Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

admin_222

admin_222

Пра будоўлю і футбол гучалі пытанні на прамой лініі з начальнікам аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама Віктарам Васільевічам ВАСІЛЕЎСКІМ, якая адбылася ў сераду, 10 жніўня

17.10.2024
Работнік ААТ “Старыца-Агра” Уладзімір СТОШ пацікавіўся, калі будзе завершаны рамонт спартыўнай залы Старыцкай сярэдняй школы. Уладзімір Аляксандравіч расказаў, што яшчэ да рамонту сюды прыходзілі шматлікія жыхары аграгарадка, каб з карысцю правесці свой вольны час, асабліва ўзімку. Выдатна, што кіраўніцтва ААТ “Старыца-Агра” раз у тыдзень дае транспарт, каб жыхары змаглі займацца спортам на фізкультурна-аздараўленчым комплексе г. Капыля. Але часта не ўсе жадаючыя памяшчаюцца ў аўтобус. Паколькі спартзала знаходзіцца на балансе аддзела адукацыі райвыканкама, сітуацыю па гэтым пытанні высвятлялі ў начальніка аддзела Аляксея Абросімава. Ён паведаміў, што на рамонт аб’екта з пачатку работ, якія ідуць з 2008 года, ужо патрачана 1 млрд 68 млн 700 тысяч рублёў. Для завяршэння будоўлі неабходна прыкладна такая ж сума, таму што значна павысіліся цэны на будматэрыялы. Для вырашэння праблемы аддзел адукацыі звяртаўся і ў райвыканкам, і ва ўпраўленне адукацыі Мінаблвыканкама, дзе пытанне знаходзіцца на кантролі і робіцца ўсё магчымае, каб рамонт спартыўнай залы завяршыць у гэтым годзе. Супрацоўнік Капыльскай дапаможнай школы-інтэрната Мікалай МАЙСЮК спытаў, чаму вароты футбольнага клуба “Капыль” не абараняе галкіпер Віталь Нагорны. Віктар Васільевіч патлумачыў, што рашэнне аб скла-дзе каманды на гульню прымаюць трэнер Вадзім Лазюк і начальнік Аляксандр Семяновіч, якія ўлічваюць як фізічную, так і псіхалагічную падрыхтаванасць ігракоў. На дадзены момант асноўным варатаром ФК “Капыль” з’яўляецца Аляксандр Ліхачэўскі, а Віталь Нагорны – другім. Дарэчы, малады ігрок адстойваў гонар капыльскіх футбалістаў у некалькіх матчах. І Віктар Васілеўскі выказаў спадзяванні, што ў бліжэйшых гульнях запасному галкіперу таксама будзе дадзена права абараняць вароты нашай каманды.

На прамой лініі дзяжурыў Сяргей ЛАЗОЎСКІ

 

“Матчыны кросны” сабралі сяброў

17.10.2024
Уладальнікамі трох Гран-пры ў розных намінацыях сталі капыльскія ткачы на V рэгіянальным свяце-конкурсе па ткацтве “Матчыны кросны”, які праходзіў у суботу, 13 жніўня, у г. Старыя Дарогі. Сваё майстэрства дэманстравалі як ужо добра вядомыя, так і зусім юныя ўмельцы. Свята стала не столькі конкурсам, колькі сустрэчай добрых сяброў, якіх аб’яднала любоў да сваёй спадчыны. НА ЗДЫМКУ: народныя майстры Беларусі Валянціна Гладкая, Валянціна Кіеня (Капыльскі раён) і Марыя Волкава (Старадарожскі раён).

Фота Сяргея ЛАЗОЎСКАГА

 

Очередное повышение пенсий

17.10.2024
В Беларуси с 1 августа произошло очередное повышение всех видов пенсий. Соответствующий Указ №327 от 26 июля 2011 года «О повышении трудовых и социальных пенсий» подписал глава государства Александр Лукашенко. О том, как будет производиться перерасчет трудовых и выплата социальных пенсий, рассказывает начальник отдела пенсионного обеспечения управления по труду, занятости и социальной защите райисполкома Анастасия БОГАЧИК: — Для расчета пенсий в июле применялась средняя заработная плата работников в республике — 1 463 745 рублей, а для корректировки фактического заработка при расчете трудовых пенсий в августе используется средняя заработная плата работников за 2 квартал — 1 664 498 рублей. Бюджет прожиточного минимума в среднем на душу населения в ценах июня 2011 г. в расчете на месяц составляет 442 360 рублей (был 343 260 руб.). В соответствии с законодательством минимальный размер пенсии по возрасту устанавливается в размере 25% бюджета прожиточного минимума в среднем на душу населения. Следовательно, минимальный размер пенсии по возрасту в августе стал 110 590 руб. (был 85 820). Исходя из нового размера минимальной пенсии по возрасту, пересмотрены размеры выплачиваемых к пенсиям отдельным категориям пенсионеров надбавок и повышений. Надбавки к пенсии — это надбавка на уход за инвалидом I группы — 100% минимального размера пенсии по возрасту, за лицом, достигшим 80-летнего возраста, соответственно, 50% минимального размера пенсии по возрасту. Повышение пенсий также производится инвалидам Великой Отечественной войны I и II группы — 400% минимального размера пенсии по возрасту, инвалидам Великой Отечественной войны ІІІ группы — 250%, бывшим узникам фашистских концлагерей — 100%, семьям умерших инвалидов войны — 100% и т. д. В августе минимальный размер трудовой пенсии, а это при стаже работы 20 лет у женщины и 25 лет у мужчины и не имеющим заработной платы для исчисления индивидуального коэффициента заработка составляет 443 490 рублей. Максимальный размер пенсии не работающих пенсионеров, имеющих индивидуальный коэффициент заработка 4,0 и выше, и при стаже работы 40 лет у женщин и 45 лет у мужчин составляет — 1 229 650 рублей. У работающих пенсионеров максимальная пенсия по возрасту при индивидуальном коэффициенте заработка 1,3 и выше и стаже работы 40 лет у женщины и 45 лет у мужчины, соответственно, 892 590 руб. Также с 1 августа увеличены размеры социальных пенсий инвалидам, детям-инвалидам, детям, потерявшим родителей. Так как размер социальных пенсий зависит от бюджета прожиточного минимума в среднем на душу населения, поэтому размер социальной пенсии для лиц, достигших 60-летнего возраста у мужчины и 55-летнего у женщины, и не имеющим стажа работы, составляет 221 180 рублей (50% от 442 360). Для инвалидов І группы, инвалидам с детства І группы размер социальной пенсии составляет 486 600 руб. (110% от 442 360); инвалидам с детства ІІ группы – 420 240 руб. (95%); инвалидам ІІ группы — 376 010 (85%); инвалидам ІІІ группы — 331 770 руб. (75%). Размер социальной пенсии для детей-инвалидов с детства до 18 лет при 1 степени утраты здоровья составляет 353 890 (80% от 442 360), соответственно при 2 степени утраты здоровья – 376 010 (85%), при 3 степени – 420 240 (95%); при 4 – 486 600 (110%). Социальная пенсия по случаю потери кормильца теперь стала 376 010 руб. (85%).

Подготовила Татьяна БОХАН

 

Вецер разгуляўся...

17.10.2024
Шквалісты вецер з градам пранёсся над Капыль-шчынай пад вечар 14 жніўня. У некаторых месцах градзіны дасягалі велічыні курынага яйка, як гэта відаць на здымку супрацоўніка РАНС А. Зялінскага. У некаторых будынках выбіты вокны, пашкоджаны дахі. Вецер і град добра пашматалі і верхавіны дрэў. Напрыклад, на шляху з Бабоўні да Капыля дарога была ўсыпана зялёнай масай, якая нагадвала сілас.

Марыя ШЭІНА

 

Блізкія да завяршэння

17.10.2024
Уборачная кампанія на Капыльшчыне набліжаецца да свайго завяршэння. Збожжавыя і зернебабовыя культуры абмалочаны на 98,2 % плошчаў. Валавы збор на 16 жніўня складае 144 500 тоны пры сярэдняй ураджайнасці 38,6 ц/га. Летась на названую дату было 129539,9 тоны  і 33,8 ц/га. У ліку лепшых Справаздачу аб поўным заканчэнні ўборачнай кампаніі далі 10 сельгаспрадпрыемстваў з 24. Вышэйшая ўраджайнасць у ААТ “Семежава” — 58,1 цэнтнера на круг. 52 камбайнавыя экіпажы намалацілі больш за 1000 тон збожжа, адзін з іх у складзе Сяргея Пяцігорца і Андрэя Міцько з ААТ “Ціміразеўскі” перасягнуў двухтысячны рубеж. Убіраецца салома Паралельна жніву вя-дзецца ўборка саломы. Яна ўжо прыбрана на 66 % плошчаў, здробнена на 9237 га, запрасавана на 15 514 га, на плошчы 10 808 га запрасаваная салома ўжо звезена. Найбольш паспяхова спрацавалі ААТ “Піянер-Агра”, дзе салома прыбрана з усіх палеткаў, ААТ “П-з “Дусаеўшчына” (98 %), СГФ “Руднае” і МАУП “Доктаравічы” (па 96 %), СГФ “Крыніца” (95 %). Распачалася сяўба рапсу Ужо 16 сельгаспрад-прыемстваў раёна распачалі сяўбу азімага рапсу. Усяго гэта культура пасеяна на 1547 га з 5700 неабходных. ААТ “Старыца-Агра” і “Ціміразеўскі” ўжо вядуць і яго хімпраполку. Рыхтуецца глеба пад асеннюю сяўбу: заарана 4920 га пад рапс і 2148 га пад азімыя  збожжавыя. На 3404 га праведзена лушчэнне пожні. Есць попыт на раннюю бульбу Перад гаспадаркамі раёна стаіць задача выкапаць бульбу на 1121 га. Ужо распачалі гэты від работ два сельгаспрадпрыемствы: ААТ “Скабін”, дзе накапана 404 тоны (ся-рэдняя ўраджайнасць 162 ц/га), і ААТ “Старыца-Агра” — 142 тоны пры ўраджайнасці 286 ц/га. Гэтыя ж гаспадаркі вядуць рэалізацыю бульбы — прададзена 418 тон, у тым ліку 9,3 тоны у г. Мінск.

Паводле інфармацыі дыспетчарскай упраўлення райсельгасхарчу падрыхтавала

Маргарыта САКОВІЧ

Страница 17 из 228