Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

info

info

Ответственность за уклонение от отбывания наказания

28.10.2024
В Уголовном Кодексе Республики Беларусь определено, что неотвратимость наказания является одним из основополагающих принципов уголовной ответственности. Она заключается в том, что каждое лицо, признанное виновным в совершении преступления, подлежит наказанию или иным мерам уголовной ответственности. Освобождение от уголовной ответственности или наказания допускается лишь в случаях, предусмотренных Уголовным Кодексом. Применение к лицу уголовного наказания возможно только на основании приговора суда, который, как и любое другое судебное постановление, является обязательным для исполнения всеми гражданами, должностными лицами и организациями. В связи с этим Уголовным Кодексом предусмотрена и ответственность граждан за невыполнение требований приговора суда, в том числе - за уклонение осужденных от отбывания наказаний. В практике суда Копыльского района такие уголовные дела не являются редкостью, а в последнее время даже наблюдается их рост. Так, если уклонение от таких видов наказания, как арест или лишение свободы судом района вообще не рассматривались (в силу отсутствия на территории района исправительных учреждений), то уклонение от наказаний в виде штрафа, общественных работ, исправительных работ, лишения права заниматься определенной деятельностью, ограничения свободы рассматриваются ежегодно. Причем ответственность за данные преступления мягкой назвать нельзя: за уклонение от уплаты штрафа или общественных работ - арест до трех месяцев; за уклонение от исправительных работ - арест от трех до шести месяцев или ограничение свободы до двух лет; за уклонение от ограничения свободы - только лишение свободы на срок до трех лет. Особо хочется остановиться на таком преступлении, как неисполнение приговора суда о лишении права занимать должности или заниматься определенной деятельностью, которое зачастую совершают осужденные, не понимая при этом, что их действия являются преступлением. В чем же оно выражается? Например, по приговору суда Слуцкого района от 3 апреля 2012 года О. осужден к лишению права управления транспортными средствами на срок пять лет. 1 октября 2012 года он сел за руль автомобиля и управлял им по дороге «Копыль-Грозово-Гресск», где его остановили сотрудники госавтоинспекции. В данном случае действия О. расцениваются как преступление, за что он осужден по приговору суда Копыльского района от 12 декабря 2012 года к двум месяцам ареста. В текущем году за аналогичное преступление осужден П., который, будучи лишенным права управления транспортными средствами, дважды управлял личным автомобилем. При этом каждый факт управления транспортным средством является самостоятельным преступлением. По  приговору суда Копыльского района от 9 января 2013 года П. осужден к штрафу в размере семи миллионов рублей. Следует также обратить внимание, что при расследовании указанных преступлений орган предварительного следствия налагает арест на автомобили виновного лица, что в данном случае будет гарантией уплаты им штрафа после осуждения, поскольку при неуплате штрафа он будет взыскан принудительно посредством реализации транспортного средства и обращения вырученных денежных средств в доход государства. Сергей Василевский, судья суда Копыльского района      

Не дапусцiць бяды

28.10.2024
У панядзелак адбылося пасяджэнне раённага штаба па недапушчэнні ўзнікнення і распаўсюджвання афрыканскай чумы свіней на тэрыторыі Капыльскага раёна. Яго ўзначаліла першы намеснік старшыні райвыканкама начальнік упраўлення райсельгасхарчу Ірына Кісляк. У склад штаба ўвайшлі прадстаўнікі шэрагу зацікаўленых службаў. Ірына Мікалаеўна акцэнтавала ўвагу прысутных на неабходнасці быць вельмі пільнымі і прыкласці ўсе намаганні па недапушчэнні гэтай небяспечнай для хатняй жывёлы хваробы. Былі дадзены адпаведныя даручэнні. Асаблівая ўвага была скіравана на работу лясной гаспадаркі і раённай арганізацыйнай структуры Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў, паколькі небяспека можа ўзнікнуць і па прычыне хваробы на АЧС дзікіх свіней. Як паведаміў галоўны ветэрынарны ўрач раёна Анатоль Ладыга, усе свінагадоўчыя фермы і свінакомплексы раёна абследаваны на прадмет адпаведнасці іх біялагічнай ахове ад небяспекі распаўсюджвання афрыканскай чумы свіней. Выяўленыя недахопы тэрмінова ліквідаваны. Аднак і жыхары населеных пунктаў, на падвор’ях якіх утрымліваюцца свінні, павінны быць вельмі ўважлівымі: не пускаць старонніх у свае гаспадарчыя пабудовы, трымаць жывёлу толькі ў памяшканнях, пастарацца пазбавіцца ад грызуноў, якія таксама могуць быць пераносчыкамі інфекцыі, ні ў якім разе не набываць камбікорм у заезджых гандляроў. Па ўсіх пытаннях, якія ўзнікаюць, лепш за ўсё раіцца са спецыялістамі. Маргарыта САКОВІЧ  

Сегодня — 2 июля, среда

28.10.2024
ДАТЫ. СОБЫТИЯ. ЛЮДИ. 1797 г. — родился Антоний (в миру Зубко), белорусский церковный деятель, магистр богословия.  С 1840 года епископ (с 1848 архиепископ) минский и бобруйский. 1944 г. — на Барановичском направлении войска 1-го Белорусского фронта овладели районными центрами Барановичской области: городом и крупной железнодорожной станцией Столбцы, городами Городея и Несвиж, районным центром Червень, городом Старобино, а также с боями заняли более 300 других населенных пунктов: Лапичи, Талька, Околица, Сутин, Бобовня, Жаулки, Ленино, Белевичи, Лютовичи, Смоличи. 1947 г. — на экраны вышла музыкальная комедия режиссера Григория АЛЕКСАНДРОВА «Весна» с Любовью ОРЛОВОЙ и Николаем ЧЕРКАСОВЫМ в главных ролях. В фильме также снимались Фаина РАНЕВСКАЯ, Ростислав ПЛЯТТ, Рина ЗЕЛЕНАЯ, блестяще сыгравшие второстепенных персонажей. 1957 г. — 55 лет назад установлено почетное звание «Заслуженный деятель культуры Белорусской ССР» (присваивалось до 29 октября 1971 года, с 13 апреля 1995 года - «Заслуженный деятель культуры Республики Беларусь»). 2002 г. — Указом Президента Республики Беларусь утвержден Государственный гимн Республики Беларусь (текст Михася Климковича и Владимира Каризны, музыка Нестора Соколовского), который вместе с Государственным гербом и Государственным флагом является символом государства. ИМЕНИНЫ: Православные: Варлам (Варлаам), Зосима, Иван (Иоанн), Иов, Иуда и Паисий. Католические: Отто, Оттокар. НАРОДНЫЙ КАЛЕНДАРЬ: Зосима - пчелы меда запасают. Пчела - Божья угодница, доставляет воск на свечи. Пчела жалит только грешника. Когда пчелы сильно летят к своим ульям, то скоро дождь. Перед засухою пчелы становятся злее, чаще жалят. Пчелы сидят на стенках улья - к сильной жаре. Благоприятный день. Убывающая Луна в знаке зодиака Телец. У гэты дзень «Слава працы» пiсала: 1963 г. — “У памяшканні раённага Дома культуры адбыўся ўрачысты сход выпускнікоў Капыльскай сярэдняй школы рабочай моладзі. Пад гукі духавога аркестра дырэктар школы Мароз М.С. уручыў атэстаты сталасці 10 выпускнікам і 22 пасведчанні аб заканчэнні 8 класаў”. 1983 г. — “На ўскрайку Капыля, у мікрараёне трэцяй сярэдняй школы, вырас 52-х кватэрны прыгажун. Узводзіла яго брыгада камуніста Часлава Іванавіча Рымашэўскага з ПМК-84 трэста “Слуцксельбуд”. Подборку подготовила Диана ТКАЧЕНКО  

Вайна адабрала дзяцінства

28.10.2024
Даўно скончылася Вялікая Айчынная вайна, але яшчэ жывуць людзі, у чый лёс яна, праклятая, увайшла назаўжды. Таццяна Аляксандраўна Бурак, капылянка, 1931 г.н., у дзявоцтве Куліковіч. У яе вайна адабрала дзяцінства, адабрала і трох братоў. Гэты аповед, выціраючы раз-пораз непаслухмяныя слёзы, вядзе Таццяна Аляксандраўна. Пачатак “У чэрвеньскія дні 1941 года тата наведваў сваякоў тут жа, у Капылі. Вярнуўся і кажа маме: “Каця, пачалася вайна”. У нашай сям’і было шмат фотаздымкаў братоў, якія служылі ў Чырвонай Арміі, кніг, савецкіх газет. Тата выкапаў яму каля склепа, туды ўсё і схаваў. На жаль, нічога не захавалася… [caption id="attachment_28227" align="aligncenter" width="443" caption="Сямейная фотахроніка"][/caption] У той дзень, калі прыйшлі немцы, я была ў сяброўкі Земы, якая жыла на ву- ліцы Цімкавіцкай, гулялі з цацкамі. Як вярнулася дамоў, маці насварылася на мяне. Бачу, на нашай вуліцы стаяць вялікія нямецкія машыны. Фашысты забралі ў нас кабана, раскідалі плот, знішчылі сад. За нашым домам быў поплаў (цяпер дзіцячы сад №6). Там ворагі паставілі палявую кухню. Здаровыя такія. Прымусілі маці гатаваць ім ежу. Але надоўга не затрымаліся: гэта былі перадавыя часці. Акупацыйныя з’явіліся пазней. Аднойчы, калі я з сяброўкамі Тамарай і Земай вярталася праз лес, убачыла параненага салдата, у якога была забінтавана галава. Ён сядзеў на зямлі. Я аддала яму свой кавалак сала і хлеб. Памятаю, як у раёне Кунтараўкі (недалёка ад цяперашняга гаргазу), мы (а з намі яшчэ тры сям’і) хаваліся ў кустах ад самалётаў, якія бамбілі Капыль. Яны наляцелі ноччу, асвятлялі тэрыторыю, гулі жудасна і скідвалі бомбы. Было вельмі страшна. А назаўтра пачалося сапраўднае ваеннае жыццё. Прыйшлі цяпер ужо акупацыйныя войскі. Немцы пераварочвалі куфры: шукалі каштоўныя рэчы. Адзін з тых ваякаў паказваў нам фотаздымак сваёй сям’і, плакаў, казаў, што не хацеў ваяваць. Вельмі баяўся, што з вайны не вернецца, таму і шкадаваў сваіх дзетак”. Акупацыя “Мяне выгналі на работы: на тэрыторыі масласырзавода адгружалі машыны з бульбай, якія ішлі на фронт. Я была такая малая, што мне вельмі цяжка было махаць вялікім шуфлем. Аднойчы да нас прыйшоў сын знаёмага, які (дарэчы, як і яго бацька) служыў у паліцыі, толькі ў Мінску, - вялікая шапка, чорны кіцель, высокія боты - і кажа: - Дзядзька Алесь, ідзіце на работу! - Я ўжо адну адправіў, колькі можна, - спрабаваў бацька супраціўляцца. - Так што, я за цябе пайду? Зараз я табе пакажу! – гаркнуў вылюдак. Прыйшлося ісці і бацьку. Усе суседзі хадзілі да немцаў на работы. Але тата казаў: “Усё адно фашыстаў прагоняць. Шмат людзей загіне, але прагоняць”. У час вайны, як я памятаю, працаваў адзін магазін, які знаходзіўся “на абрыве” (так называлі месца, дзе цяпер працуе магазін “Волшебница”). Там прадавалі каралі, хлеб, гаршчкі, нямецкія брошкі. За прадаўца быў Дзяшкоў Яша. [caption id="attachment_28229" align="aligncenter" width="295" caption="Т. Бурак (Куліковіч)"][/caption] Да вайны я вучылася ў сярэдняй школе №1. Гэта быў двухпавярховы драўляны будынак. Аднойчы ноччу прачнуліся, бацька кажа: “Глянь, Каця, якое на небе зарава: мусіць школа гарыць”. Так, гэта школа і гарэла: у ёй жылі немцы, каб выратавацца ад холаду, яны палілі печкі саломай. Ды і не даглядзелі”. Забойствы “Памятаю, як знішчалі яўрэяў, іх на нашай вуліцы жыло многа. Некаторыя спрабавалі адстрэльвацца з паддашаку дамоў, куды ворагі лезці баяліся. Сталі падпальваць хаты і страляць у тых, хто спрабаваў выратавацца. У сакавіку, калі пачаў раставаць снег, замест талай вады ў нашу рэчку цякла сапраўдная кроў. З адной яўрэйскай дзяўчынкай мы сябравалі. Але і яе забралі ў гета. Тады я папрасіла маму, каб яна наліла масла ў дзве бутэлькі, і разам з Грыннікавай Машай панесла туды. Падышлі да агароджы і ціха так паклікалі. Яна пачула і падышла, забрала тое, што мы прынеслі, а мне падаравала партрэт з пунсовай ружай на шкле. На жаль, ён згінуў — як і яго ўладальніца. Недалёка ад нашай хаты жыла яўрэйская сям’я, у якой было два сыны і дзве дачкі. Адна з іх, вельмі прыгожая, была замужам за ваенным, мела дачушку. Якраз перад самай вайной прыехала з Мінска да бацькоў. Перад тым, як іх усіх забралі ў гета, стары Міхаль прыйшоў да бацькі ды просіць: - Алесь, забяры ўнучку Розачку. Дам табе золата – на ўсё жыццё хопіць. Але тата, плачучы, не змог схаваць дзяўчынку: навокал адны паліцаі, ды і я ж малая была. Так і загінула сям’я Ехале- вічаў: Міня, Лея, Гедаль, Мейша, маленькая Розачка. Стралялі яўрэяў і на тым месцы, дзе цяпер знаходзіцца магазін “Бульбачка”. Выкапалі яму, куды кідалі загінуўшых. Калі не хапала месца - вывозілі ў лес. Дзіцячая цікаўнасць прымусіла нас пайсці туды і паглядзець. Вялікая яма, у якой ляжалі ўжо пасінелыя целы дарослых і дзяцей. Пясок паспеў уесціся ў ногі забітых, ад чаго яны зрабіліся тоўстымі. Жудасна. Мой бацька меў чорныя валасы. Немцы двойчы прыходзілі да нас: “Юд! Юд!” Але мама кідалася ў ногі, плакала: “Мы рускія! Паглядзіце, у нас абразы вісяць”. Неяк выпрасіла. Аднойчы я ішла да царквы. Бачу, бягуць людзі. Да шыбеніцы вялі нейкага мужчыну ў шэрым плашчы. Зацягнулі на памост. У таго чалавека валасы аж дыбам усталі, але ён не крычаў. Далей я не змагла глядзець, пабегла”. Сястра “Пры немцах на кожным доме вісеў спіс усіх жыльцоў, хто і з якога года нараджэння. Прыйшлі паліцаі, пачалі шукаць сястру Аляксандру. Недзе ў 1943-м гэта здарылася. Ёй споўнілася 17. Забралі. Так яна трапіла спачатку на востраў Макендам на рацэ Эльбе. На работу вазілі на параходзе: разбіралі рэйкі на чыгунцы. Рабілі па 12 гадзін у дзень. Потым перавезлі на работу ў Гамбург, на фабрыку, дзе выраблялі фанеру. У Гамбургу таксама жылі ў бараку. Заўсёды былі галодныя-халодныя. Да вязняў звярталіся па нумарах. Нумар Аляксандры – 644. Вызвалілі іх англійскія войскі 3 мая 1945 года”. Браты “Брат Міхаіл меў дрэнныя слых і зрок пасля перанесенай у дзяцінстве залатухі, таму і не трапіў на фронт у пачатку вайны. Неяк ішоў ён па Капылі ў бок царквы. Каля канторы КБА, дзе месцілася жандармерыя, стаялі шыбеніцы, на якіх акрамя дарослых віселі і малыя дзеткі. Не вытрымаў Міхаіл, звярнуўся да паліцаяў, што стаялі побач: “А малых за што павесілі? Што яны зрабілі?” Адзін з тых гадаў не разгубіўся і тут жа пабег у жандармерыю: “Вунь партызан пайшоў!” Мішу схапілі, збілі так, што нават твару не было бачна, пасадзілі ў турму. Ды спецыяльна для яго пачалі будаваць новую шыбеніцу, бо ўсе былі “занятыя”. Да бацькі прыбегла нейкая жанчына і папярэдзіла: “Мішу вашага вешаць будуць скора!” Бацька вырашыў: трэба вызваляць сына. Пабег да знаёмага, які служыў у паліцыі, аддаў яму золата. Так Мішу і адпусцілі. Але ён не паспеў забраць свой пінжак, у якім былі дакументы, у прыватнасці, тая даведка, якая сведчыла аб дзіцячым захворванні. Таму і трапіў на фронт у 1944 годзе. Ён памёр ад ран у далёкай Грузіі ў снежні таго ж года. Калі яго паранілі (аб гэтым ён паспеў напісаць жонцы Зінаідзе са шпіталю), Міхаіл праляжаў на полі амаль тры дні, пакуль яго ўбачылі нейкія людзі. Прывезлі ў шпіталь. Каб выратаваць, трэба было зрабіць аперацыю на назе, пасля якой яна б зменшылася на 4 см. Вельмі перажываў з-за гэтага. Аднак пасля аперацыі ён памёр. Загінулі ўсе браты: Фёдар – у 1941 го- дзе ў Запарожжы, Васіль – у 1944 годзе на Львоўшчыне. Дарэчы, Фёдар быў старшым сяржантам, вучыў навабранцаў. На фронт ён трапіў з тэрміновнай службы, куды пайшоў у 1938 годзе. Да гэтага часу, як і Васіль, змагаўся ў Фінляндыі”. Дзіяна ТКАЧЭНКА Фота з сямейнага архіву  

Без права на забвение

28.10.2024
[caption id="attachment_28237" align="aligncenter" width="443" caption="Венок к памятнику погибшим односельчанам"][/caption]

Мы отмечаем праздник – радостный, и одновременно скорбный – День освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков. Этот день для каждого из нас – особый. В нем – россыпи победных салютов, горечь утрат и поражений, слезы радости и боли.

Проходят зимы и весны, пролетают года, но свет победы в нашей памяти не гаснет. Память – в величественных монументах и скромных обелисках, которые можно встретить чуть ли не в каждом населенном пункте нашего района.

Деревня Рулево расположена вдалеке от шумных дорог среди полей и лесов, приблизительно в трех километрах от деревни Калиновка-2, где находится ГУО «Копыльская вспомогательная школа-интернат». В годы войны деревня Рулево и все 22 жителя были сожжены. Ни детей, ни стариков, ни женщин – никого не пожалели враги. После войны деревня так и не смогла возродиться. Только памятник посреди леса напоминает о трагедии 9 тысяч белорусских деревень, которые страшно и жестоко породнил огонь. Сюда часто приходят воспитанники школы-интерната. Они ухаживают  за могилой, приносят цветы, сажают деревья. Подолгу стоят у памятника, вчитываются в имена погибших. Кубрак, Ванагель, Никонович, опять Кубрак… Учителя и воспитатели нашей школы учат понимать всех обучающихся, что забыть о войне мы не имеем права. Ведь «…тот, кто забыл прошлое, тот осужден пережить его еще раз». С этой целью за основу гражданско-патриотического воспитания взят не только словесно-знаниевый подход, но и деятельностный. Это оказание помощи ветеранам войны и труда, трудовые и экологические акции, взаимодействие взрослых и детей по благоустройству и озеленению территории, тесное сотрудничество с ближайшими хозяйствами. Завершена работа над проектом гражданско-патриотического направления «Дорогами народной славы и скорби». Продолжается сбор материалов о Герасюке Владимире Николаевиче, уроженце деревни Калиновка-2, военном летчике, погибшем в мирное время при выполнении служебного долга. Мы хотим, чтобы наши дети никогда не забывали о тех, чью жизнь оборвала война, кто дал нам возможность жить. Людмила ПЕТРОВА, воспитатель ГУО «Копыльская вспомогательная школа-интернат»  
Страница 230 из 1058