного незаселения жилых домов либо их использования не по назначению, предоставления домов гражданам, не имеющим законных оснований на их получение.  

(CMigrator copy 3)

10.11.2012
Ідзе падпіска НА РАЁННУЮ ГАЗЕТУ “Слава працы”на першы квартал і першае паўгоддзе 2013 года. Кошт  падпіскі на месяц: індывідуальнай - 15 000 руб., ведамаснай - 30 000 руб. Заставайцеся з намі!  

95-й годовщине посвящается

10.11.2012
В преддверии 95-й годовщины Великой Октябрьской социалистической революции в центре Копыля состоялось возложение гирлянды и цветов к подножию памятника В. И. Ленину. К памятнику основателя советского государства пришли председатель районного Совета депутатов Мария Сандрозд, заместители председателя райисполкома Алла Раевская и Алла Романовская, члены районного исполнительного комитета, ветераны, представители молодежи, учащиеся СШ №2. От Коммунистической партии Беларуси корзину живых цветов возложили Иван Бобко и Мария Канцелярчик. Перед присутствующими выступил председатель координационного Совета общественных объединений и политических партий по Копыльскому району Александр Касинский, который, в частности, отметил, что для Беларуси ценность Великого Октября заключается в том, что впервые были созданы условия для формирования национальной государственности. «Сегодня, к сожалению, уже нет Советского Союза, многонационального социалистического государства, в составе которого белорусы самоопределились как нация, — отметил Александр Иванович. — Но Республика Беларусь была и остается небольшим островком стабильности в этом бушующем мире. Наша страна идет к празднику Великого Октября в обстановке прочного гражданского мира и поступательного развития». Мария ШЕИНА  

Сквозь горнило войны

09.11.2012
Мне, рожденному уже после войны, посчастливилось учиться у Андрея Моисеевича Гарбуза и Анны Степановны Сечко. Родился Андрей Моисеевич в 1904 году на Копыльщине, в д. Жилихово. В начале 1943 года он прошел курсы обучения по проведению разведывательно-диверсионной работы в немецком тылу и был заброшен на Копыльщину. Партизанил в отряде им. Суворова. В составе группы подрывников пускал под откосы вражеские эшелоны. Лично подорвал 3 поезда с живой силой и техникой. После освобождения Беларуси был направлен на работу в Слуцкий районный отдел народного образования. Там же, на Случчине, познакомился с Анной Сечко. Поженились и начали работать в Сороговской школе. Построили свой дом, посадили сад, вырастили двух дочерей, которые тоже стали впоследствии учителями. Интересна судьба Анны Степановны Сечко. Родилась она на Украине в 1915 году в семье железнодорожника. Но еще до революции отец переехал в Белоруссию. Анна закончила школу и Слуцкий педтехникум. Мечтала продолжить учебу в пединституте, но началась война. Старшая ее сестра Екатерина Хатько работала в Семежево в комендатуре переводчицей и располагала ценными сведениями. Анна наладила связь с партизанами и передавала эти сведения. В апреле 1944 года ее вместе с сестрой арестовали. В слуцкой тюрьме сестер жестоко пытали, но выбить признания немцам так и не удалось. 11 мая 1944 года сестер отправили в концлагерь Аушвиц (Освенцим). Что пережили, что испытали Анна и Екатерина в концлагере, - одному только Богу известно. Достаточно сказать, что в Освенциме было уничтожено 1,5 млн человек. 27 января 1945 года узников лагеря смерти освободили солдаты маршала Конева, и всю свою последующую жизнь сестры день освобождения считали своим вторым днем рождения. Пройдя сквозь горнило войны и ад концлагеря, наши земляки остались добрыми и  скромными людьми. Михаил ТАРАСЕВИЧ, д. Волошево, Слуцкий район  

Празаік са Смалічоў

09.11.2012
У гады вайны ад рук фашыстаў загінуў самы малады пісьменнік-празаік Капыльшчыны Уладзімір Кандраценя. Яго апавяданні, якія ўдала раскрываюць характар і паводзіны героя, заўважыў наш зямляк, класік беларускай літаратуры Кузьма Чорны. Менавіта ён падтрымаў маладога аўтара, дапамог яму ўзяць творчы кірунак у распрацоўцы твораў і даў празаіку рэкамендацыю ў пісьменніцкую арганізацыю. Кандраценя быў прыняты ў Саюз пісьменнікаў БССР у 1938 годзе. Падтрымліваў творчасць нашага земляка і вядомы беларускі пісьменнік Міхась Клімковіч, які некаторы час кіраваў пісьменніцкім саюзам. Сёлета споўнілася 95 год з дня нараджэння таленавітага пісьменніка, ураджэнца вёскі Смалічы Бучацінскага сельсавета. У сям’і хлебаробаў Кандраценяў нарадзілася сем дзяцей, і самым старэйшым быў Уладзімір, як кажуць, равеснік кастрычніка, бо на свет з’явіўся ў самым вірлівым 1917 годзе. Ён стаў добрым сябрам і нянькай для сваіх сясцёр і братоў: Марыі, Адама, Івана, Надзі, Лёні і Сашы. Цікава, што яго мама Кацярына Спірыдонаўна навучыла яго рабіць хатнюю справу. Яна ласкай і сваёй дабрынёй закладвала ў душу хлопчыка любоў да роднай зямлі і песеннай спадчыны. А любоў да матчынай мовы яму прывіў настаўнік беларускай мовы і літаратуры Смаліцкой сямігодкі Іван Банькоўскі. Неўзабаве ў Смалічах арганізаваўся калгас, у які ўступіла ўся сям’я Кандраценяў. Уладзіміру давялося асвоіць усе сельскагаспадарчыя работы. Ён улетку пасвіў жывёлу, касіў і абганяў бульбу, ды і цяслярыць мог не горш за бацьку. Бацькі зычылі яму хлебаробскую прафесію, а ён пасля заканчэння сямігодкі паступае на рабфак (г. Бабруйск) і праз тры гады, у 1935 годзе, яго заканчвае. Далей вучыцца на літаратурна-лінгвістычным факультэце Мінскага педінстытута, які закончыць з адзнакай. Давялося юнаку некаторы час папрацаваць настаўнікам у Чырвонаслабодскай  сярэдняй школе. Знаёміў вучняў з гордасцю нашай літаратуры: Максімам Багдановічам, Янкам Купалам, Якубам Коласам і, вядома ж, з творчасцю знакамітага земляка Кузьмы Чорнага. Прачытаў хлопчыкам і дзяўчынкам цудоўную паэму «Дзіва» Нічыпара Чарнушэвіча — вядомага паэта з Капыля. Літаратурны гурток на Бабруйскім рабфаку, калі вучыўся там Кандраценя, даваў аматарам паэзіі і прозы веды аб беларускай літаратуры. I вельмі цанілася імя аўтара «Дзіва». Традыцыі літгурткоўцаў Уладзімір Кандраценя перанёс у школу. У яго былі планы такую літсуполку стварыць у Чырвонай Слабадзе, але прызыў у Чырвоную Армію, а затым вайна перакрэслілі задумы. Ён паваюе 2-3 месяцы, стане камандзірам невялічкага аддзялення, будзе адступаць і хадзіць у атаку, але іх полк трапіць у акружэнне. Перажыве пакуты канцлагера і смерць закатаваных сяброў, але цудам вернецца адтуль і прыйдзе дадому. Фашысты расстрэльваюць ні ў чым не павінных грамадзян, і таму патрыёты помсцяць ім. Ствараюць у лясным масіве «Орлік» партызанскі атрад пад камандаваннем В. А. Васільева. Уладзімір ідзе ў гэты атрад, але доўга яму быць партызанам не давялося. Камандзір атрада, як яго называлі дзядзька Вася, накіроўвае хлопца ў Чырвонаслабодскую камсамольска-падпольную групу, якой кіраваў былы франтавік фінскай вайны Адам Андрэевіч Чыгір (аб гэтым паведамляе кніга «Памяць» Салігорскага раёна). Уладзімір разам з маладымі падпольшчыкамі збірае звесткі аб руху і колькасці немцаў, здабывае для атрада зброю і боепрыпасы і дастаўляе ў «Орлік». Па радыёпрыёмніку даведваецца, што Масква выстаяла і піша лістоўку. У канцы 1942 года атрад дзядзькі Васі разграміў буйны гарнізон фашыстаў у  Чырвонай Слабадзе. Пасля гэтага гарнізон не аднаўляўся. Васільеў даў заданне Кандраценю арганізаваць падполле ў Слуцку. Ён парэкамендаваў патрыёту ўзмацніць канспірацыю, каб пазбегнуць правалаў. Яго група расклейвала па гора-дзе лістоўкі, паведамляла партызанам аб задумах ворага. Але знайшоўся правакатар, і па яго даносе падпольшчыкаў арыштавалі і расстралялі. Маці Уладзіміра цудам удалося забраць цела сына і пахаваць у Смалічах. Яшчэ калі Уладзімір Ігнатавіч вучыўся ў сямігодцы, у 1932 годзе газета «Палеская праўда» змясціла яго апавяданне «Спаганяюць падаткі». А затым яго творчасць раскрыла крылы, калі юнак вучыўся на Бабруйскім рабфаку. А літгурток даў моцы. Ён нават дасылае вершык і літаратурныя артыкулы ў газету «ЛіМ». Часопісы «Полымя рэвалюцыі», «Работніца і сялянка» друкуюць з задавальненнем апавяданні маладога аўтара. I нават яўрэйскі часопіс «Штэрн» надрукуе на мове выдання апавяданне «Каханне», гэтым самым узніме на пісьменніцкі п’едэстал талент пісьменніка са Смалічоў. У 1938 годзе ў беларускім выдавецтве выходзіць кніга апавяданняў У. Кандрацені «Любоў». У даваенным друку ў часопісе «Полымя» і ў газетах «ЛіМ», «Чырвоная змена» пісьменнікі Клімковіч, Мурашка, Маслоўскі лічаць, што ў свежай літаратурнай сіле Кандраценя займае дастойнае месца, яго творы любяць чытаць і з нецярпеннем чакаюць  новых. Ушаноўвае спадчыну яго малодшы брат Аляксандр, які ў званні генерал-маёра доўгі час узначальваў адзін з аддзелаў генштаба расійскай арміі і зараз жыве ў Маскве. Ён сабраў неапублікаваныя артыкулы і творы брата, і ў гэтым годзе павінна выйсці кніга, прысвечаная юбіляру. Аб гэтым паведаміла пляменніца Наталля Навіцкая. Сваякі ганарацца сваім продкам-пісьменнікам, які аддаў жыццё за Радзіму. Уладзімір Кандраценя, як і Аляксей Коршак, згарэў, нібы зорка, але пакінуў значны след у літаратуры. Іван ІГНАТЧЫК, г. Капыль  
Страница 444 из 1058