Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

admin_222

admin_222

Выдающийся футболист из Слобода-Кучинки

17.10.2024
Наш земляк Анатолий Кашуба служит в органах МВД и МЧС с июля 1991 года. В настоящее время он главный специалист учреждения «Научно-исследовательский центр Витебского областного управления МЧС Республики Беларусь», подполковник внутренней службы. Но службе в силовых структурах предшествовала карьера профессионального футболиста. Родился Анатолий Андреевич Кашуба в д.Слобода-Кучинка Копыльского района. С раннего детства он мечтал стать футболистом. Во время учебы в школе участвовал во всех районных соревнованиях, играл за команду совхоза «Криница». Добрыми словами всегда вспоминает своих педагогов И. Трацевского, Н. Зубович и Н. Иванова, которые привили качества рационализма, рассудительности и дисциплины. После окончания средней школы в 1977 г. поступил в Новополоцкий политехнический институт. Во время учебы Анатолий выступал за футбольную команду института в первенстве города и был замечен опытными тренерами. До призыва в армию (1982 г.) молодой футболист успел провести за новополоцкую «Двину» несколько игр и забить три гола в первенстве БССР. Далее футбольная карьера продолжилась в клубе «Технолог» (Витебск), где Анатолий забил 7 голов. Урожайными на голы стали 1986 (11 голов) и 1987 годы (34 гола), проведенные в родной «Двине». Лучшие качества нападающего Кашубы были отмечены Геннадием Стариковичем - футбольным специалистом команды мастеров «Витязь» (Витебск) из 2-й футбольной лиги чемпионата СССР. Там наш футболист успел забить голы командам «Спартак» (Тамбов), «Звейникс» (Лиепая) и «Балтика» (Калининград). Удалось поиграть талантливому спортсмену и под руководством известных в прошлом футболистов Владимира Ровкова (ЦСКА), Петра Василевского (чемпиона СССР 1982 г. в составе минского «Динамо»). Партнерами по команде были будущие игроки сборной Республики Беларусь Виктор Безмен, Юрий Коноплев, Сергей Вехтев, Олег Воропаев, Василий Дятлов, Сергей Куланин, а также игроки команд высшей лиги Вячеслав Акшаев, Виктор Наумов, Сергей Ясинский, Сергей Чернышов, Михаил Кириченко и др. 1989 – 1991 гг. – выступление за команду «СКБ-Локомотив» (Витебск) в первенстве БССР (бронзовый призер 1989 г.). После распада СССР Анатолий Кашуба играет в высшей лиге чемпионата Республики Беларусь. Перед его ударами капитулируют вратари команд «Динамо» (Минск), «Днепр» (Могилев), «Гомель», «Торпедо-БелАЗ» (Жодино) и др. В 1997 г. в составе команды «Динамо-Энерго» (Витебск) наш земляк забил 24 гола, став лучшим бомбардиром 2-й лиги. Команда заняла 1-е место и пробилась в 1-ю лигу чемпионата Республики Беларусь. Успешным было начало 1998 года. Забив 5 голов, Анатолий лидировал в споре бомбардиров 1-й лиги. Но в одной из игр получил серьезную травму (разрыв ахиллова сухожилия), не доиграл весь чемпионат и впоследствии закончил выступления в чемпионатах Республики Беларусь. Кажется, можно поставить крест на спортивной жизни? Но только не ему! Выдающийся футболист переходит на тренерскую работу. Созданная и руководимая играющим тренером Кашуба команда «Динамо-01» Витебского областного управления МЧС Республики Беларусь (1991 – 2010) является 4-х кратным чемпионом МЧС Республики Беларусь по мини-футболу, 12-ти кратным чемпионом и 5-ти кратным обладателем Кубка г. Витебска и Витебской области по футболу, победителем международных и республиканских турниров. Многие из подготовленных им футболистов принимали участие в чемпионатах мира и Европы по мини-футболу, проходивших в Аргентине, Марокко, Мексике и Испании, получив звания мастеров спорта международного класса: Павел Семенченко, Сергей Серебренников, Вячеслав Гнутенко, Александр Менших и др. В составе ветеранов сборной команды Республики Беларусь Анатолий Кашуба – победитель, лучший бомбардир и лучший игрок международных турниров, проходивших в Италии, Германии, Латвии, Литве и Украине. Во всех делах нашего земляка поддерживают любимая жена Жанна и дочь Диана. С большой радостью ветеран спорта посещает родную деревню и родителей. С огромным удовольствием берется за любую работу: отремонтировать крышу, поставить новый забор, обкосить усадьбу. Внимательно следит Анатолий за выступлением футбольной команды г. Копыля в первенстве Минской области. – Уверенности в своих силах, настойчивости в достижении намеченной цели, беззаветно любить футбол! – пожелал в заключение нашей встречи выдающийся футболист молодой копыльской команде.

Борис ДЕНИСЮК,

депутат Копыльского районного Совета по Слободакучинскому избирательному округу №4

З любоўю да справы

17.10.2024
Тамара Смоліч і Зоя Дварэцкая ўсё сваё жыццё прысвяцілі медыцыне. Працуюць жанчыны ў аддзяленні медыцынскай рэабілітацыі. Тамара Паўлаўна вось ужо як 43 гады – медыцынскай сястрой па фізіятэрапіі, а Зоя Васільеўна — 30 гадоў інструктарам ЛФК. Яны, як маці, клапоцяцца пра дзетак, якіх лечаць: могуць расказаць казку, прыгалубіць, для кожнага з іх знахо-дзяць ласкавае слова. З удзячнасцю да іх адносяцца бацькі хворых хлопчыкаў і дзяўчынак. Людзі ў белых халатах, чалавечныя, добрасумленныя, інтэлігентныя, якія днём і ноччу прыходзяць на дапамогу. Яны аддаюць сваю энергію, свой прафесіяналізм людзям, бяруцца за справу сур’ёзна, з ахвотай, адказнасцю, бо хочуць бачыць людзей здаровымі і шчаслівымі. Той, хто робіць дабро іншым, сам ад гэтага дабра адчувае асалоду. Я, як пацыентка, на працягу многіх гадоў ведаю гэтых цудоўных жанчын, якія заўсёды з цярплівасцю адносяцца да хворага. Вялікі дзякуй Вам, жанчыны ў белых халатах, за мяккасць і сумленне, за любоў да справы і ўменне ратаваць. Здароўя Вам, дабрабыту, любіце жыццё – яно цудоўнае, няхай праца складае ваша зямное шчасце і робіць вас шчаслівымі. З павагай – Валянціна КІСЯЛЁВА, пазаштатны карэспандэнт газеты “Слава працы”, г. Капыль

Таямніца мінуўшчыны прыадкрыта

17.10.2024
Кожны чалавек мае сваю гісторыю. Дзе і калі нарадзіўся, які быў жыццёвы шлях. Так і кожная рэч хавае ў сабе таямніцу мінулага, якую мы можам прыадкрыць. Калі вы знойдзеце на сваім агародзе якую-небудзь прыладу, можа стацца так, што яна ўяўляе сабой гістарычную каштоўнасць. Каб у гэтым пераканацца, звярніцеся да музейшчыкаў. У Капыльскім раённым краязнаўчым музеі кожны год фонд павялічваецца прыкладна на 650 экспанатаў, сабраных супрацоўнікамі музея і знойдзеных людзьмі. Частка гістарычных адзінак папоўніць экспазіцыі “Археалагічная гісторыя Капыльшчыны” і “Мястэчка Капыль канца XIX – пачатку XX ст.”. Як паведаміў навуковы супрацоўнік Андрэй Лятчэня, гэты год надзвычай ураджайны. Сярод знаходак -  калекцыя нумізматыкі (старадаўнія манеты). Тут ёсць білонны (сплаў розных металаў) двайны дынарый 1570 года часоў Вялікага княства Літоўскага, медныя манеты барацінкі з надпісам Рэчы Паспалітай 1659 года, што скажа нам шмат аб тым часе. Сама барацінка – гэта штучная назва медных солідаў Рэчы Паспалітай 1659-61 – 1663-66 гадоў. Паходзіць ад імя Ціта Лівія Бараціні (Бураціні), ініцыятара іх выпуску і трымальніка манетных двароў Рэчы Паспа-літай у другой палове XVII стагоддзя. Такія грошы былі ў абыходзе на тэрыторыі цяперашняй Беларусі. Быў знойдзены і дынарый двайны са срэбра. Таксама знайшлі срэбраную манету другой паловы XVI стагоддзя. Не гаворачы аб тагачасных “нашых” манетах, жыхары Капыль-шчыны часта знаходзяць замежныя, часцей за ўсё шылінгі сярэдзіны XVII стагоддзя білоннага сплаву тэхнікай чаканкі горада Рыгі. Гэта гаворыць аб тым, што на нашай тэрыторыі быў развіты гандаль. Акрамя  грашовых адзінак на Капыльшчыне былі знойдзены не менш цікавыя рэчы. Добра захаваліся два напёрсткі XII і адзін - XVII стагоддзя (здымак 1), а таксама камплект гір з пломбамі для ручных вагаў канца XIX – пачатку XX стагоддзя, які знайшлі на месцы былой вінакурні. Дэталь кодавага замка, прыблізна аднесена да XVII стагоддзя. Навясныя замочкі для хатняга карыстання XVII і XVIII стагоддзяў (здымак 2). З таго часу захаваліся і свінцовыя кулі. А адзін жыхар Капыльскага раёна знайшоў адпускны жэтон салдата царскай арміі №144 адзінаццатага стралковага палка сёмай роты, выраблены з метала, аднесены да канца XIX – пачатку XX стагоддзя. Цікавая рэч пад назвай шпора (здымак 3) ёсць у фондах музея. Гэта элемент рыштунку коннікаў прыкладна XVII стагоддзя: металічная дужка з шыпам або зубчастым калёсікам. Яна мацавалася да абутку скуранымі калястопнымі рамянямі. Звычайна выраблялі шпору з жалеза, бронзы, зрэдку срэбра, золата. У раённым краязнаўчым музеі ёсць экспанаты, якія выклікаюць цікавасць у наведвальнікаў, усіх, хто нераўнадушны да гісторыі роднага краю. Гэта сапраўдны скарб, які адлюстроўвае пэўную эпоху і тое, як жылі нашы продкі, каб на зямлі гэтай пакаленне ішло за пакаленнем, каб не перарвалася нітачка жыцця.

Павел Шэін,

студэнт IV курса аддзялення журналістыкі ІПП

Фота аўтара

Уклад у агульны каравай

17.10.2024
Не застаецца ўбаку падчас гарачай сельскагаспадарчай кампаніі моладзь Капыльшчыны. Вельмі складана падлічыць, колькі сапраўды юнакоў і дзяўчат дапамагаюць убраць ураджай і дапрацаваць яго. Можна дакладна сцвярджаць толькі тое, што ў мала-дзёжным спаборніцтве на ўборцы збожжавых і зернебабовых прымаюць удзел 29 экіпажаў і 16 вадзіцеляў на адвозцы. У некаторых гаспадарках на моладзь раўняюцца і сталыя, вопытныя хлебаробы. Найбольш камбайнавых экіпажаў ва ўзросце да 31 года працуе ў ААТ “Скабін” і “Ціміразеўскі” (у кожным – па чатыры), а вадзіцеляў на адвозцы збожжа - у ААТ “Старыца-Агра” і “Піянер-Агра” (па тры). Нягле-дзячы на цяжкую працу, маладыя камбайнеры выдатна спраўляюцца са сваімі абавязкамі. Па стане на 11 жніўня 6 экіпажаў перасягнулі тысячны рубеж. Гэта - Алег Пяцігорац і Аляксей Астахаў (ААТ «Ціміразеўскі»), Сяргей Севасцьяновіч і Павел Тароцька (ААТ «Прагрэс-2010»), Алег Леановіч і Аляксандр Жогла (ААТ «Піянер-Агра»), Аляксандр Грынкевіч і Аляксандр Паўлюшчык (ААТ «Скабін»), Уладзімір і Аляксандр Мяцельскія (ЗАТ «Жыліхава») і Дзмітрый і Ігар Цвілевічы (СГФ «Руднае»). Тысячнікамі на адвозцы збожжа з’яўляюцца Уладзімір Калпак (ААТ «Скабін»), Іван Кнышэвіч, Аляксандр Кнышэвіч і Андрэй Кароль (ААТ «Старыца-Агра»).

Сяргей ЛАЗОЎСКІ

 

З сучаснай тэхнікай на «ты»

17.10.2024
“Палессе GS12” – магутная машына, кантроль, кіраванне і аператыўныя рэгуляванні рабочых органаў і агрэгатаў якой выконвае бартавы камп’ютар, павышаючы якасць і тэмпы ўборкі. Але старшы камбайнер ААТ “Душава” Сяргей Башкіраў упэўнена кіруе ім. Хлопец з’яўляецца актыўным інтэрнэт-карыстальнікам і з электроннымі прыборамі лёгка разабраўся. Да таго ж дапамог і набыты раней хлебаробскі вопыт, што Сяргей атрымоўваў на старых марках камбайнаў. Ужо другі год у пары з Башкіравым працуе Дзмітрый Молакаў, які сёлета скончыў Капыльскі СПЛ па спецыяльнасці “трактарыст-вадзіцель”. Стараецца не адстаць ад сваіх таварышаў і другі душаўскі маладзёжны экіпаж у складзе Уладзіміра Шапіры і Сяргея Шатроўскага. Сёлета на збожжавых палетках хлопцы працуюць на «Лідзе-1300».

Сяргей ЛАЗОЎСКІ

 
Страница 20 из 228