Уборачная кампанія на Капыльшчыне набліжаецца да свайго завяршэння. Збожжавыя і зернебабовыя культуры абмалочаны на 98,2 % плошчаў. Валавы збор на 16 жніўня складае 144 500 тоны пры сярэдняй ураджайнасці 38,6 ц/га. Летась на названую дату было 129539,9 тоны і 33,8 ц/га.
У ліку лепшых
Справаздачу аб поўным заканчэнні ўборачнай кампаніі далі 10 сельгаспрадпрыемстваў з 24. Вышэйшая ўраджайнасць у ААТ “Семежава” — 58,1 цэнтнера на круг. 52 камбайнавыя экіпажы намалацілі больш за 1000 тон збожжа, адзін з іх у складзе Сяргея Пяцігорца і Андрэя Міцько з ААТ “Ціміразеўскі” перасягнуў двухтысячны рубеж.
Убіраецца салома
Паралельна жніву вя-дзецца ўборка саломы. Яна ўжо прыбрана на 66 % плошчаў, здробнена на 9237 га, запрасавана на 15 514 га, на плошчы 10 808 га запрасаваная салома ўжо звезена. Найбольш паспяхова спрацавалі ААТ “Піянер-Агра”, дзе салома прыбрана з усіх палеткаў, ААТ “П-з “Дусаеўшчына” (98 %), СГФ “Руднае” і МАУП “Доктаравічы” (па 96 %), СГФ “Крыніца” (95 %).
Распачалася сяўба рапсу
Ужо 16 сельгаспрад-прыемстваў раёна распачалі сяўбу азімага рапсу. Усяго гэта культура пасеяна на 1547 га з 5700 неабходных. ААТ “Старыца-Агра” і “Ціміразеўскі” ўжо вядуць і яго хімпраполку. Рыхтуецца глеба пад асеннюю сяўбу: заарана 4920 га пад рапс і 2148 га пад азімыя збожжавыя. На 3404 га праведзена лушчэнне пожні.
Есць попыт на раннюю бульбу
Перад гаспадаркамі раёна стаіць задача выкапаць бульбу на 1121 га. Ужо распачалі гэты від работ два сельгаспрадпрыемствы: ААТ “Скабін”, дзе накапана 404 тоны (ся-рэдняя ўраджайнасць 162 ц/га), і ААТ “Старыца-Агра” — 142 тоны пры ўраджайнасці 286 ц/га. Гэтыя ж гаспадаркі вядуць рэалізацыю бульбы — прададзена 418 тон, у тым ліку 9,3 тоны у г. Мінск.
Паводле інфармацыі дыспетчарскай упраўлення райсельгасхарчу падрыхтавала
Маргарыта САКОВІЧ
Комментарии