Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

info

info

Галоўнае свята краіны

28.10.2024
3 ліпеня краіна адзначыла свае галоўныя святы —  Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дзень Рэспублікі) і 69-ю гадавіну вызвалення краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Падзеі гэтага дня аб’ядноўваюць усіх, хто шануе гісторыю сваёй Айчыны і верыць у яе годную будучыню. 3 ліпеня, у першую чаргу, увасабляе гераізм, стойкасць, веліч духу і бяспрыкладную мужнасць беларускага народа, які выстаяў у барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Урачыстасці з гэтай нагоды прайшлі і ў Капылі. Яшчэ за некалькі хвілін да асноўнага дзейства ў раённым выканаўчым камітэце адбылася сустрэча кіраўніцтва раёна з дэлегацыямі гарадоў-пабрацімаў — Чэхава Маскоўскай вобласці (Расія) і Ёнішкіс (Літоўская Рэспубліка). У сяброўскай атмасферы афіцыйныя асобы змаглі абмеркаваць пытанні ў разнастайных сферах дзейнасці. Напрыканцы сустрэчы дэлегацыі абмяняліся памятнымі сувенірамі. Як заўсёды, у гэты дзень на цэнтральнай плошчы г. Капыля сабраліся прадстаўнікі працоўных калектываў. Яшчэ да ўрачыстага шэсця капыляне ўсклалі кветкі да помнікаў ахвярам капыльскага гета і мірным жыхарам, загінуўшым у гады вайны. Пасля разам з ветэранамі і гасцямі з блізкага замежжа прысутныя накіраваліся на скрыжаванне вуліц Партызанскай і Цімка-віцкай, дзе адбыўся ўрачысты мітынг. Словы віншавання са святам прагучалі ад кіраўніка раённай “вертыкалі” Анатоля Жданені, ветэрана працы, старшыні пярвічнай ветэранскай арганізацыі СГФ “Крыніца” Святланы Астрэйкі, начальніка цэха сухога абястлушчанага малака Капыльскага філіяла ААТ “Слуцкі сыраробны камбінат” Іллі Юрчэні, ваеннага камісара Капыльскага раённага ваеннага камісарыята Сяргея Барташэвіча. Не засталіся ўбаку і госці з Расіі, Літвы. У прыватнасці, старшыня Савета дэпутатаў Чэхаўскага муніцыпальнага раёна Міхаіл Кісельман адзначыў: “Дарагія нашы беларускія сябры, браты і сёстры. Дазвольце ў гэта цудоўнае свята — Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь — перадаць вам шчырыя віншаванні ад жыхароў Чэхаўскага муніцыпальнага раёна Маскоўскай вобласці. Мы ўважліва сочым за вашымі поспехамі, радуемся ім. Мы любуемся дагледжанымі палямі, з задавальненнем асвойваем высокатэхналагічную тэхніку, створаную на вашых прадпрыемствах. Прадукты, вырабленыя харчовай прамысловасцю, выклікаюць самы высокі давер у расіян. Сёння дзень памяці і жалю па воінах, якія аддалі сваё жыццё за вызваленне Беларусі, нашай краіны. І тым больш хочацца нізка пакланіцца ветэранам, якія прысутнічаюць сёння на мітынгу, сказаць словы ўдзячнасці за іх жыццёвы подзвіг, за тое, што яны аднавілі разбураную народную гаспадарку і забяспечылі нам нармальнае жыццё. Гэтымі днямі спаўняецца 15 гадоў сяброўства Капыля і Чэхава… Хочацца пажадаць, каб сяброўскія сувязі нашых народаў былі вечнымі, каб мы радаваліся адзін аднаму. Са святам, дарагія сябры!” Са святам капылян павіншаваў і мэр самакіравання Йонішкскага раёна Літоўскай рэспублікі Гедымінас Чапуліс. Пасля да помніка воінам-вызваліцелям прысутныя ўсклалі вянкі і жывыя кветкі. Далей святочнае дзейства перамясцілася ў зону адпачынку г. Капыля, дзе адбыўся круглы стол з удзелам ветэранаў вайны і працы. Крыху пазней да ўвагі прысутных быў прадстаўлены канцэрт з удзелам народных калектываў, самадзейных артыстаў, вучняў гарадскіх школ. Паралельна на стадыёне фізкультурна-аздараўленчага комплексу праходзіў матч кубка раёна паміж камандамі СГФ “Браткава” і ААТ “Семежава”. Гэта цікавая і багатая на вострыя моманты гульня скончылася з лікам 2:6 на карысць семежаўцаў. Таксама аматары футболу, дартсу, стральбы з пнеўматычнай вінтоўкі, шашак і шахмат змаглі паўдзельнічаць у конкурсах з грашовымі прызамі, а самыя маленькія — выйграць прыз у конкурсе малюнкаў на асфальце, пакатацца на электрамабілях. Напрыканцы дня для капылян была арганізавана дыска-праграма, якая разгарнулася на плошчы Леніна. А завяршыліся святочныя мерапрыемствы акцыяй “Спяваем гімн разам”. Сяргей ЛАЗОЎСКІ НА  ЗДЫМКАХ:  моманты  свята. Фота аўтара  

Вучыцеся годна!

28.10.2024
Урачыстая цырымонія ўручэння рэкамендацый (фактычна — накіраванняў на вучобу) ад райкама ГА “БРСМ” для паступлення ў Акадэмію МУС Рэспублікі Беларусь адбылася нядаўна ў раённым выканаўчым камітэце. З найлепшымі пажаданнямі да будучых студэнтаў Арцёма Кішко, Арцёма Хмялёва, Уладзіслава Валуевіча, Віталія Фурыка, Уладзіслава Харужага і Віталія Новіка ў прысутнасці кіраўнікоў служб сацыяльнай сферы звярнуліся намеснік старшыні райвыканкама Ала Раеўская, першы сакратар РК ГА “БРСМ” Аляксей Загорцаў, намеснік начальніка Капыльскага РАУС, падпалкоўнік міліцыі Уладзімір Рудакоўскі. Атрымаць шанс для паступлення ў гэту вышэйшую навучальную ўстанову краіны, а таксама Ваенную акадэмію Рэспублікі Беларусь цяпер маюць члены маладзёжнага саюза, якія з’яўляюцца членамі атрада аховы правапарадку, а таксама прымаюць удзел у ваенна-патрыятычным руху. Такім чынам Цэнтральны камітэт ГА “БРСМ” рэалізаваў ідэю заахвочвання актыўных маладых людзей. Сяргей ЛАЗОЎСКІ НА ЗДЫМКУ: падчас уручэння рэкамендацый. Фота аўтара  

Запрашаем на Купалле

28.10.2024
У Купальскую ноч у зоне адпачынку г. Капыля пройдзе традыцыйнае народнае свята, прысвечанае Дню Івана Купалы. Капылян і гасцей горада чакаюць тэатралізаванае прадстаўленне «Ночка купальская», забаўляльна-гульнёвая праграма ля вогнішча «Купальскія агні», гульні, танцы і карагоды. Будуць працаваць атракцыёны і гандлёвыя павільёны. Пачатак свята 6 ліпеня ў 20.00.  

Служба дни и ночи (CMigrator copy 1)

28.10.2024
Более 12 лет в 9-й роте полка патрульно-постовой службы милиции ГУВД Мингорисполкома проходит службу в должности милиционера уроженец д. Душево Копыльского района прапорщик милиции Сергей Оттонович Шиманский. Работа патрульно–постового милиционера является немаловажной и приоритетной, так как он обеспечивает  безопасность граждан и осуществляет охрану порядка на улицах нашей столицы. «За время службы в органах внутренних дел Сергей  зарекомендовал себя добросовестным, грамотным, профессиональным сотрудником, обладающим чувством ответственности за порученное дело», - делятся своим мнением коллеги. В коллективе пользуется заслуженным авторитетом. Имеет ряд задержаний преступников, которые  посягали  на жизнь и имущество граждан. Только в этом году Сергей принимал непосредственное участие в раскрытии 6-и преступлений. С гордостью рассказывает милиционер и о своем первом рабочем дне, ведь тогда он впервые участвовал в задержании преступника.  «Около 21 часа в дежурную часть Центрального РУВД г. Минска обратился 21-летний парень и сообщил,  что несколько минут назад неизвестный, ударив его кулаком в лицо, похитил барсетку, — вспоминает Сергей. — Мы с напарником незамедлительно выбыли на место совершения преступления. Потерпевший как смог, описал нам хулигана, и мы начали поиски. Буквально минут через 10 в поле зрения попал молодой человек, схожий по приметам. Заметив нас, он начал убегать. Его поведение давало понять, что этот парень может быть причастен к совершению преступления. Оставалось лишь задержать его. Потерпевший опознал обидчика, и уже чуть позже в оперативно-дежурной службе Центрального РУВД г. Минска парень давал признательные показания». И подобных случаев в служебной деятельности прапорщика Шиманского немало… Свой богатый опыт Сергей передает молодым сотрудникам, а также  членам молодежной дружины БРСМ, которые в свободное от учебы время с сотрудниками милиции по вечерам осуществляют охрану общественного порядка в г. Минске. За добросовестное несение службы неоднократно поощрялся руководством МВД Республики Беларусь, ГУВД Мингорисполкома, полка ППСМ ГУВД Мингорисполкома. Сергей  Шиманский является одним из лучших сотрудников полка ППСМ ГУВД Мингорисполкома. Хочется выразить слова благодарности в адрес вашего земляка, а также его родителям: Оттону Иосифовичу и Зинаиде Иосифовне за достойное воспитание сына. Ольга ЯСКЕВИЧ, пресс-офицер Советского РУВД г. Минска, капитан милиции Фото автора  

Успехи юной художницы

28.10.2024
В Червене проходил XIV областной конкурс-пленэр «Фарбы роднай зямлі», в котором приняли участие юные художники из всех уголков Минщины. Конкурс нынешнего года был посвящен 120-летию со дня рождения художника Хаима Сутина. [caption id="attachment_28254" align="aligncenter" width="448" caption="Мария Кубрак"][/caption] Конкурсу предшествовал отборочный тур, на который представлено было 130 работ. Но в финале оказались 37 из них, выполненных юными художниками Минской области. В число их и вошла ученица Копыльской детской школы искусств по классу «Изобразительное искусство» Мария Кубрак. Конкурс проходил в течение четырех дней, три из которых ребята трудились над созданием творческих работ. А в свободное время конкурсанты посетили экспозицию «Прастора Суціна» в г. п. Смиловичи, увидели спектакль театрального отделения Червенской детской школы искусств, побывали в Ляданском Свято-Благовещенском мужском монастыре, который находится в деревне Большие Ляды Смолевичского района Минской области. Итоги конкурса-пленэра «Фарбы роднай зямлі» были подведены на торжественном закрытии. Как же рада была  преподаватель школы искусств Светлана Константиновна Швайбович, когда узнала, что Диплом ІІ степени оказался в руках ее воспитанницы Марии Кубрак. Да и самой Марии за счастье было получить не только диплом, но еще и ценный подарок — набор юного художника. Как отметила сама Мария, участие в данном конкурсе было очень полезным для нее, ведь она интересно провела время, имела возможность пообщаться, поучиться и узнать что-то новое для себя. Давайте же пожелаем юной художнице творческих успехов и новых побед. Екатерина УЛАСОВЕЦ, учащаяся 6 класса ГУО «Средняя школа №3 г. Копыля» Фото автора  
Страница 229 из 1058