Работа кадравай службы ААТ «Капыльскае» стала асноўным пытаннем, якое разглядалася падчас выязнога семінара-нарады са спецыялістамі па кадрах прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу раёна. Гэта акцыянернае таварыства было абрана невыпадкова: колькасць працаўнікоў на ім складае 700 чалавек, таму работа з кадрамі патрабуе шмат увагі і ў многім з’яўляецца ўзорнай.
[caption id="attachment_22665" align="aligncenter" width="448" caption="Па напрамках сваёй дзейнасці інфармацыю для прысутных прадаставіла начальнік аддзела кадраў ААТ «Капыльскае» Тамара Падневіч"]

[/caption]
З работай кадравай службы ААТ “Капыльскае” ўдзельнікаў семінара пазнаёміла начальнік аддзела кадраў Тамара Падневіч. У прыватнасці, Тамара Іванаўна адзначыла, што работа кадравіка заключаецца ў вядзенні ўсіх дакументаў па прыёме на працу і звальненні, дысцыплінарных спагнаннях і водпусках, вытворчых загадаў, персаніфікаванага ўліку, справаздачнасці па ваеннаабавязаных, статыстычнай справаздачнасці, складанні графікаў водпускаў, афармленні пенсійных спраў, вядзенні табеля ўліку працоўнага часу галоўных спецыялістаў і іншых дакументаў. Па кожным з гэтых напрамкаў была дадзена вычарпальная інфармацыя. Таксама прысутныя непасрэдна ў кабінетах адміністрацыйнага будынка ААТ “Капыльскае” змаглі азнаёміцца з вядзеннем справаводства, кадравай дакументацыі, работай з рэзервам, афармленнем пратаколаў сходаў, пасяджэнняў Наглядальнага Савета і інш. Асаблівую цікаўнасць практычная частка выклікала ў маладых спецыялістаў.
На захаванні наймальнікам працоўнага заканадаўства па ахове працы спыніўся галоўны інжынер па ахове працы, транспартнай і пажарнай бяспецы ўпраўлення райсельгасхарчу Міхаіл Валуевіч. Міхаіл Міхайлавіч яшчэ раз падкрэсліў, што амаль усе віды работ у сельскагаспадарчай галіне звязаны з павышанай небяспекай, таму ахове працы павінна надавацца пільная ўвага. Спецыялістам па кадрах і па ахове працы неабходна працаваць у цеснай звязцы. У абавязковым парадку трэба праводзіць стажыроўку, праверку ведаў і інструктаж работнікаў.
[caption id="attachment_22645" align="aligncenter" width="443" caption="Цікавую экскурсію для ўдзельнікаў мерапрыемства правяла дырэктар Літаратурнага музея К. Чорнага Людміла Ніжэвіч"]

[/caption]
Намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, загадчык сектара занятасці Іван Бабко расказаў аб рабоце кадравай службы прадпрыемстваў з абавязанымі асобамі і падрыхтоўцы кадраў рабочых прафесій праз сектар занятасці. У прыватнасці, Іван Мікалаевіч адзначыў, што ў адпаведнасці з п. 14 Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №18 ад 28 лістапада 2006 г. “Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у праблемных сем’ях” не дапускаецца: адмаўленне наймальнікаў у прыёме на працу абавязаных асоб, накіраваных упраўленнем па працы, занятасці і сацабароне; вызваленне наймальнікам абавязаных асоб ад выканання працы; перавод наймальнікам на іншую працу абавязаных асоб за невыкананне працоўных абавязкаў, парушэнне працоўнай дысцыпліны без згоды ўпраўлення па працы, занятасці і сацабароне. Таксама была звернута ўвага на іншыя палажэнні Дэкрэта і тэрміны падачы неабходнай інфармацыі.
Падчас работы семінара на задачах спецыялістаў кадравай службы па вядзенні дакументацыі спыніліся начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама Сяргей Цвірко і галоўны спецыяліст упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Лідзія Бусел.
А адметнасцю мерапрыемства, акрамя вучобы, стала і культурная праграма – наведванне Літаратурнага музея К. Чорнага ў аг. Цімкавічы.
Сяргей КОЗЕЛ
Фота аўтара
Комментарии