Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

info

info

Ход работ нездавальняючы

28.10.2024
У ліпені ў раёне павінны быць уведзены ў строй яшчэ шэсць новых даільна-малочных блокаў. Яны стануць дапаўненнем да тых пяці, якія ўжо паспяхова працуюць. Такім чынам паступова ідзе выкананне даручэння Кіраўніка дзяржавы аб увядзенні ў строй малочнатаварных фермаў, дзе вядзецца рэканструкцыя, і абсталяванні іх сучаснымі даільнымі заламі. Аднак такія работы на Капыльшчыне ідуць маруднымі тэмпамі. Пра гэта ішла размова на нарадзе з удзелам кіраўнікоў сельскагаспадарчых і будаўнічых арганізацый. А была яна даволі жорсткай. І ў першую чаргу, паводле меркавання старшыні райвыканкама Анатоля Жданені, гэта адбываецца па прычыне таго, што пераважная большасць кіраўнікоў адносяцца да гэтай справы, як да нечага другараднага. “Я наведваю кожную ферму не радзей за тры разы на тыдзень, — распавёў Анатоль Іосіфавіч, — і толькі лічаных дырэктараў сустракаю на будаўнічай пляцоўцы. А гэта значыць, што справа ў большасці выпадкаў пушчана на самацёк”. Пад гэта маштабнае будаўніцтва Капыльскі раён з бюджэту атрымаў ужо ў бягучым годзе 25 мільярдаў рублёў, у тым ліку літаральна днямі — 6 млрд руб. Гэтыя сродкі павінны быць асвоены гаспадаркамі за 3-4 дні. Акрамя таго, адказныя спецыялісты райвыканкама, якія згодна з распараджэннем старшыні райвыканкама замацаваны за рэканструіруемымі аб’ектамі, павінны ўзмацніць кантроль за ходам работ. Падчас нарады таксама быў абмеркаваны ход выканання прагнозных паказчыкаў, вытворчасць малака, пачатак уборачнай кампаніі, разлікі за набытую бялковую сыравіну, супрацоўніцтва з прадпрыемствам па вытворчасці гранул з саломы і іншыя актуальныя пытанні. Маргарыта САКОВІЧ      

Сегодня — 10 июля, среда

28.10.2024
ДАТЫ. СОБЫТИЯ. ЛЮДИ. 1709 г. — победа русской армии под командованием ПЕТРА ПЕРВОГО над шведами в Полтавском сражении. 1902 г. — родился Сергей ЛЕМЕШЕВ, певец, один из крупнейших представителей русской вокальной школы. Народный артист СССР, лауреат Государственной премии СССР. 1917 г. — первым белорусским товариществом драмы и комедии в Минске в помещении городского театра поставлена драма Я. Купалы «Раскiданае гняздо». 1925 г. — Президиум ЦИК СССР учредил Телеграфное агентство Советского Союза (ТАСС). Профессиональную родословную ведет с 1904 года. После распада СССР называется ИТАР–ТАСС. 1942 г. — в деревне Комаровка Брестского района родился Петр КЛИМУК, первый белорусский космонавт, летчик–космонавт СССР, дважды Герой Советского Союза, генерал–полковник авиации. 1990 г. — на XXVIII съезде КПСС Михаил ГОРБАЧЕВ переизбран Генеральным секретарем. 2000 г. — на улице Мельникайте в Минске открыт скульптурный комплекс, который представляет собой реконструированный памятник — мемориал жертвам Холокоста. Официальное наименование объекта — «Минское гетто. Памятник жертвам гитлеровского геноцида в Республике Беларусь». Монумент установлен на месте, которое традиционно называют «Яма». Там 2 марта 1942 года было уничтожено около пяти тысяч евреев — узников гетто. ИМЕНИНЫ: Православные: Владимир, Георгий, Егор, Иван (Иоан), Самсон, Серапион, Юрий. Католические: Амелия, Антон, Филипп. НАРОДНЫЙ КАЛЕНДАРЬ: Самсон-сеногной. Самсон Сеночный. Самсон Странноприимец. Самсон в народе назван Странноприимцем за то, что в своем доме он привечал странников и нищих, давал им кров и пищу, оказывал посильную помощь. Если на день святого Самсона будет дождь, то все лето будет мокрое до бабьего лета. Мокро будет семь недель. Благоприятный день. Растущая Луна в знаке зодиака Лев. У гэты дзень «Слава працы» пісала: 1964 г. — «27 чэрвеня ў Цімкавіцкай сярэдняй школе імя К. Чорнага адбыўся трэці выпуск агульна-адукацыйнай політэх- нічнай працоўнай школы з працоўным навучаннем. З 46 чалавек, атрымаўшых дыпломы, тры выпускнікі атрымалі залатыя медалі. Гэта Людміла Калацкая, Рыгор Розін і Валянціна Грышкова. Тры чалавекі атрымалі сярэбраныя медалі. Адначасова з атэстатамі выпускнікам былі ўручаны пасведчанні аб прысваенні кваліфікацыі: дзяўчатам – швеі, юнакам — слесара-рамонтніка». 1975 г. — «5 ліпеня па ініцыятыве партыйнай арганізацыі і дырэкцыі саўгаса «Цімкавіцкі» ў гаспадарцы праведзены суботнік па нарыхтоўцы кармоў для грамадскай жывёлы. Актыўны ўдзел у рабоце прынялі спецыялісты і інтэлігенцыя саўгаса. Стараннасцю на суботніку вызначыліся камуністы С. І. Дзятловіч, М. В. Хартановіч, А. А. Дзятловіч, М. С. Рудніцкі і многія іншыя. У другой паляводчай брыгадзе за дзень было закладзена 45 тон сенажу». Подборку подготовила Маргарита САКОВИЧ  

Адпачывайце культурна!

28.10.2024
КУП «Капыльская ЖКГ» правяло добраўпарадкавальныя работы па падрыхтоўцы гарадскога пляжа да купальнага сезона Як паведамілі работнікі камунальнай службы, у першую чаргу ў належны санітарны стан прыводзілася тэрыторыя, вялася ачыстка акваторыі пляжнай зоны. Для гэтага ачышчаны бераг ад смецця і водарасцяў, пафарбаваны абсталяванне, лавачкі, грыбкі, усталяваны ўрны, праведзена абкошванне прылеглай тэрыторыі. Да таго ж, для аматараў сонечных і водных ваннаў зроблена месца агульнага карыстання. Увогуле, на абустройства тэрыторыі пляжа выкарыстана 5,5 млн рублёў. Райсавет таварыства выратавання на водах таксама паклапаціўся пра капылян і гасцей горада. Ачышчана дно месца купання, устаноўлены буйкі, размешчана наглядная агітацыя аб правілах паводзін на вадзе. Каб вольны час ля вады быў больш-менш камфортным, трэба памятаць, што пасля Вас на пляж таксама прыйдуць адпачыць людзі. Таму адпачывайце культурна, не пакідайце пасля сябе пустых бутэлек, іншага смецця і тым больш — не кідайце іх у ваду! Сяргей ЛАЗОЎСКІ НА ЗДЫМКУ: на гарадскім пляжы. Фота аўтара  

НЦПИ информирует (CMigrator copy 26)

28.10.2024
С 26 июня 2013 г. вступило в силу постановление Совета Министров Республики Беларусь № 504 от 20 июня 2013 г. «О некоторых вопросах охраны окружающей среды и природопользования». Данным постановлением утверждено Положение о порядке деятельности общественных экологов, в котором определены порядок формирования сети общественных экологов, организация их работы, а также меры поощрения. Кроме того, названным постановлением утверждено Положение о порядке осуществления аналитического (лабораторного) контроля в области охраны окружающей среды. С 1 июля 2013 г. вступило в силу постановление Министерства труда и социальной защиты Республики Беларусь № 56 от 17 июня 2013 г. «Об оплате труда государственных служащих государственных органов». Данным документом установлены должностные коэффициенты для определения размеров должностных окладов государственных служащих государственных органов, а также утверждены инструкции о порядке оплаты труда государственных служащих государственных и таможенных органов. На Национальном правовом Интернет-портале Республики Беларусь 3 июля 2013 г. официально опубликован Меморандум Правительства Республики Беларусь от 4 июня 2013 г. «Меморандум о взаимопонимании по вопросу учреждения Совместной комиссии по двустороннему сотрудничеству между Правительством Республики Беларусь и Правительством Лаосской Народно-Демократической Республики». Названный международный документ подписан сторонами 4 июня 2013 г. в Минске в целях содействия и развития двусторонних отношений и сотрудничества. Подробнее с указанными документами вы можете ознакомиться на Национальном правовом Интернет-портале Республики Беларусь www.pravo.by. Вячеслав БЕКЕТА, директор регионального центра правовой информации Минской области  

Экран жніва па стане на 9 ліпеня 2013 года

28.10.2024
Гаспадаркі Капыльшчыны паступова ўваходзяць ва ўборачную кампанію. Ужо ўбраны першыя гектары азімага рапсу ў ААТ “Ціміразеўскі” і КСУП “С “Лясное”, адпаведна, 50 і 35 га. Намалочана 156 тон пры сярэдняй ураджайнасці 18,4 ц/га. Уборку рапсу гаспадаркі будуць весці 96 збожжаўборачнымі камбайнамі з рапсавымі сталамі. ААТ “Мажа-Агра”, ААТ “П-з “Дусаеўшчына” і РСУП “С “Прамень” убіраюць азімую свірэпіцу – намалочана 77 тон гэтай культуры. Маргарыта САКОВІЧ  
Страница 226 из 1058