Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

admin_222

admin_222

Нараўне са старэйшымі

17.10.2024
Сёлета значны ўклад у каравай новага хлеба ААТ “Піянер-Агра” ўнеслі маладыя вадзіцелі на адвозцы збожжа Раман Серы, Яўген Шумскі і Сяргей Лазюк. За некалькі дзясяткаў рэйсаў, што здзейснілі яны за перыяд уборачнай кампаніі, перавезена 2221 тона збожжа. Нараўне са старэйшымі камбайнерамі працавалі Андрэй Міцкевіч і Аляксей Лазюк (ДОН-1500Б), Алег Леановіч і Аляксандр Жогла (КЗС-1218).  

Удзячнасць за добрую працу

17.10.2024
З раніцы да позняга вечара на палях Мінскага абласнога ўнітарнага прадпрыемства “Доктаравічы” не сціхае гул тэхнікі. Апошнія гады, дзякуючы захаванню тэхналагічных працэсаў, на палях гаспадаркі паспявае неблагі ўраджай. Цяпер на ўборцы збожжавых шчыруюць сем сучасных камбайнаў. Двума з іх кіруюць маладыя механізатары. Дзмітрый Сіцкі ўсе пяць сезонаў працуе старшым камбайнерам. У гэтым годзе яму разам з навічком важнай сельскагаспадарчай кампаніі Андрэем Зестрэ даверылі новенькі “Палессе GS12”. Другі сезон разам працуе экіпаж камбайна КЗС-1218 Сяргей Дзісяк і Алег Бортнік, за плячыма якіх не адна ўборачная кампанія. Словы ўдзячнасці за добрую працу маладым камбайнерам выказалі першы сакратар РК ГА “БРСМ” Наталля Гарбацэвіч і намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце Ларыса Прахарэня (на здымку), пабываўшы ў самай гушчы гарачай пары. Ад прафсаюзнага камітэта і маладзёжнага саюза яны ўручылі вымпелы і памятныя падарункі.

Сяргей ЛАЗОЎСКІ

 

Шчыруюць на славу

17.10.2024
Падчас наведвання адкрытага акцыянернага таварыства “Прагрэс-2010” разам з першым сакратаром райкама ГА “БРСМ” Наталляй Гарбацэвіч давялося спыніцца ля адміністрацыйнага будынку, над якім узвышаўся чырвоны сцяг, узняты  ў  гонар  маладзёжнага экіпажа камбайна КЗС-1218 у складзе Сяргея Севасцьяновіча і Паўла Тароцькі. Малайцы, што тут скажаш! Зразумела, лідарства па гаспадарцы даецца хлопцам нялёгка. Для іх кожная хвіліна дарагая. Нават на кароткай фотасесіі юнакі не маглі дачакацца, каб хутчэй сесці за штурвал камбайна. Другі маладзёжны экіпаж у складзе Аляксандра Стульбы і Яўгена Сая, якія працуюць на ДОНе-1500Б, запынілі ў цэнтры Пацеек. Не пашанцавала – здарылася паломка, тым больш – першая. Але аптымізму даўнім сябрам і адначасова суседзям не займаць. Таму паабяцалі, што хутка выправяць непаладку і падобнага больш не дапусцяць. НА ЗДЫМКАХ: 1. Вадзіцель Сяргей Кульбіцкі; 2. Я. Сай і А. Стульба; 3. П. Тароцька і С. Севасцьяновіч.

Сяргей ЛАЗОЎСКІ

«Лепшае сельскае падвор’е-2011»

17.10.2024
Конкурс на лепшае вясковае маладзёжнае падвор’е ў 2011 годзе адрозніваецца сваёй шматпланавасцю, бо яго арга-нізатары не ацэньвалі ўсіх удзельнікаў агулам, а вылучылі некалькі намінацый, якія б дапамаглі больш грунтоўна і аб’ектыўна падысці да вызначэння пераможцаў. Звязана гэта з тым, што канкурсанты знаходзіліся ў розных умовах: нехта атрымаў катэдж у аграгарадку і працягваў працу па яго добраўпарадкаванні (намінацыя “Наш аграгарадок”), хтосьці пабудаваў дом уласнымі сіламі, пачаў “з нуля” (намінацыя “Мой дом – мая крэпасць”), а нехта нават яшчэ не стварыў сям’ю, але ўжо актыўна гаспадарыць у сваёй сядзібе (намінацыя “Сам сабе гаспадар”), пра ўдзельнікаў якой мы ўжо расказвалі чытачам “СП”. Зараз прапануем пазнаёміцца з удзельнікамі намінацыі “Наш аграгарадок”. Наведаць сям’ю Алега Аляксандравіча Пяцігорца з аграгарадка Быстрыца было цікава і адначасова прыемна. Хто не ведае знакамітага камбайнера-тысячніка, вядомага механізатара ААТ “Ціміразеўскі”! Катэдж у аграгарадку яны з жонкай Алай атрымалі гадоў шэсць таму. За гэты час пабудавалі гараж, хлеў для жывёлы, склеп. Прыгожыя кветнікі, дэкаратыўныя кустарнікі ўздоўж дарожак, дагледжаны агарод – гэта заслуга гаспадыні, бо яна хоць па прафесіі і бібліятэкар, але любіць працаваць на зямлі, цікавіцца спецыяльнай літаратурай, “выпісвае” розныя экзатычныя расліны. Дом таксама ў кветках, паўсюль рознакаляровыя петунні: на ганку і на фасадзе, на падаконніках і на лавачках! Пяцігадовая дачка Насця – галоўная памочніца і падтрымка матулі. Алег – вялікі аматар “ціхага палявання”, любіць у вольны час па грыбы схадзіць ці парыбачыць. Шмат часу аддае дамашняй гаспадарцы, таму вакол дома – парадак і чысціня. Падвор’е Віталія і Марыны Несцерукоў з аграгарадка Цімкавічы прыемна ўражвае сваёй утульнасцю і эстэтычнасцю. Вось грацыёзныя лебедзі застылі на воднай гладзі штучнага возера, а побач “выраслі” пласцікавы ананас і рамонкі, за кустом прытаіўся казачны гномік. Усе гэтыя дзівосы створаны ўмелымі рукамі Марыны Феліксаўны. У двары – невялікі басейн для малодшых Несцерукоў: трохгадовага Данілы і гадавалага Мацвея. А яшчэ вялікая колькасць кветак, якія з задавальненнем даглядае гаспадыня. Дэкаратыўныя агароджы, лесвічкі, цікава пафарбаваныя лавачкі ствараюць добрае ўражанне і жаданне пабыць тут даўжэй. Гасціннасць, шчырасць, адкрытасць характарызуюць гэтую маладую сям’ю. Віталій працуе галоўным бухгалтарам у ААТ “Капыльскае”, Марына – у водпуску, гадуе малодшага сына.

Валянціна БАЛАЖЫНСКАЯ,

начальнік аддзела па справах моладзі райвыканкама

Фота Таццяны БОХАН

 

Яго ўзгадаваў Нёман

17.10.2024
Да 100-годдзя з дня нараджэння Анатоля Астрэйкі Калі па радыё ці тэлебачанні гучыць песня пра бацьку-Нёман, адразу ўспамінаецца слынны сын Капыльшчыны, знакаміты беларускі паэт Анатоль Астрэйка. Яго пявучыя вершы былі запатрабаваныя беларускімі кампазітарамі, яны ў іх апрацоўцы станавіліся народнымі песнямі. У прыгожым мястэчку Пясочнае Анатоль Астрэйка нарадзіўся 100 гадоў таму. Як кажуць, у самую пявучую і прыгожую пару, калі птушкі пяюць свае песні і Нёман сваёй вірлівай вадой ім падпявае. 24 ліпеня 1911 года Акімка (так называлі яго бацькі) гучна заявіў аб сабе чыстым і радасным галаском, парадаваў бацькоў і будзе затым радаваць нас, такой вірлівай і пявучай, як воды беларускай ракі, паэзіяй. Як падрос, то любіў бегаць на шумлівы песачанскі кірмаш. Вось там сапраўды хлопчык бачыў дзіўны свет: розных нафуфыраных людзей, якія прыехалі на вясковае цуда, цыган у незвычайным адзенні, іх уменне запудрыць галаву кожнаму зяваку. Чаго толькі не прывозілі гандляры: і цэбры, і мяшкі жыта, і жывёлу... Больш за ўсё запомніў гарэза цудоўную музыку скрыпачоў. А як заліхвацка ігралі гармонікі! Мабыць, бурлівасць і насычанасць жыцця Пясочнага далі шырокую гаму эмоцый для будучага беларускага песняра. А хіба мог забыць ён першы начлег паблізу Нёмана і як пасля выпасу з гіканнем нёсся дамоў на сваім жарэбчыку. Менавіта яго высачэзнага коніка бацькі назвалі «Сівы”. З ім хлопчык пракладзе першую баразну. Натузаўся бедалага з хітрым конікам: то спыніцца той, то рване, што плужок вырвецца з рук. Не ўдалося ўзараць, як трэба, і бацька на яго раззлаваўся. Затое ў другі раз пахваліў сына, і той успрыняў бацькаву пахвальбу, як вышэйшую ўзнагароду. 3 радасцю пайшоў у першы клас, і вялікім грамацеем была для яго першая настаўніца цётка Параска, якая на нейкія чатыры гады старэйшая за пляменніка. Школы, як такой, не было. Вучні па чарзе хадзілі з хаты ў хату, так і вучыліся грамаце. Кожны браў з сабою ўслончык, каб сядзець на ім і вучыцца чытаць і пісаць. Пісалі на тым, хто што меў: грыфельныя дошкі, кавалкі кардону, а расказы настаўніцы замянялі падручнікі. Адбылася рэвалюцыя. Хадзілі дарослыя пад сцягамі, а дзеці беглі за імі. Але немцы, а затым палякі прынеслі неспакой. «I толькі 11 ліпеня 1921 года, як успамінаў паэт, мы ўбачылі зноў святло Кастрычніка». Адкрылася сямігодка, і першым дырэктарам стаў Іван Аляксандравіч Шышко. Упершыню вучні трымаюць у руках падручнікі на роднай мове і замест шпалераў сшыткі. Пра гэтую радасць не раз успаміналі яго аднакласнікі. Квітнела Пясочнае, ла-дзілася культурнае жыццё, заявіла аб сабе песачан-ская самадзейнасць — пра гэта ён апяе ў першых вершах. Ён да ўсяго цягнуўся, стараўся пазнаць свет, напрыклад, прабег з сябрукамі паглядзець кіно ў Слуцку ажно за 50 кіламетраў. Пасля ж такія незвычайныя, як і ён, яго адна-класнікі будуць мацаваць Радзіму, стануць вучонымі, паэтамі, музыкантамі, інжынерамі, настаўнікамі. Але нялёгкі шлях дастаўся яго сябрам. На вайне некаторыя загінуць. Анатоль Астрэйка пройдзе з баямі па варожых тылах Віцебскай і Мінскай абласцей. У партызанскім атра-дзе пад камандаваннем Гарбачова будзе граміць гарнізоны ворага, а на прывале каля кастроў, калі здаецца няма варожай пагрозы, будзе пісаць вершы. Партызанскае камандаванне яго назначыць сакратаром сатырычнай газеты «Раздавім фашысцкую гадзіну», якая будзе ўзнімаць баявы дух народных мсціўцаў. У Слуцкай друкарні падпольнай газеты «Народны мсцівец» выйдзе ў 1943 годзе яго другі зборнік «Слуцкі пояс». Дарэчы, яго першы зборнік «Слава жыццю» быў надрукаваны да вайны. Як толькі нашы вызвалілі Капыль, Акім Пятровіч Астрэйка адразу наведаў горад і напісаў кранаючы вершык: Паміж руінаў я стаю, Што крок - магілы пры сцяне. Слязу ў вачах я не таю, Так горка і балюча мне. Паклон магілам дарагім, Паклон табе, мая зямля. Я шчыра ганаруся тым, Што родам сам з-пад Капыля. Знакаміты зямляк часта наведваў рэдакцыю райгазеты “Слава працы” і сябраваў з многімі капыльскімі журналістамі, асабліва з Усеваладам Канстанцінавічам Гурыновічам. Аднойчы Астрэйка завітаў у Капыль з Іванам Грамовічам, давялося начаваць у Севы (як мы яго называлі). Было горача, як сёлета, таму Астрэйка захацеў паспаць на духмяным сене. Побач за хатай ля стажка бурліла рэчка Каменка, і яна нагадала паэту родны Нёман. Пад шапаценне бярозак і посвіст вадзяных перакатаў добра спалася, пра гэта нават напісаўся нейкі вершык. Пісалася лёгка, бо любоў да прыроды, да радзімы натхняла яго. Так адзін за другім выйшлі зборнікі вершаў: «Зямля мая», «Добры дзень», паэма «Прыгоды дзеда Міхеда» і шмат іншых вершаваных твораў і песень. Грудзі яго ўпрыгожвалі ордэны Чырвонай Зоркі, «Знак Пашаны» і шматлікія медалі. У знак памяці таленавітага земляка Капыльская цэнтральная раённая бібліятэка носіць яго імя.

Іван ІГНАТЧЫК,

член Беларускага Саюза журналістаў

 
Страница 21 из 228