Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

admin_222

admin_222

Цяпла яе душы на ўсіх хапае

19.12.2024
Гэтую шчырую, прыветлівую жанчыну ведаюць многія капыляне. Хоць нарадзілася і вырасла яна ў Скабіне, але амаль усё свядомае жыццё Святланы Іванаўны Апанасевіч прайшло ў райцэнтры. Тут выраслі, сталі на ногі і стварылі ўласныя сем’і яе дачка Наташа і сын Аляксандр, тут на працягу дваццаці гадоў поплеч з любімым мужам Леанідам Васільевічам яна спяшалася на працу ў друкарню. Ужо практычна дзесяць гадоў як яна на заслужаным адпачынку, усю сваю ўвагу аддае блізкім. Асаблівая любоў і клопат — унукам. Найбольшае замілаванне выклікае самая маленькая — Ганначка. Напэўна, гэта малеча прымусіла бабулю забыцца на ўсе перажыванні і паверыць у тое, што, нягледзячы на ўсе нягоды, жыццё прадаўжаецца. Днямі Святлана Іванаўна адзначыла свой юбілей. Самыя шчырыя словы віншавання і найлепшыя пажаданні ёй выказалі не толькі родныя і блізкія, але і многія з тых, хто яе добра ведае. Гэта былыя калегі — работнікі друкарні і рэдакцыі, якія памятаюць яе працавітасць і вясёлы завадны характар; суседзі па доме і пад’ездзе, якія цэняць Святлану Іванаўну за яе добрае шчырае сэрца, гатовае адгукнуцца на любую радасць і бяду; аднавяскоўцы яе старэнькай матулі, якія ледзь не штодня бачаць тут любячую і клапат-лівую дачку. Вельмі добра памятаем, як дзесяць гадоў таму мы адзначалі Ваш залаты юбілей, шаноўная Святлана Іванаўна. У засені маладых бярозак гучалі вясёлыя песні, да якіх Вы заўсёды былі вельмі здольная. Хочацца верыць, што мы яшчэ не раз пачуем Ваш цудоўны голас, убачым лагодную ўсмешку і адчуем Вашу гасціннасць. Дабра і міру Вам, дарагая Святлана Іванаўна! Няхай толькі добрыя навіны прыходзяць у Ваш дом!

Калектыў рэдакцыі газеты “Слава працы”

Капыльшчына - у энцыклапедыi

19.12.2024
Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору і выдавецтва “Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі” працягваюць выпуск шматтомнага энцыклапедычнага выдання “Гарады і вёскі Беларусі”, у якім на падставе найноўшых архіўных і іншых крыніц адлюстраваны гісторыя і сучасны эканамічны і культурны стан усіх адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак Беларусі — 6 абласцей, 118 раёнаў, а таксама ўсіх населеных пунктаў кожнага раёна, у тым ліку тых, якія зараз перасталі існаваць. Выпуск выдання ажыццёўлены па заказе і пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Другая кніга 8-га тома выдання 2011 года пры-свечана населеным пунктам 4 раёнаў Мінскай вобласці. Адзін з іх – Капыльскі. У раздзеле паказана поўнае апісанне райцэнтра, вёсак, якія тут знаходзяцца, а таксама і дакладная характарыстыка месцазнаходжання населеных пунктаў, іх адлегласць да Капыля, да сталіцы нашай краіны і да бліжэйшай чыгункі ці шашы. Таксама даецца транспартная сувязь паміж бліжэйшымі раённымі цэнтрамі. Дакладна вядома і колькасць насельніцтва кожнай вёскі. Гістарычныя звесткі вельмі добра тлумачаць аб зараджэнні населенага пункта, яго назве, шмат дакладных дат, калі да якой губерні ці акругі належаў некалі цяперашні населены пункт. Таксама, узгадваюцца знакамітыя дзеячы краіны, вобласці і раёна, героі Вялікай Айчыннай вайны, з якога мястэчка пачаўся іх жыццёвы шлях. Амаль на кожнай старонцы размешчаны каляровыя фота помнікаў архітэктуры, вуліц, будынкаў. Шмат здымкаў ў раздзеле пра Капыльскі раён належаць супрацоўнікам газеты “Слава працы” Сяргею Лазоўскаму і Марыі Шэінай. Выданне выходзіць з 2004 года, падрабязна расказвае чытачам аб становішчы населеных пунктаў – раней і зараз. Гэта своеасаблівы штуршок да больш глыбокага падыхода ў гісторыю, каб людзі ведалі не толькі мінулае сваіх гарадоў, але і памяталі, што ўсё расце з меншага.

Павел ШЭІН,

студэнт IV курса аддзялення журналістыкі ІПП

Фота аўтара

 

Три Спаса — три праздника в честь Спасителя

19.12.2024
В августе существует три праздника в честь Спасителя, три Спаса: первый Спас - 14 августа по народному выражению – «на воде»; второй - 19 августа, «на горе»; третий - 29 августа, «на полотне». Праздник Первого Спаса Установлен по случаю двойной победы: русский князь Андрей Боголюбский одержал победу над болгарами, а греческий император Мануил - над арабами в 1164 году. Первый Спас еще называют Медовым Спасом. Этот день - праздник пчеловодов, когда пчеловоды-пасечники заламывают в ульях первые медовые соты, «На первый Спас и нищий медку покушает», говорят в народе. Крестьяне полагали, что с этого дня пчелы перестают вырабатывать мед. Праздник Второго Спаса Второй Спас в день Преображения Господня - Спас «на горе». Принадлежит к числу двунадесятых великих праздников. В праздник совершается литургия, читаются паримии, а также поется канон, в котором подчеркивается величие Преображения. Цвет богослужебных одежд в этот праздник — белый. Праздник приходится на Успенский пост. В русской народной традиции Преображение называется Вторым Спасом или Яблочным Спасом. Народное название праздник приобрел по причине того, что, согласно Типикону, в этот день освящается виноград нового урожая и другие плоды, а там, где его нет, — яблоки, после чего их разрешается употреблять в пищу. Освящение проводится в конце праздничной литургии и является выражением дара Богу от благословленной Им природы. Праздник Третьего Спаса Третий Спас, то есть праздник Спасителя, - 29 августа - Спас «на полотне», назначенный в память перенесения нерукотворного образа Господня в Константинополь.

Подготовила Маргарита САКОВИЧ

 

«Лепшае сельскае падвор’е-2011» (CMigrator copy 1)

19.12.2024
Працягваецца конкурс на лепшае вясковае мала-дзёжнае падвор’е. Сёння мы пазнаёмім чытачоў з удзельнікамі наступнай намінацыі конкурсу – “Мой дом – мая крэпасць”, у якой прымаюць удзел сямейныя пары. На ўскрайку невялічкай вёскі Садавічы ў прыгожым двухпавярховым доме (здымак 1) пражывае сям’я Баўкуновічаў . Жонка, Ніна, - сацыяльны работнік, яе муж, Мікалай, – працуе будаўніком. Тры сыны – Сяргей, Андрэй, Максім – самы каштоўны набытак бацькоў за гады сумеснага жыцця. Ніна Мікалаеўна – натура шматгранная. Яна любіць вязаць, шмат часу аддае хатнім нарыхтоўкам, захапляецца кветкаводствам: у невялічкім палісаднічку перад домам растуць больш за 16 відаў лілей, ружы, клемацісы, каны. З яе легкай рукі з’явіліся штучныя грыбы і смешныя жучкі ля брамкі. Мікалай Мікалаевіч і дома не забываецца пра сваю прафесію, бо ўласнымі рукамі 7 гадоў таму назад пабудаваў дом, гараж, сёлета на падвор’і з’явілася і альтанка. Андрэй і Таццяна Клімчэні з в. Бучаціна таксама шмат часу аддаюць добраўпарадкаванню ўласнай сядзібы (здымак 2). Адразу, як толькі трапляеш у іх двор, уражвае незвычайная чысціня, парадак і нейкае цікавае пачуцце клопату пра чалавека. Тут табе і ўтульныя стульчыкі, якія “запрашаюць” пасядзець у цяньку, і невялічкі калодзеж-калонка са сцюдзёнай вадзіцай, якой так і хочацца паспрабаваць у спякоту… Перад хатаю – клумба, дзе бесперапынна з вясны да глыбокай восені квітнеюць цюльпаны, геацынты, крокусы, ружы, лілеі, гладыёлусы. Таццяна Мікалаеўна працуе настаўніцай рускай мовы і літаратуры ў Бучацінскай сярэдняй школе, захапляецца сучаснай рускай літаратурай. Андрэй Міхайлавіч – камандзір аддзялення пажарнага аварыйна-выратавальнага паста №14 в. Бучаціна, а яшчэ добры гаспадар, клапатлівы бацька. Менавіта яго намаганнямі пры актыўнай падтрымцы жонкі зроблены рамонт дома, пабудаваны гараж, хлявы, мадэрнізавана лазня, трымаецца вялікая гаспадарка. Таццяна і Андрэй выхоўваюць дачушку Алесю, сямікласніцу Бучацінскай сярэдняй школы. Дзяўчынка любіць спорт, вучыцца іграць на баяне.

Валянціна БАЛАЖЫНСКАЯ,

начальнік аддзела па справах моладзі райвыканкама

 

Путь длиною в жизнь

19.12.2024
18 августа исполняется 85 лет ветерану Великой Отечественной войны, ветерану труда Анатолию Степановичу Корбуту. Долгий путь прошел этот человек – от рядового солдата до руководителя организации в мирное время. Хорошо помнит, как призван был на службу в не полные 18 лет, помнит ранение, после которого бои для него закончились. Помнит рождение детей, тогда это была самая большая радость в жизни, как говорит Анатолий Степанович. Сейчас сыну 51 год, и он уже на пенсии, дочери – 57, работает в детском саду воспитателем. Они сами уже имеют взрослых детей. А Анатолий Степанович родился в 1926 году в деревне Ужа Копыльского района в обычной крестьянской семье. Мама Антонина Юрьевна и отец Степан Сергеевич работали в колхозе. В Ужанской начальной школе проучился четыре года, после чего пошел в Грозовскую среднюю. Во время войны, как и родители, занимался сельским хозяйством. 17 июля 1944 года был мобилизован на фронт. С этого времени был солдатом пятнадцатой стрелковой дивизии, освобождал Польшу, а затем воевал в Германии. В мае 1945 года переведен на Дальний Восток, где шла война с Японией. Там солдат 620-го батальона аэродромного обслуживания получил боевое ранение, после чего был демобилизован. Вернулся на родину и жил с родителями. Учился в Пинском электротехникуме связи, потом занимался на курсах районных инспекторов ЦСУ при Уполномоченном Госплана СССР по БССР. Некоторое время работал по данной специальности в Телеханском районе, в Гресском и Стародорожском районах - участковым инспектором ЦСУ. В 1950 году переехал в Копыль. В этом же году его назначили райинспектором Госстатистики Копыльского района, в 71-ом - начальником Копыльской машинно-счетной станции. С 1973 года десять лет возглавлял Копыльскую районную информационно-вычислительную станцию. Анатолий Степанович 36 лет своей жизни посвятил статистике. Потом была работа старшим инспектором по кадрам МПМК-89. Ветеран имеет много наград, среди которых - орден Отечественной войны I степени, орден Трудового Красного Знамени, медали “За отвагу”, “За боевые заслуги”, “За победу над Германией в Великой Отечественной войне 1941-1945 гг.”, “За победу над Японией”, “За трудовую доблесть” и много других. Сам Анатолий Степанович благодарен руководству нашей страны за то, что ветеранам уделяется много внимания. А 9 мая и День Независимости по-настоящему особые праздники нашей страны, где помнят и хранят историю тех кровавых лет. Анатолий Степанович пожелал молодым, чтобы всегда была цель в жизни и стремление совершать хорошие и добрые поступки, чтобы проявлялись патриотические чувства с ранних лет.

Павел ШЕИН, студент IV курса отделения журналистики ИПП

Страница 16 из 228