Кожная дэманстрацыя працоўных па ўсёй велізарнай краіне СССР праходзіла пад заклікамі, якія спачатку ў абавязковым парадку друкаваліся ў газетах перад святам.
7 лістапада ў Маскве, ва ўсіх гарадах, раённых цэнтрах неабсяжнай краіны дыктары спачатку прадстаўлялі калектыў, які ішоў па плошчы, а пасля зачытвалі адзін з заклікаў.
У 1965 годзе, напрыклад, гучала: “Слава Вялікаму Кастрычніку, які адкрыў новую эру ў гісторыі чалавецтва – эру крушэння капіталізму і ўсталявання камунізму!”, “Камуністы і камсамольцы! Будзьце ў авангардзе ўсенароднай барацьбы за пабудову камунізму ў СССР!”, “Няхай жыве камунізм, які ўсталёўвае на зямлі Мір, Працу, Свабоду, Роўнасць, Брацтва і Шчасце ўсіх народаў!”, “Працоўныя Савецкага Саюза! Павышайце прадукцыйнасць працы! Змагайцеся за паляпшэнне якасці і зніжэнне сабекошту вытворчасці!”, “Няхай жыве рабочы клас усяго свету! Пралетарыі ўсіх краін, яднайцеся!”, “Няхай мацнее і працвітае саюз рабочага класа і калгаснага сялянства - непарушная аснова Савецкай сацыялістычнай дзяржавы!” і г. д.
Усяго да 48-й гадавіны Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі было падрыхтавана 112 заклікаў, аўтарамі якіх стаў Цэнтральны Камітэт Камуністычнай партыі Савецкага Саюза.
Падрыхтавала Марыя ШЭІНА
Комментарии