Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

info

info

З верай, надзеяй, любоўю

11.11.2012
На працягу шасці дзён работы фестывалю праваслаўнай культуры “Кладезь” прайшло шмат мерапрыемстваў, накіраваных на ўмацаванне высокіх маральных прынцыпаў, духоўнае адраджэнне грамадства. [caption id="attachment_22652" align="aligncenter" width="443" caption="Падчас малебна ў Спаса-Узнясенскім храме."][/caption] За гэты час, акрамя штодзённых малебнаў за здароўе ля ікон святых, арганізатары фестывалю наведалі шмат устаноў горада і раёна з разнастайнымі праектамі. Так, адбыліся сустрэчы-гутаркі ў Бабаўнянскай бальніцы сястрынскага догляду, цэнтральнай раённай бальніцы, цэнтральнай раённай бібліятэцы, гарадскіх школах і прафесійна-тэхнічным каледжы. Шэраг мерапрыемстваў быў праведзены з “цяжкімі” падлеткамі, сем’ямі, якія апынуліся ў сацыяльна небяспечным становішчы. Вера, надзея і любоў суправаджалі кожны прапанаваны праект. І, неабходна адзначыць, асабліва актыўна праваслаўныя капыляне ішлі ў Спаса-Узнясенскі храм горада, каб памаліцца за здароўе блізкіх ля вялікіх святынь. Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара  

Об организации подписки

10.11.2012
Ведомственная подписка на газеты и журналы находится в постоянном поле зрения районной власти. Так, распоряжение председателя райисполкома от 5 ноября 2012 года настраивает всех руководителей хозяйств, предприятий, учреждений, организаций района широко организовать ведомственную подписку на районную газету «Слава працы», областную «Мінская праўда», республиканские  — «СБ Беларусь Сегодня», «Рэспубліка», «Звязда», «Народная газета», «Белорусская нива», «7 дней», «Знамя юности», журналы «Беларуская думка», «Планета». Периодические издания должны приходить в каждый цех, бригаду, ферму, мастерские и т. д. Большая роль в организации подписки отводится районному узлу почтовой связи, которому необходимо довести план-задание по основным изданиям всем почтовым отделениям. Мария ШЕИНА  

Вучыліся кадравікі

10.11.2012
Работа кадравай службы ААТ «Капыльскае» стала асноўным пытаннем, якое разглядалася падчас выязнога семінара-нарады са спецыялістамі па кадрах прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу раёна. Гэта акцыянернае таварыства было абрана невыпадкова: колькасць працаўнікоў на ім складае 700 чалавек, таму работа з кадрамі патрабуе шмат увагі і ў многім з’яўляецца ўзорнай. [caption id="attachment_22665" align="aligncenter" width="448" caption="Па напрамках сваёй дзейнасці інфармацыю для прысутных прадаставіла начальнік аддзела кадраў ААТ «Капыльскае» Тамара Падневіч"][/caption] З работай кадравай службы ААТ “Капыльскае” ўдзельнікаў семінара пазнаёміла начальнік аддзела кадраў Тамара Падневіч. У прыватнасці, Тамара Іванаўна адзначыла, што работа кадравіка заключаецца ў вядзенні ўсіх дакументаў па прыёме на працу і звальненні, дысцыплінарных спагнаннях і водпусках, вытворчых загадаў, персаніфікаванага ўліку, справаздачнасці па ваеннаабавязаных, статыстычнай справаздачнасці, складанні графікаў водпускаў, афармленні пенсійных спраў, вядзенні табеля ўліку працоўнага часу галоўных спецыялістаў і іншых дакументаў. Па кожным з гэтых напрамкаў была дадзена вычарпальная інфармацыя. Таксама прысутныя непасрэдна ў кабінетах адміністрацыйнага будынка ААТ “Капыльскае” змаглі азнаёміцца з вядзеннем справаводства, кадравай дакументацыі, работай з рэзервам, афармленнем пратаколаў сходаў, пасяджэнняў Наглядальнага Савета і інш. Асаблівую цікаўнасць практычная частка выклікала ў маладых спецыялістаў. На захаванні  наймальнікам працоўнага заканадаўства па ахове працы спыніўся галоўны інжынер па ахове працы, транспартнай і пажарнай бяспецы ўпраўлення райсельгасхарчу Міхаіл Валуевіч. Міхаіл Міхайлавіч яшчэ раз падкрэсліў, што амаль усе віды работ у сельскагаспадарчай галіне звязаны з павышанай небяспекай, таму ахове працы павінна надавацца пільная ўвага. Спецыялістам па кадрах і па ахове працы неабходна працаваць у цеснай звязцы. У абавязковым парадку трэба праводзіць стажыроўку, праверку ведаў і інструктаж работнікаў. [caption id="attachment_22645" align="aligncenter" width="443" caption="Цікавую экскурсію для ўдзельнікаў мерапрыемства правяла дырэктар Літаратурнага музея К. Чорнага Людміла Ніжэвіч"][/caption] Намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, загадчык сектара занятасці Іван Бабко расказаў аб рабоце кадравай службы прадпрыемстваў з абавязанымі асобамі і падрыхтоўцы кадраў рабочых прафесій праз сектар занятасці. У прыватнасці, Іван Мікалаевіч адзначыў, што ў адпаведнасці з п. 14 Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №18 ад 28 лістапада 2006 г. “Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у праблемных сем’ях” не дапускаецца: адмаўленне наймальнікаў у прыёме на працу абавязаных асоб, накіраваных упраўленнем па працы, занятасці і сацабароне; вызваленне наймальнікам абавязаных асоб ад выканання працы; перавод наймальнікам на іншую працу абавязаных асоб за невыкананне працоўных абавязкаў, парушэнне працоўнай дысцыпліны без згоды ўпраўлення па працы, занятасці і сацабароне. Таксама была звернута ўвага на іншыя палажэнні Дэкрэта і тэрміны падачы неабходнай інфармацыі. Падчас работы семінара на задачах спецыялістаў кадравай службы па вядзенні дакументацыі спыніліся начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама Сяргей Цвірко і  галоўны спецыяліст упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Лідзія Бусел. А адметнасцю мерапрыемства, акрамя вучобы, стала і культурная праграма – наведванне Літаратурнага музея  К. Чорнага ў аг. Цімкавічы. Сяргей КОЗЕЛ Фота аўтара  

Заслужаныя авацыі

10.11.2012
Напярэдадні свята Вялікага Кастрычніка ў глядзельнай зале РЦК адбыўся канцэрт, падрыхтаваны самадзейнымі артыстамі Капыльшчыны. [caption id="attachment_22638" align="aligncenter" width="443" caption="На сцэне — фальклорны гурт “Ванечка” "][/caption] Мерапрыемства атрымалася “на выдатна”. Шчырыя і сардэчныя, незнаёмыя і вядомыя песні, якія артысты выконвалі сольна, дуэтам і хорам, проста не маглі не кранаць душу хоць і рознаўзроставай, але вельмі ўдзячнай публікі. На “ўра” ўспрымаліся выступленні Яўгеніі Леус, Вольгі Пыкі, Іны Лагуты,  Таццяны Максімені, Людмілы Стрэлкінай, Таццяны Волкавай, Валянціны Бярновіч, Міхаэлы Русу, Таццяны Сянюк, Яўгена Сенюка, Аляксея Крывецкага, фальклорнага гурта “Ванечка”, дуэтаў Валянціна Верамея і Алега Голубева, Ула- дзіміра Чэмікава і Івана Нечэпурэнкі. Заслужаныя авацыі напрыканцы канцэрта — адзнака артыстам, якія падарылі гледачам сваё майстэрства. [caption id="attachment_22639" align="aligncenter" width="443" caption="Спявае В. Пыка."][/caption] Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара      

16 ноября 2012 года состоится VII встреча городов-побратимов и партнеров Беларуси и России

15.11.2012
Cправочно: Породненные города (города-побратимы) – это города, между которыми установлены постоянные дружественные связи для взаимопомощи и поддержки в решении муниципальных проблем, обмена опытом самоуправления, развития народной дипломатии и т.д. В мире - более 7 тысяч городов-побратимов. Города-партнерыгорода, заключившие соглашения о партнерских отношениях (на определенный срок), предполагающие сотрудничество (совместные проекты). Международное движение породненных городов зародилось в годы Второй мировой войны, когда жители английского Ковентри, восхищаясь мужеством и стойкостью сталинградцев предложили им руку дружбы: через посольство СССР в Лондоне  передали в разрушенный войной Сталинград  деньги и  скатерть с  вышитыми слова «Лучше маленькая помощь, чем большая беда». 28.04.1957г. была основана Всемирная федерация породненных городов (ВФПГ), основной задачей которой  является развитие сотрудничества  между   городами разных стран в области экономики и культуры, науки и образования, медицины и защиты окружающей среды. В 2004 г. создана Всемирная федерация породненных городов. Включает более 1000 городов мира.  289 городов и регионов бывшего СССР установили побратимские отношения с 530 городами и регионами в 71 стране мира. В 1991г. В России учреждена Международная ассоциация «Породненные города» (МАПГ),  в составе  которой сегодня  320 городов и регионов России и других государств СНГ.  Белорусская общественная организация «Породненные города» является её коллективным членом. В Беларуси самый первый договор о породнении подписали Минск и Нотингем (Великобритания) в 1957 г., затем  к движению присоединились областные и районные центры. Координатором этой программы было Белорусское общество дружбы и культурной связи с зарубежными странами. В 1995 году была образована Белорусская общественная организация «Породненные города» (БООПГ). В 2010 году руководителем ее Правления избран председатель Минского облисполкома Борис Васильевич Батура. В состав БООПГ в настоящее время входит 31 белорусский город, связанный побратимством с 313 городами 35 стран мира. Наиболее активные участники движения: являются Брест (23 побратима), Минск (15), Барановичи и Лида (14), Гомель (11), Могилев – 10. Сегодня приоритетным направлением в деятельности БООПГ и МАГП является налаживание сотрудничества в рамках СНГ, восстановление прерванных связей между городами бывшего СССР, прежде всего экономического характера. Результатом состоявшихся с 1998 года 6 встреч явилось породнение 31 города Беларуси и 76 городов России. Во встрече городов-побратимов и партнеров Беларуси и России примет участие около 150 человек. Будет организована работа трех  секций: «Реализация проектов регионального партнерства как фактор устойчивого развития и межгосударственного сотрудничества», «Торгово-экономическое сотрудничество в области перерабатывающей промышленности», «Содействие устойчивому ведению сельского хозяйства и развитию сельскохозяйственных районов». Участники мероприятия посетят иностранное частное производственное унитарное предприятие «Косвик», совместное общество с ограниченной ответственностью «Хенкель Баутехник», Чистинский сельский дом культуры, открытое акционерное общество «Управляющая компания холдинга «Забудова», КУП «Городской молочный завод №1», УП «Минский мясокомбинат», унитарное предприятие «Агрокомбинат «Ждановичи», открытое акционерное общество «Агрокомбинат «Дзержинский». Руководители местных администраций, представители исполнительной власти, профильных организаций и предприятий обсудят вопросы привлечения иностранных инвестиций и  организации импортозамещающего производства с использованием передовых технологий и местного сырья, работы промышленных предприятий строительной отрасли с рациональным использованием материальных ресурсов, производящим конкурентоспособную отечественную продукцию. А также - развития производства молочных продуктов, безопасности продукции, развития взаимовыгодных торгово-экономических отношений с регионами Российской Федерации, развития культурного досуга и агроэкотуризма. На пленарном заседании будут подведены итоги встречи, принята резолюция, подписано соглашение о сотрудничестве между Минской областью и Московской областью Российской Федерации.      
Страница 443 из 1058