Работнік ААТ “Старыца-Агра” Уладзімір СТОШ пацікавіўся, калі будзе завершаны рамонт спартыўнай залы Старыцкай сярэдняй школы. Уладзімір Аляксандравіч расказаў, што яшчэ да рамонту сюды прыходзілі шматлікія жыхары аграгарадка, каб з карысцю правесці свой вольны час, асабліва ўзімку. Выдатна, што кіраўніцтва ААТ “Старыца-Агра” раз у тыдзень дае транспарт, каб жыхары змаглі займацца спортам на фізкультурна-аздараўленчым комплексе г. Капыля. Але часта не ўсе жадаючыя памяшчаюцца ў аўтобус.
Паколькі спартзала знаходзіцца на балансе аддзела адукацыі райвыканкама, сітуацыю па гэтым пытанні высвятлялі ў начальніка аддзела Аляксея Абросімава. Ён паведаміў, што на рамонт аб’екта з пачатку работ, якія ідуць з 2008 года, ужо патрачана 1 млрд 68 млн 700 тысяч рублёў. Для завяршэння будоўлі неабходна прыкладна такая ж сума, таму што значна павысіліся цэны на будматэрыялы. Для вырашэння праблемы аддзел адукацыі звяртаўся і ў райвыканкам, і ва ўпраўленне адукацыі Мінаблвыканкама, дзе пытанне знаходзіцца на кантролі і робіцца ўсё магчымае, каб рамонт спартыўнай залы завяршыць у гэтым годзе.
Супрацоўнік Капыльскай дапаможнай школы-інтэрната Мікалай МАЙСЮК спытаў, чаму вароты футбольнага клуба “Капыль” не абараняе галкіпер Віталь Нагорны.
Віктар Васільевіч патлумачыў, што рашэнне аб скла-дзе каманды на гульню прымаюць трэнер Вадзім Лазюк і начальнік Аляксандр Семяновіч, якія ўлічваюць як фізічную, так і псіхалагічную падрыхтаванасць ігракоў. На дадзены момант асноўным варатаром ФК “Капыль” з’яўляецца Аляксандр Ліхачэўскі, а Віталь Нагорны – другім. Дарэчы, малады ігрок адстойваў гонар капыльскіх футбалістаў у некалькіх матчах. І Віктар Васілеўскі выказаў спадзяванні, што ў бліжэйшых гульнях запасному галкіперу таксама будзе дадзена права абараняць вароты нашай каманды.
На прамой лініі дзяжурыў Сяргей ЛАЗОЎСКІ
Комментарии