Гаспадаркі Капыльшчыны паступова ўваходзяць ва ўборачную кампанію. Ужо ўбраны першыя гектары азімага рапсу ў ААТ “Ціміразеўскі” і КСУП “С “Лясное”, адпаведна, 50 і 35 га. Намалочана 156 тон пры сярэдняй ураджайнасці 18,4 ц/га.
Уборку рапсу гаспадаркі будуць весці 96 збожжаўборачнымі камбайнамі з рапсавымі сталамі.
ААТ “Мажа-Агра”, ААТ “П-з “Дусаеўшчына” і РСУП “С “Прамень” убіраюць азімую свірэпіцу – намалочана 77 тон гэтай культуры.
Маргарыта САКОВІЧ
Комментарии