Урачыстая цырымонія ўручэння рэкамендацый (фактычна — накіраванняў на вучобу) ад райкама ГА “БРСМ” для паступлення ў Акадэмію МУС Рэспублікі Беларусь адбылася нядаўна ў раённым выканаўчым камітэце.
З найлепшымі пажаданнямі да будучых студэнтаў Арцёма Кішко, Арцёма Хмялёва, Уладзіслава Валуевіча, Віталія Фурыка, Уладзіслава Харужага і Віталія Новіка ў прысутнасці кіраўнікоў служб сацыяльнай сферы звярнуліся намеснік старшыні райвыканкама Ала Раеўская, першы сакратар РК ГА “БРСМ” Аляксей Загорцаў, намеснік начальніка Капыльскага РАУС, падпалкоўнік міліцыі Уладзімір Рудакоўскі.
Атрымаць шанс для паступлення ў гэту вышэйшую навучальную ўстанову краіны, а таксама Ваенную акадэмію Рэспублікі Беларусь цяпер маюць члены маладзёжнага саюза, якія з’яўляюцца членамі атрада аховы правапарадку, а таксама прымаюць удзел у ваенна-патрыятычным руху. Такім чынам Цэнтральны камітэт ГА “БРСМ” рэалізаваў ідэю заахвочвання актыўных маладых людзей.
Сяргей ЛАЗОЎСКІ
НА ЗДЫМКУ: падчас уручэння рэкамендацый.
Фота аўтара
Комментарии