Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

92

Капыльшчына - у энцыклапедыi

18.08.2011
Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору і выдавецтва “Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі” працягваюць выпуск шматтомнага энцыклапедычнага выдання “Гарады і вёскі Беларусі”, у якім на падставе найноўшых архіўных і іншых крыніц адлюстраваны гісторыя і сучасны эканамічны і культурны стан усіх адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак Беларусі — 6 абласцей, 118 раёнаў, а таксама ўсіх населеных пунктаў кожнага раёна, у тым ліку тых, якія зараз перасталі існаваць. Выпуск выдання ажыццёўлены па заказе і пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Другая кніга 8-га тома выдання 2011 года пры-свечана населеным пунктам 4 раёнаў Мінскай вобласці. Адзін з іх – Капыльскі. У раздзеле паказана поўнае апісанне райцэнтра, вёсак, якія тут знаходзяцца, а таксама і дакладная характарыстыка месцазнаходжання населеных пунктаў, іх адлегласць да Капыля, да сталіцы нашай краіны і да бліжэйшай чыгункі ці шашы. Таксама даецца транспартная сувязь паміж бліжэйшымі раённымі цэнтрамі. Дакладна вядома і колькасць насельніцтва кожнай вёскі. Гістарычныя звесткі вельмі добра тлумачаць аб зараджэнні населенага пункта, яго назве, шмат дакладных дат, калі да якой губерні ці акругі належаў некалі цяперашні населены пункт. Таксама, узгадваюцца знакамітыя дзеячы краіны, вобласці і раёна, героі Вялікай Айчыннай вайны, з якога мястэчка пачаўся іх жыццёвы шлях. Амаль на кожнай старонцы размешчаны каляровыя фота помнікаў архітэктуры, вуліц, будынкаў. Шмат здымкаў ў раздзеле пра Капыльскі раён належаць супрацоўнікам газеты “Слава працы” Сяргею Лазоўскаму і Марыі Шэінай. Выданне выходзіць з 2004 года, падрабязна расказвае чытачам аб становішчы населеных пунктаў – раней і зараз. Гэта своеасаблівы штуршок да больш глыбокага падыхода ў гісторыю, каб людзі ведалі не толькі мінулае сваіх гарадоў, але і памяталі, што ўсё расце з меншага.

Павел ШЭІН,

студэнт IV курса аддзялення журналістыкі ІПП

Фота аўтара

 

admin_222 Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей