Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

23

З верай, надзеяй, любоўю

11.11.2012
На працягу шасці дзён работы фестывалю праваслаўнай культуры “Кладезь” прайшло шмат мерапрыемстваў, накіраваных на ўмацаванне высокіх маральных прынцыпаў, духоўнае адраджэнне грамадства. [caption id="attachment_22652" align="aligncenter" width="443" caption="Падчас малебна ў Спаса-Узнясенскім храме."][/caption] За гэты час, акрамя штодзённых малебнаў за здароўе ля ікон святых, арганізатары фестывалю наведалі шмат устаноў горада і раёна з разнастайнымі праектамі. Так, адбыліся сустрэчы-гутаркі ў Бабаўнянскай бальніцы сястрынскага догляду, цэнтральнай раённай бальніцы, цэнтральнай раённай бібліятэцы, гарадскіх школах і прафесійна-тэхнічным каледжы. Шэраг мерапрыемстваў быў праведзены з “цяжкімі” падлеткамі, сем’ямі, якія апынуліся ў сацыяльна небяспечным становішчы. Вера, надзея і любоў суправаджалі кожны прапанаваны праект. І, неабходна адзначыць, асабліва актыўна праваслаўныя капыляне ішлі ў Спаса-Узнясенскі храм горада, каб памаліцца за здароўе блізкіх ля вялікіх святынь. Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей